Перайсьці да зьместу

Андрэй Лянкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Лянкевіч
Андрэй Лянкевіч, беларускі фатограф.
Андрэй Лянкевіч, беларускі фатограф.
Дата нараджэньня 1981[1][2]
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак фатограф
Навуковая сфэра фатаграфія[2] і фотажурналістыка[d][2]
Месца працы
Сябра ў Беларуская асацыяцыя журналістаў
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лянкевіч.

Андрэ́й Лянке́віч (нар. ў 1981 годзе, Горадня) — беларускі фатограф, фотакарэспандэнт.

Скончыў факультэт радыёфізыкі і электронікі БДУ. У 2004 годзе атрымаў ступень бакаляўра эканамічных навукаў. Скончыў праграму «World Press Photo» ў Каўкаскім мэдінстытуце ў Ерэване (2005).

У верасьні 2007 году быў запрошаны для ўдзелу ў майстар-клясе праекту «Focus on Monferrato» ў Таскане (Італія). У чэрвені 2008 году браў удзел у праграме, якая падтрымліваецца «French Association Pour l’Instant», у рамках якой працаваў над праектам «Сучасныя інстытуты сям’і».

У 2009 годзе атрымаў Humanity Photo Awards за працу над праектам, прысьвечаным беларускім паганскім традыцыям[3]. У гэтым жа годзе праект увайшоў у 10-ку фіналістаў Magnum Expression Award. У 2009 годзе Андрей атрымаў гран-пры ў Польскім конкурсе фатаграфіі, прысвечаным 170-годзьдзю фатаграфіі. У 2010 годзе перамог у фатаконкурсе АБСЭ, быў куратарам сустрэч з фатографамі Летувы[4]. У 2011 годзе атрымаў 6 узнагарод у Belarus Press Photo[5].

Фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» ў 2002—2008 гадах. Супрацоўнічае зь міжнароднымі фотаагенцтвамі. Здымкі выходзілі ў такіх выданьнях, як «New York Times», «Le Figaro», «Newsweek», «Die Zeit», «Spiegel», «GEO», «International Herald Tribune», «Огонёк», «Московский комсомолец», «Известия», «Gazeta Wyborcza». З 2007 году выкладае курс па фотажурналістыцы ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільне (Летува). З 2005 па 2010 год супрацоўнічаў з «European Press Photo Agency» (EPA), у 2007 далучыўся да «Anzenberger agency». У 2008 увайшоў у калектыў маладых фатографаў SPUTNIK. 

Меў каля 60 выставаў у Беларусі, Аўстрыі, Бэльгіі, ЗША, Італіі, Летуве, Нарвэгіі, Нямеччыне, Польшчы, Украіне, Францыі, Чэхіі, Швэцыі, Эстоніі сярод іх — з праектам «Unknown Country» ў рамках 3-га месяца Эўрапейскай фатаграфіі ў цэнтры культуры і мастацтва «Uferhallen», (Бэрлін, Нямеччына), з праектам «У яго жаночае імя» ў музэі сучаснага мастацтва у Вене (Аўстрыя) і музэі сучаснага мастацтва ў Варшаве (Польшча), браў удзел у Беларускім павільёне Вэнэцыянскай біенале ў Менску (Беларусь). Таксама працы Андрэя былі паказаны на фэстывалі ў Арлі ў 2012 годзе. 12 лістапада 2010 году ў Менску была прэзэнтаваная кніга фатаздымкаў Андрэя Лянкевіча пра традыцыйныя абрады беларусаў «Паганства».

У 2012 годзе Андрэй Лянкевіч удзельнічаў у праекце «Радыюс нуля» як адзін з 15-ці найбольш значных фотамастакоў Беларусі за 2000—2010 гады. Пазьней у гэтым годзе праект Андрэя «Бывай, Радзіма» атрымаў гран-пры на партфоліё-рэвію «Kaunas Photo Star» у Коўне (Летува). У 2013 годзе Андрэй ініцыяваў выданьне першай у гісторыі Беларусі кнігі пра маладую фатаграфіі «BY NOW», якая выйшла ў нямецкім выдавецтве Kehrer. У кастрычніку 2014 года Андрэй ініцыяваў Месяц фатаграфіі ў Менску, у межах якога на 8-мі пляцоўках прайшло 12 выставаў, 7 лекцыяў і прэзэнтацыяў, мультымэдыя-паказы і фатапрэмія. У 2015—2016 гадах Андрэй быў мастацкім кіраўніком прасторы ЦЭХ. У гэтым годзе Андрэй атрымаў Гран-пры на «Восеньскім салоне» (Менск, Беларусь) за калажы з праекту «Бывай, Радзіма».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]