Барыс Беразоўскі
Барыс Беразоўскі | |
па-расейску: Борис Абрамович Березовский | |
18 студзеня 2000 — 7 сьнежня 2003 | |
19 сьнежня 1999 году — 19 ліпеня 2000 году | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 студзеня 1946[1][2] |
Памёр: |
23 сакавіка 2013[1][2] (67 гадоў) |
Партыя: | |
Дзеці: | Лізавета Беразоўская[d] |
Бацька: | Абрам Маркавіч Беразоўскі |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Барыс Абрамавіч Беразоўскі (нарадзіўся 23 студзеня 1946, Масква, Расея — 23 сакавіка 2013, Аскот, Вялікабрытанія) — расейскі прадпрымальнік і палітычны дзяяч, навуковец-матэматык, уваходзіў у найбліжэйшае асяродзьдзе Барыса Ельцына, палітычны апанэнт Уладзімера Пуціна.
З 20 верасьня 2001 году знаходзіўся ў вышуку ў Расеі па абвінавачваньні ў махлярстве, адмываньні грошай, спробе гвалтоўнага захопу ўлады. У апошнія гады жыцьця пражываў ў Вялікабрытаніі ў якасьці палітычнага ўцекача. З 2003 году меў брытанскі дакумэнт (Travel document) на імя Платона Яленіна (па-расейску: Платон Еленин)[4]. Зьяўляўся грамадзянінам Расейскай Фэдэрацыі. У 1996 годзе адмовіўся ад грамадзянства Ізраілю[5].
У 1997 годзе часопіс Forbes ацэньваў яго стан у 3 млрд даляраў. Напрыканцы жыцьця фінансавае становішча Беразоўскага значна пагоршылася. Ён накапіў значныя пазыкі, яму давялося звольніць памочнікаў, амаль усю ахову і выставіць на продаж некалькі дамоў, якія яму належалі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Boris Berezovsky // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г Boris Beresowskij // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #122701070 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Сваё рашэньне Беразоўскі растлумачыў так: Платон — імя галоўнага героя (прататыпам якога зьяўляўся сам Беразоўскі) фільма Паўла Лунгіна — «Алігарх»; Алена (па-расейску: Елена) — імя жонкі Беразоўскага.
- ^ Березовский заявил, что не намерен вновь просить гражданства Израиля (рас.)
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 23 сакавіка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Паўднёва-Ўсходняй Ангельшчыне
- Сябры КПСС
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Ляўрэаты прэміі Ленінскага камсамолу
- Расейскія прадпрымальнікі
- Дактары тэхнічных навук
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі
- Памерлі ў Ангельшчыне