Аркбутан
Выгляд
Аркбутан (ад францускага arc-boutant — арка-апора) — канструкцыя ў форме паўаркі, пры дапамозе якое цяжар скляпеньняў перадаецца на контрфорс. Выкарыстаньне аркбутанаў дазваляе значна зьменшыць памеры нутраных апораў, вызваліць прастору храма, павялічыць вокны й г.д. Пачынаючы з XII стагодзьдзя, аркбутаны сталіся архітэктурна-канструктыўнай асноваю вялікіх сабораў Францыі, Нямеччыны, Італіі й г. д.
У Беларусі аркбутаны можна пабачыць на нэагатычным касьцёле Найсьвяцейшае Тройцы ў вёсцы Гервяты Астравецкага раёну.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аркбутан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|