Бадахас
| Бадахас | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Эстрэмадура | ||||
| Правінцыя | Бахадас | ||||
| Дата заснаваньня | 1834 і 875 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Badajoz[d] | Франсыска Хавіер Фрагоса Мартынэс[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 1470 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 185 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 38°52′44″ пн. ш. 6°58′01″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 152 270 чал. (2012) | ||||
| Этнахаронімы | pacense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 924 | ||||
| Паштовы індэкс | 06001–06012 | ||||
| Нумарны знак | BA | ||||
| Сайт | aytobadajoz.es | ||||
| Бадахас на мапе Гішпаніі Бадахас | |||||
Бадахас (па-гішпанску: Badajoz) — горад у Гішпаніі, аўтаномная супольнасьць Эстрэмадура, цэнтар аднайменнай правінцыі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёну Бадахас. Разьмешчаны на мяжы з Партугаліяй. Найбуйнейшы горад Эстрэмадура. Насельніцтва ў 2010 годзе — 150 376 чалавек. Заснаваны мусульманскімі заваёўнікамі Гішпаніі ў 875 годзе. Эканоміка заснаваная на сэктары прадастаўленьня паслугаў. Маецца аэрапорт. Самы вядомы выхадзец — канкістадор Пэдра дэ Альварада.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Археалягічныя знаходкі выяўленыя ў раёне Бадахаса былі прымеркаваны да бронзавага веку.
Бадахас дасягнуў значэньня падчас панаваньня маўрытанскіх кіраўнікоў, як то халіфаў Амэядаў з Кордавы й Альмаравідаў і Альмахадаў з Паўночнай Афрыкі. З XVIII стагодзьдзя дынастыя Амэядаў кантралявала рэгіён аж да пачатку XI стагодзьдзя[1]. Афіцыйнае заснаваньне Бадахаса мела месца ў 875 годзе калі мусульманскі шляхціч ібн Марван быў выгнаны Альмахадымі з Мэрыды[2]. Пад панаваньнем ібн Марвана, горад стаўся рэзыдэнцыяй незалежнай дзяржавы, якая была скасавана толькі ў X стагодзьдзі. У 1021 ці, магчыма, у 1031 годзе[3] горад стаў сталіцай маленькага мусульманскага царства.
У 1086 годзе адбылося ўварваньне ў Бадахас хрысьціянаў на чале з Альфонса VI Кастыльскім, які заваяваў горад у маўраў. За таго, што ў 1067 годзе Альмаравіды вялі войны ў Марока, толькі ў 1147 годзе яны здолелі вярнуць горад пад свой кантроль[4].
Бадахас быў захоплены Альфонса IX Леонскім 19 сакавіка 1230 году[5]. Неўзабаве пасьля ягонай заваёвы, у часы Альфонса X, ў Бадахасе было створана біскупства й пабудаваны сабор Сан-Хуан Баўтыста. У 1336 годзе падчас кіраваньня горадам Альфонса XI войскі партугальскага караля Афонсу IV аблажылі Бадахас[6]. Тым ня менш дзякуючы дапамозе гішпанцы здолелі нанесьці партугальцам паразу[6].
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ring, Salkin, La Boda 1995. С. 73.
- ↑ O'Callaghan 1983. С. 113.
- ↑ Chisholm 1911. С. 181.
- ↑ Ring, Salkin, La Boda 1995. С. 74.
- ↑ Convento de San José (Adoratrices). Turismobadajoz.es.
- 1 2 O'Callaghan, Kagay, Vann 1998. С. 154.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ring, Trudy; Salkin, Robert M.; La Boda, Sharon Southern Europe // International Dictionary of Historic Places. — Fitzroy Dearborn Publishers, 1995. — ISBN 978-1-884964-02-2
- O'Callaghan, Joseph F. A History of Medieval Spain. — Cornell University Press, 1983. — ISBN 978-0-8014-9264-8
- Chisholm, Hugh Badajoz (city). — 11th ed.. — Cambridge University Press, 1911.
- O'Callaghan, Joseph F.; Kagay, Donald J.; Vann, Theresa M. Essays in Honor of Joseph F. O'Callaghan // On the Social Origins of Medieval Institutions. — BRILL, 1998. — ISBN 978-90-04-11096-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бадахас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў