Бадахас
Бадахас | |||||
гішп. Badajoz | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1834 і 875 | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Эстрэмадура | ||||
Правінцыя: | Бахадас | ||||
Кіраўнік: | Франсыска Хавіер Фрагоса Мартынэс[d] | ||||
Плошча: | 1470 км² | ||||
Вышыня: | 185 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 152 270 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 103,59 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 924 | ||||
Паштовы індэкс: | 06001–06012 | ||||
Нумарны знак: | BA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 38°52′40.404″ пн. ш. 6°58′14.192″ з. д. / 38.87789° пн. ш. 6.97060889° з. д.Каардынаты: 38°52′40.404″ пн. ш. 6°58′14.192″ з. д. / 38.87789° пн. ш. 6.97060889° з. д. | ||||
Бадахас | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.aytobadajoz.es/ |
Бадахас (па-гішпанску: Badajoz) — горад у Гішпаніі, аўтаномная супольнасьць Эстрэмадура, цэнтар аднайменнай правінцыі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёну Бадахас. Разьмешчаны на мяжы з Партугаліяй. Найбуйнейшы горад Эстрэмадура. Насельніцтва ў 2010 годзе — 150 376 чалавек. Заснаваны мусульманскімі заваёўнікамі Гішпаніі ў 875 годзе. Эканоміка заснаваная на сэктары прадастаўленьня паслугаў. Маецца аэрапорт. Самы вядомы выхадзец — канкістадор Пэдра дэ Альварада.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Археалягічныя знаходкі выяўленыя ў раёне Бадахаса былі прымеркаваны да бронзавага веку.
Бадахас дасягнуў значэньня падчас панаваньня маўрытанскіх кіраўнікоў, як то халіфаў Амэядаў з Кордавы й Альмаравідаў і Альмахадаў з Паўночнай Афрыкі. З XVIII стагодзьдзя дынастыя Амэядаў кантралявала рэгіён аж да пачатку XI стагодзьдзя[1]. Афіцыйнае заснаваньне Бадахаса мела месца ў 875 годзе калі мусульманскі шляхціч ібн Марван быў выгнаны Альмахадымі з Мэрыды[2]. Пад панаваньнем ібн Марвана, горад стаўся рэзыдэнцыяй незалежнай дзяржавы, якая была скасавана толькі ў X стагодзьдзі. У 1021 ці, магчыма, у 1031 годзе[3] горад стаў сталіцай маленькага мусульманскага царства.
У 1086 годзе адбылося ўварваньне ў Бадахас хрысьціянаў на чале з Альфонса VI Кастыльскім, які заваяваў горад у маўраў. За таго, што ў 1067 годзе Альмаравіды вялі войны ў Марока, толькі ў 1147 годзе яны здолелі вярнуць горад пад свой кантроль[4].
Бадахас быў захоплены Альфонса IX Леонскім 19 сакавіка 1230 году[5]. Неўзабаве пасьля ягонай заваёвы, у часы Альфонса X, ў Бадахасе было створана біскупства й пабудаваны сабор Сан-Хуан Баўтыста. У 1336 годзе падчас кіраваньня горадам Альфонса XI войскі партугальскага караля Афонсу IV аблажылі Бадахас[6]. Тым ня менш дзякуючы дапамозе гішпанцы здолелі нанесьці партугальцам паразу[6].
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ring, Salkin, La Boda 1995. С. 73.
- ^ O'Callaghan 1983. С. 113.
- ^ Chisholm 1911. С. 181.
- ^ Ring, Salkin, La Boda 1995. С. 74.
- ^ Convento de San José (Adoratrices). Turismobadajoz.es.
- ^ а б O'Callaghan, Kagay, Vann 1998. С. 154.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ring, Trudy; Salkin, Robert M.; La Boda, Sharon Southern Europe // International Dictionary of Historic Places. — Fitzroy Dearborn Publishers, 1995. — ISBN 978-1-884964-02-2
- O'Callaghan, Joseph F. A History of Medieval Spain. — Cornell University Press, 1983. — ISBN 978-0-8014-9264-8
- Chisholm, Hugh Badajoz (city). — 11th ed.. — Cambridge University Press, 1911.
- O'Callaghan, Joseph F.; Kagay, Donald J.; Vann, Theresa M. Essays in Honor of Joseph F. O'Callaghan // On the Social Origins of Medieval Institutions. — BRILL, 1998. — ISBN 978-90-04-11096-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бадахас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў