Альфрэд Гічкок
Альфрэд Гічкок | |
Alfred Hitchcock | |
Імя пры нараджэньні | Альфрэд Джозэф Гічкок |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 жніўня 1899 |
Месца нараджэньня | Лёндан, Ангельшчына |
Дата сьмерці | 29 красавіка 1980 (80 гадоў) |
Месца сьмерці | Лос-Анджэлес, ЗША |
Прычына сьмерці | ныркавая недастатковасьць[d] |
Грамадзянства | Вялікабрытанія, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар |
Гады дзейнасьці | 1921—1976 |
Псэўданімы | Hitchcock |
Жанры | трылер[d], фільм жахаў[d], нямое кіно, драматычны фільм, псыхалягічны трымценьнік[d], нуар[d], містэрыйны фільм[d], прыгодніцкі фільм, natural horror film[d], псыхалягічны фільм-трымценьнік[d], crime drama film[d], крымінальны трылер[d], баявік[d] і фэнтэзійны фільм[d] |
Бацька | William Hitchcock[d] |
Дзеці | Pat Hitchcock[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000033 |
Сайт | hitchcock.tv |
А́льфрэд Гічкок (па-ангельску: Alfred Hitchcock; 13 жніўня 1899, Лёндан — 29 красавіка 1980, Лос-Анджэлес) — ангельскі кінарэжысэр, прадусар, сцэнарыст. Працаваў у Вялікабрытаніі і ў ЗША. Гічкок — кінарэжысэр, цесна зьвязаны з жанрам «трылер» (па-ангельску: thrill — «трапятаньне») і з паняцьцем «саспэнс» (па-ангельску: suspense — «нявызначанасьць»). Гічкок умеў па-майстроўску ствараць у сваіх фільмах атмасфэру трывожнай нявызначанасьці, напружанага чаканьня, прадчуваньня чагосьці жудаснага.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 13 жніўня 1899 году ў Лёндане. Скончыў інжынэрную вучэльню, потым вывучаў мастацтва ў Лёнданскім унівэрсытэце. Рэжысэрскі дэбют Гічкока адбыўся ў 1925 у Ангельшчыне. Да ад’езду ў Галівуд (1939) паставіў у Ангельшчыне 23 карціны. У 1979 Гічкок быў ганараваны прэміі Амэрыканскага кінаінстытута «За выбітны ўнёсак у кінамастацтва». Памёр Гічкок у Лос-Анджэлесе 29 красавіка 1980.
Уклад у кінэматограф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Натхнёны карцінамі нямецкіх экспрэсіяністаў, Гічкок пачаў працаваць у кіно — спачатку ў Ангельшчыне, а з 1939 году ў ЗША. Упершыню на творчасьць Гічкока зьвярнулі сур’ёзную ўвагу крытыкі францускай «новай хвалі». Франсуа Труфо быў першым, хто заўважыў аўтарскі погляд за абалонкай забаўляльнага кіно. Вынік жыцьця Гічкока — 55 паўнамэтражных кінафільмаў, шматлікія зь якіх сталі клясыкай сусьветнага кінэматографа. Акрамя таго, Альфрэд Гічкок зьняў яшчэ і 21 тэлефільм для сэрыі «Альфрэд Гічкок прадстаўляе» і два дакумэнтальных фільма (абодва ў 1944 годзе), яшчэ 2 кінапрацы засталіся незавершанымі. Альфрэд Гічкок дагэтуль зьяўляецца адным з самых паважаных і папулярных кінарэжысэраў.
Гічкок вядомы таксама сваімі камэа. Ён любіў зьяўляцца ў эпізодах у сваіх фільмах: то ў выглядзе выпадковага мінака, то ў выглядзе вулічнага разявакі. Ён зьяўляўся амаль ва ўсіх сваіх позьніх фільмах. І ў цэлым, Гічкок, асабліва ў позьнія гады, імкнуўся стварыць вакол сябе містычную атмасфэру, атачаў сябе арэолам таямнічасьці.
Рэжысэрскі почырк
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільмы Гічкока заснаваныя на страху і саспэнсе. Яго героі — людзі, трапіўшыя ў пастку акалічнасьцяў. Іншая агульная тэма яго фільмаў — узаемаадносіны мужчыны і жанчыны, часта гэта даволі цынічны погляд на рамантыку.
Сярод упадабаных кінэматаграфічных прыёмаў Гічкока варта адзначыць здымку з пункта гледжаньня пэрсанажа, гэта значыць здымку камэрай з такога аспэкта, каб глядач бачыў сцэну як бы вачыма пэрсанажа. Гічкоку таксама прыпісваецца вынаходзтва вельмі хуткага і дробавага мантажа, ярка прадэманстраванага ў знакамітай сцэне забойства ў душы ў фільме «Псыха». Цяпер гэтую манэру мантажу часта завуць «эмцівішным мантажам», таму што ў 1990-х яе шырока адаптавалі рэжысэры музыкальных відэакліпаў, якія дэманстраваліся на тэлеканале MTV. Такі мантаж стаў таксама часта ўжывацца ў трэйлерах.
Была заўважаная і фірмовая прыхільнасьць Гічкока здымаць у галоўных ролях «зімных» бляндынак (Грэйс Келі, Вера Майлз, Кім Новак, Джанэт Лі, Ціпі Хэдрэн, Клод Жад).
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Брытанскі пэрыяд». Раньнія працы да 1925 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва | Вытворчасьць | Рэлізы | Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|---|---|
1920 | Кліч юнацкасьці / The Call of Youth | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Hugh Ford) | |
1920 | Вялікі дзень / The Great Day | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Hugh Ford) | |
1921 | Зьяўленьні / Appearances | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Donald Crisp) | |
1921 | Карчма Боні Брыр / The Bonnie Brier Bush | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Donald Crisp) | |
1921 | Небясьпечныя зманы / Dangerous Lies | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Paul Powell) | |
1921 | Таямнічая дарога / The Mystery Road | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Paul Powell) | |
1921 | Прынцэса Нью-Ёрка / The Princess of New-York | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Donald Crisp) | |
1922 | "Заўсёды распавядай сваёй жонцы / Always Tell Your Wife | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Сурэжысэр (рэжысэр Hugh Croise).
Фільм незавершаны. | |
1922 | Бумэранг каханьня/Вечны рух / Love’s Boomerang/Perpetua | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр John S. Robertson) | |
1922 | Чалавек з радзімы / The Man From Home | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр George Fitzmaurice) | |
1922 | Гішпанскі камень / Spanish Jade | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр John S. Robertson) | |
1922 | Скажыце сваім дзецям / Tell Your Children | студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр Donald Crisp) | |
1922 | Тры жывых прывіда / Three Live Ghosts | Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Дызайнэр інтэртытраў
(рэжысэр George Fitzmaurice) | |
1922 | Нумар 13 / Number 13 | Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Famous Players-Lasky | Прадусар, рэжысэр (фільм застаўся няскончаны) | |
1923 | Белы цень / The White Shadow | Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам | Асыстэнт рэжысэра, суаўтар сцэнара, мантажор, мастак-пастаноўшчык.
(рэжысэр Graham Cutts) | |
1923 | Жанчына — жанчыне / Woman to Woman | Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам | Асыстэнт рэжысэра, суаўтар сцэнара, мастак-пастаноўшчык
(рэжысэр Graham Cutts) | |
1924 | Гарачая прыгода / The Passionate Adventure | Студыя ў Ісьлінгтане, кампанія Gainsborough Pictures | Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык
(рэжысэр Graham Cutts) | |
1925 | Гнюс / The Blackajard | Студыя UFA, Бэрлін, Нямеччына | Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык
(рэжысэр Graham Cutts) | |
1925 | Грэхападзеньне ханжы / The Prude’s Fall | Студыя ў Ісьлінгтане, арэнда незалежнымі прадусарамі Бэлканам і Ўілкаксам | Асыстэнт рэжысэра, сцэнар, мастак-пастаноўшчык
(рэжысэр Graham Cutts) |
«Брытанскі пэрыяд». Нямыя фільмы (1925—1929)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1925 — Сад асалод / Pleasure Garden
- 1926 — Горны арол / The Mountain Eagle
- 1926 — Жыхар / The Lodger
- 1927 — Па нахільнай / Downhill
- 1927 — Лёгкія паводзіны / Easy Virtue
- 1927 — Рынг / The Ring
- 1927 — Жонка фэрмэра / The Farmer’s Wife
- 1928 — Шампанскае / Champagne
- 1929 — Чалавек з вострава Мэн / The Manxman
- 1929 — Шантаж (нямая вэрсія) / Blackmail (silent version)
«Брытанскі пэрыяд». Гукавыя фільмы. (1929—1939)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва | Назва па-ангельску |
---|---|---|
1929 | Шантаж | Blackmail |
1930 | Кліч Элстры | Elstree Calling |
1930 | Юнона і паўлін | Juno and the Paycock |
1930 | Забойства! | Murder! |
1930 | Мэры | Mary |
1931 | Несумленная гульня | The Skin Game |
1932 | Багатыя і дзіўныя | Rich and Strange |
1932 | Нумар сямнаццаць | Number Seventeen |
1933 | Венскія вальсы | Waltzes from Vienna |
1934 | Чалавек, які занадта шмат ведаў | Man Who Knew Too Much |
1935 | 39 прыступак | The 39 Steps |
1936 | Сакрэтны агент | Secret Agent |
1936 | Сабатаж | Sabotage |
1937 | Малады і нявінны | Young and Innocent |
1938 | Лэдзі зьнікае | The Lady Vanishes |
1939 | Карчма «Ямайка» | Jamaica Inn |
«Першы галівудзкі пэрыяд» (1940—1947)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва | Дадатковая інфармацыя |
---|---|---|
1940 | Рэбэка / Rebecca | |
1940 | Замежны карэспандэнт / Foreign Correspondent | |
1941 | Містэр і місіс Сьміт / Mr. & Mrs. Smith | |
1941 | Падазрон / Suspicion | |
1942 | Дывэрсант / Saboteur | |
1943 | Цень сумневу / Shadow of a Doubt | |
1944 | Выратавальная шлюпка / Lifeboat | |
1944 | Шчасьлівага шляху / Bon Voyage | (кароткамэтражны фільм) |
1944 | Прыгода на Мадагаскары / Aventure malgache | (кароткамэтражны фільм) |
1945 | Зачараваны / Spellbound | |
1946 | Благая слава / Notorious | |
1947 | Справа Парадайна / The Paradine Case |
«Другі галівудзкі пэрыяд» (1948—1957)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва | Назва па-ангельску |
---|---|---|
1948 | Вяроўка | Rope |
1949 | Пад знакам казярога | Under Capricorn |
1950 | Страх сцэны | Stage Fright |
1951 | Незнаёмцы ў цягніку | Strangers on a Train |
1952 | Я вызнаюся | I Confess |
1954 | У выпадку забойства набірайце «М» | Dial M for Murder |
1954 | Акно ў двор | Rear Window |
1955 | Злавіць злодзея | To Catch a Thief |
1955 | Непрыемнасьці з Гары | The Trouble with Harry |
1956 | Чалавек, які занадта шмат ведаў | The Man Who Knew Too Much |
1957 | Ня той чалавек | The Wrong Man |
«Гічкокаўскія бэстсэлеры» (1958—1964)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва | Назва па-ангельску |
---|---|---|
1958 | Галавакружэньне | Vertigo |
1959 | Да поўначы праз паўночна-захад | North by Northwest |
1960 | Псыха | Psycho |
1963 | Птушкі | The Birds |
1964 | Марні | Marnie |
«Позьні пэрыяд» (1966—1976)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва | Назва па-ангельску |
---|---|---|
1966 | Разарваная заслона | Torn Curtain |
1969 | Тапаз | Topaz |
1972 | Ашалеласьць | Frenzy |
1976 | Сямейная змова | Family Plot |
Цытаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Я цьвёрда перакананы, што атмасфэру страху ў фільме трэба ствараць выключна кінэматаграфічнымі мэтадамі».
- «Каб зрабіць вялікі фільм, неабходныя тры рэчы — сцэнар, сцэнар і яшчэ раз сцэнар».
- «У мастацкім кіно рэжысэр зьяўляецца богам, у дакумэнтальным — Бог зьяўляецца рэжысэрам».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Памерлі 29 красавіка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Выпускнікі Лёнданскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Ляўрэаты прэміі «Сатурн»
- Ляўрэаты прэміі Сэсіля Б. Дэ Міля
- Нарадзіліся ў Лёндане
- Кінарэжысэры ЗША
- Брытанскія кінарэжысэры
- Сцэнарысты ЗША
- Брытанскія сцэнарысты
- Прадусары ЗША
- Брытанскія кінапрадусары
- Кавалеры ордэна Брытанскай Імпэрыі
- Кавалеры францускага Ордэна літаратуры і мастацтва
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе