Антон Лёсік
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лёсік.
Антон Лёсік лац. Anton Losik | |
Імя пры нараджэньні | Антон Юр’евіч Лёсік |
---|---|
Род дзейнасьці | мовазнаўца, настаўнік |
Дата нараджэньня | 1872[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1950 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы |
|
Занятак | мовазнавец, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | мовазнаўства[2] |
Месца працы | |
Анто́н Лё́сік (1872, в. Мікалаеўшчына, Менскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя — 1949, в. Мікалаеўшчына, БССР) — настаўнік, мовазнаўца, беларускі нацыянальны дзяяч. Брат Язэпа Лёсіка, дзядзька Якуба Коласа.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Глухаве (1897—1900)[3]. Працаваў настаўнікам у школах Койданаўшчыны, у Ноўгарад-Северску. Пазьней выкладаў беларускую мову ў Менскім пэдагагічным тэхнікуме. Праз рэпрэсіі супраць брата Язэпа (1929—1931) быў звольнены з забаронай займацца выкладчыцкай дзейнасьцю[3]. Да нямецкай акупацыі зарабляў на жыцьцё прыватнымі ўрокамі. У час нямецкай акупацыі працаваў у «Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі» ў Менску як рэцэнзэнт кніг.
Памёр у Мікалаеўшчыне ў 1949 годзе[3].
Навуковая праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навуковы супрацоўнік Інбелкульту (з 1923), разам з братам Язэпам Лёсікам вывучаў пытаньні беларускага правапісу, удзельнічаў у складаньні праекту рэформы правапісу. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі (1926). У час нямецкай акупацыі апрацаваў і выдаў г.зв. 8-е выданьне правапісу Тарашкевіча (1943).[4]
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антон Лёсік. Беларускі правапіс = Biełaruski pravapis / укладанне, прадмова, каментарыі В. Вячоркі. — Менск: ВІТпостэр, 2017. — 107 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-7105-54-0
- Антон Лёсік. Беларускі правапіс = Biełaruski pravapis / укладанне, прадмова, каментарыі В. Вячоркі. — другое выданьне. — Менск: ВІТпостэр, 2019. — 107 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-7105-63-2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Anton Lësìk // MAK (пол.)
- ^ Lesìk, Anton Jur'jevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в Лёсік Антон. slounik.org. Праверана 3 красавіка 2014 г.
- ^ Антон Лёсік. Biełaruski pravapis. — Miensk: Vydaviectva Padručnikaŭ i Litaratury dla Moładzi, 1943. — 53 с.