Антон Лёсік
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лёсік.
Антон Лёсік | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Антон Юр’евіч Лёсік |
---|---|
Род дзейнасьці | мовазнаўца, настаўнік |
Дата нараджэньня | 1872 |
Месца нараджэньня | в. Мікалаеўшчына, Менскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 1949 |
Месца сьмерці | в. Мікалаеўшчына, БССР |
Месца вучобы | Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя[d] і Глухіўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Аляксандра Даўжэнкі[d] |
Занятак | настаўнік і мовазнаўца |
Месца працы | Мінскае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай[d] |
Анто́н Лё́сік (1872, в. Мікалаеўшчына, Менскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя — 1949, в. Мікалаеўшчына, БССР) — настаўнік, мовазнаўца, беларускі нацыянальны дзеяч. Брат Язэпа Лёсіка, дзядзька Якуба Коласа.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Глухаве (1897—1900)[1]. Працаваў настаўнікам у школах Койданаўшчыны, у Ноўгарад-Северску. Пазьней выкладаў беларускую мову ў Менскім пэдагагічным тэхнікуме. Праз рэпрэсіі супраць брата Язэпа (1929—1931) быў звольнены з забаронай займацца выкладчыцкай дзейнасьцю[1]. Да нямецкай акупацыі зарабляў на жыцьцё прыватнымі ўрокамі. У час нямецкай акупацыі працаваў у «Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі» ў Менску як рэцэнзэнт кніг.
Памёр у Мікалаеўшчыне ў 1949 годзе[1].
Навуковая праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навуковы супрацоўнік Інбелкульту (з 1923), разам з братам Язэпам Лёсікам вывучаў пытаньні беларускага правапісу, удзельнічаў у складаньні праекту рэформы правапісу. Удзельнік Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыі (1926). У час нямецкай акупацыі апрацаваў і выдаў г.зв. 8-е выданьне правапісу Тарашкевіча (1943).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Лёсік Антон. slounik.org. Праверана 3 красавіка 2014 г.