Перайсьці да зьместу

Бабровіцкае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бабровіцкае (возера)»)
Возера
Бабровіцкае
Панарама Бабровіцкага
Панарама Бабровіцкага
Возера Бабровіцкае з боку вёскі
Краіна Беларусь
Плошча 9,47 км²
Плошча вадазбору 69,7 км²
Максымальная глыбіня 8,0 м
Сярэдняя глыбіня 2,5 м
Найбольшая даўжыня 4,9 км
Найбольшая шырыня 3,3 км
Даўжыня берагавой лініі 14,4 км
Вышыня над узроўнем мора 149 м[1]
Аб’ём вады 0,025 км³
Каардынаты 52°37′49″ пн. ш. 25°46′55″ у. д. / 52.63028° пн. ш. 25.78194° у. д. / 52.63028; 25.78194Каардынаты: 52°37′49″ пн. ш. 25°46′55″ у. д. / 52.63028° пн. ш. 25.78194° у. д. / 52.63028; 25.78194
Бабровіцкае на мапе Беларусі
Бабровіцкае
Бабровіцкае
Бабровіцкае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бабро́віцкае — возера ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Каля возера знаходзіцца вёска Бабровічы, горад Івацэвічы разьмешчаны за 30 км.

Належыць да басэйну ракі Грыўды. Плошча возера — 9,47 км², даўжыня берагавой лініі — 14,4 км, максымальная глыбіня — 8,0 м, сярэдняя — 2,5 м. Асноўную плошчу займаюць глыбіні 02/04 м. Берагі нізкія, тарфяныя, парослыя хмызьняком. Тэрыторыя вадазбору — плоская нізіна, напалову пакрыта лясамі і хмызьнякамі, напалову балотамі і забалочанай тэрыторыяй. Канал Дзявяты злучае возера з ракой Грыўдай.

Возера багата рыбай (карасі, карпы, таўсталобік, лешч, шчупак, плотка, акунь). У 1970-я гады ў возера засялялі сярэбраных карасёў, белых карпаў, белых амураў і таўсталобікаў. Фітаплянктон прадстаўлены 89 відамі водарасьцяў (у асноўным зялёныя і сіне-зялёныя). Возера моцна зарастае.

Разам з Выганашчанскім возерам і навакольнай тэрыторыяй Бабровіцкае возера ўваходзіць у заказнік «Выганашчанскае» плошчай 43 тыс. га.

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 49
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.