Андзкі флямінга
Андзкі флямінга | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чацьвёраногія |
Кляса | Птушкі |
Падкляса | Нованёбавыя |
Атрад | Фламінгападобныя |
Сямейства | Фламінгавыя |
Род | Фламінга |
Від | Андзкі фламінга |
Бінамінальная намэнклятура | |
Phoenicopterus andinus Philippi | |
А́ндзкі флямі́нга (па-лацінску: Phoenicopterus andinus) — від флямінга, які насяляе Анды — горныя раёны поўдня Пэру, Балівіі, поўначы Чылі й паўночнага захаду Аргентыны. Даўжыня гэтага віду фламінга складе 110—120 см. Від роднасна зьвязаны з Фламінга Джэймза, памер якіх трохі меншы. Андзкія фламінга харчуюцца дробнымі ракамі і водарасьцямі, фільтруючы дробныя аб’екты ў вадзе з дапамогай сваёй дзюбы.
Апярэньне ў Андзкага фламінга ружова-белае, пры гэтым дадзеныя адценьні абумоўлены адмысловым пігмэнтам, які паступае ў арганізм з кормам, галоўным чынам у складзе розных рачкоў. Ногі ў Андзкага фламінга жоўтыя, дзюба жаўтаватая, як у Фламінга Джэймза, але ягоны чорны кончык мае большы памер. Гняздуецца каля азёраў, часта з высокім утрыманьнем едкага натру, гіпсу й серавадароду, як то, як саланчак Уюні.
Як і ўсе фламінга, гэты від адкладае адно белае яйка ва ўзгорачак гразі. Колькасьць Андзкага фламінга на плянэце меркавана складае 60 тысяч асобінаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |