Андзкі флямінга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андзкі флямінга
Two andeanflamingo june2003 arp.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Надкляса Чацьвёраногія
Кляса Птушкі
Падкляса Нованёбавыя
Атрад Фламінгападобныя
Сямейства Фламінгавыя
Род Фламінга
Від Андзкі фламінга
Бінамінальная намэнклятура
Phoenicopterus andinus Philippi

А́ндзкі флямі́нга (па-лацінску: Phoenicopterus andinus) — від флямінга, які насяляе Анды — горныя раёны поўдня Пэру, Балівіі, поўначы Чылі й паўночнага захаду Аргентыны. Даўжыня гэтага віду фламінга складе 110—120 см. Від роднасна зьвязаны з Фламінга Джэймза, памер якіх трохі меншы. Андзкія фламінга харчуюцца дробнымі ракамі і водарасьцямі, фільтруючы дробныя аб’екты ў вадзе з дапамогай сваёй дзюбы.

Апярэньне ў Андзкага фламінга ружова-белае, пры гэтым дадзеныя адценьні абумоўлены адмысловым пігмэнтам, які паступае ў арганізм з кормам, галоўным чынам у складзе розных рачкоў. Ногі ў Андзкага фламінга жоўтыя, дзюба жаўтаватая, як у Фламінга Джэймза, але ягоны чорны кончык мае большы памер. Гняздуецца каля азёраў, часта з высокім утрыманьнем едкага натру, гіпсу й серавадароду, як то, як саланчак Уюні.

Як і ўсе фламінга, гэты від адкладае адно белае яйка ва ўзгорачак гразі. Колькасьць Андзкага фламінга на плянэце меркавана складае 60 тысяч асобінаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]