Перайсьці да зьместу

Арлеан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арлеан
франц. Orléans
Герб Арлеану Сьцяг Арлеану


Краіна: Францыя
Рэгіён: Цэнтар-Валь дэ Люар
Дэпартамэнт: Люарэ
Кіраўнік: Аліўе Карэ[d]
Плошча:
  • 27,48 км²[1]
Вышыня: 118 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 45000, 45100
Геаграфічныя каардынаты: 47°54′8″ пн. ш. 1°54′15″ у. д. / 47.90222° пн. ш. 1.90417° у. д. / 47.90222; 1.90417Каардынаты: 47°54′8″ пн. ш. 1°54′15″ у. д. / 47.90222° пн. ш. 1.90417° у. д. / 47.90222; 1.90417
Арлеан на мапе Францыі
Арлеан
Арлеан
Арлеан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.orleans.fr/

Арлеа́н (па-француску: Orléans) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Люарэ і рэгіёну Цэнтар-Валь дэ Люар. Галоўны горад гістарычнай вобласьці Арлеанэ. Разьмешчаны на рацэ Люара, за 130 кілямэтраў ад Парыжу. Насельніцтва складае 114 782 чалавекі, паводле зьвестак на 2016 год.

Арлеан быў заснаваны як галоўны горад кельцкага племені карнутаў, называўся Цэнабум (лац. Cenabum). У 52 годзе да н. э. быў разбураны Цэзарам і адноўлены ў 275 годзе імпэратарам Аўрэліянам, у гонар якога з V стагодзьдзя стаў называцца Аўрэліянумам (лац. Aurelianum). Назва зь цягам часу зьмянілася на сучасную ў адпаведнасьці з францускім вымаўленьнем.

У 451 годзе правадыр гунаў Атыла паспрабаваў захапіць і разрабаваць горад, але ў апошні момант быў спынены прыбылай арміяй пад сумесным камандаваньнем караля вэстготаў Тэадорыха I і рымскага вайскавода Аэцыюса. Да арміі хаўрусьнікаў далучылася таксама частка аланаў, якія прыйшлі разам з вандаламі й пасяліліся ў навакольлях гораду з 408 году.

У XXI стагодзьдзях Арлеан быў другім па значнасьці горадам каралеўскіх земляў пасьля Парыжу. У X стагодзьдзі стаў важнай крэпасьцю. У 1306 годзе ў горадзе быў заснаваны унівэрсытэт. Аблога Арлеана ў 14281429 гадах ёсьць адной з найважнейшых падзеяў Стогадовай вайны. Пасьля сямімесячнай аблогі горад быў вызвалены 8 траўня войскамі пад правадырствам Жанны д’Арк, пасьля чаго яе пачалі называць Арлеанскай дзевай.

Яшчэ ў раньнім Сярэднявеччы атрымаць адукацыю ў Арлеане лічылася прэстыжным. У VI стагодзьдзі тут навучаўся сын караля Бургундыі Гунтрамна Гундабадам. Карл Вялікі, а затым Гуга Капэта адпраўлялі ў Арлеан вучыцца сваіх старэйшых сыноў. У XIXIII стагодзьдзях навучальныя ўстановы гораду былі шырока вядомыя, слава аб іх распаўсюдзілася да Італіі й Ангельшчыны, адкуль людзі прыяжджалі атрымаць адукацыю.

Арлеан ёсьць буйным прамысловым цэнтрам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]