Перайсьці да зьместу

Алесандра Вольта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алесандра Вольта
па-італьянску: Alessandro Volta
Дата нараджэньня 18 лютага 1745(1745-02-18)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Кома
Дата сьмерці 5 сакавіка 1827(1827-03-05)[2][3][4][…] (82 гады)
Месца сьмерці Кома
Месца пахаваньня
Месца вучобы Калегія ордэну езуітаў
Занятак фізык, вынаходнік, акадэмік, хімік
Навуковая сфэра фізыка, хімія,
фізыялёгія
Месца працы
Вядомы як вынаходнік
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук Італіі[d], Баварская акадэмія навук[d], Француская акадэмія навук, Турынская акадэмія навук[d][5], National Virgilian Academy[d], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Руанская акадэмія навук, літаратуры і мастацтваў[d]
Дзеці Zanino Volta[d]
Узнагароды Мэдаль Коплі,
Ордэн Жалезнай Кароны,
Ордэн Ганаровага легіёну

Алеса́ндра Джузэ́пэ Анто́ніё Анастасі́ё Джэраля́ма Умбэ́рта Во́льта (па-італьянску: Alessandro Giuseppe Antonio Anastasio Gerolamo Umberto Volta; 18 лютага 1745, Кома, Мілянскае герцагства, Італія — 5 сакавіка 1827, Кома, Каралеўства Італія) — італьянскі фізык, хімік, фізыёляг і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў вучэньня аб электрычнасьці; граф (1801). Чалец Нідэрляндзкай каралеўскай акадэміі навук, чалец Прускай акадэміі навук, замежны чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства. Прафэсар Павійскага унівэрсытэта.

Вольта ўпершыню зьмясьціў пласьціны з цынку і медзі ў кісьлю, каб атрымаць бесьперапынны электрычны ток, стварыўшы першую ў сьвеце хімічную крыніцу току («Вольтаў слуп»). Імем Вольта названа адзінка вымярэньня электрычнага напружаньня — вольт.

У 1800 годзе пабудаваў хімічную батарэю: стала магчымым атрымліваць электрычнасьць з дапамогай хімічных рэакцыяў.

Астэроід «8208 Вольта» носіць яго імя.

  1. ^ Alexandre Joseph Antoine Volta // база зьвестак Léonore (фр.)ministère de la Culture.
  2. ^ а б Alessandro G.A.A. Volta // KNAW Past Members (анг.)
  3. ^ а б Alessandro Giuseppe Antonio Anastasio Volta // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Wurzbach D. C. v. Volta, Alexander Graf (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 51. — S. 280.
  5. ^ www.accademiadellescienze.it (італ.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]