Аднойчы ў Барахляндыі
Аднойчы ў Барахляндыі | |
Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі | |
Жанр | Мюзыкл |
---|---|
Рэжысэр | Мацей Сабураў |
Сцэнарыст | Лявон Вольскі |
Прадусар | Ганна Вольская |
У ролях | Алег Гарбуз, Ганна Хітрык, Міхась Зуй |
Дыктар | Алег Хаменка |
Кампазытар | Павал Трацяк |
Апэратар | Аляксандар Смаляк |
Мантаж | Юры Вараб'ёў |
Вытворчасьць | Вігма |
Дата выхаду | 2010 |
Працягласьць | 64 хвіліны |
Краіна | Беларусь |
Мова | Беларуская |
Папярэдні | Сьнежны завулак 9 (2009) |
Адно́йчы ў Барахля́ндыі — сьвяточная кінаказка 2010 году ў жанры мюзыклу. Здымкі праходзілі ў лістападзе 2009 г. цягам двух тыдняў у 7 начных зьменаў у музэі пад адкрытым небам «Строчыцы» (Менскі раён) і менскай кавярні «Камяніца». Уся праца ад напісаньня сцэнару да канчатковага адгляду заняла 2 месяцы[1]. Першы паказ стужкі адбыўся ў навагоднюю ноч на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат». У першыя хвіліны Старога Новага 2011 году на Tut.by адбылася сеціўная прэм’ера тэлеказкі[2]. 15 студзеня 2012 г. рэжысэр Мацей Сабураў выклаў запіс стужкі ў вольны доступ[3].
Дзея
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адважны і нязграбны прынц Бадмінтон змагаецца за сэрца прынцэсы Бульвінеі. Іхняму каханьню супраціўляецца бацька прынцэсы кароль Барахлей ХІІ. Усе правы на сьвяточную кінаказку належаць тэлеканалу Белсат.
Ролі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць выканаўцаў былі акторамі Купалаўскага тэатру, якія мелі досьвед здымак у кіно[4]:
- Кароль Барахлей XII — Алег Гарбуз
- Прынцэса Бульвінея — Ганна Хітрык
- Прынц Бадмінтон — Міхась Зуй
- Каралева Шамбэля — Сьвятлана Зелянкоўская
- Воўк-Заянчкоўскі — Сяргей Рудзеня
- Каргота — Натальля Качаткова
- Непралазенка — Арцём Бародзіч
- Дарадца — Андрэй Дробыш
- Пісар — Лявон Вольскі
- Чараўнік — Яўген Калмыкоў
- Скарбнік — Павал Яскевіч
- Цырымонімайстар — Сяргей Кавальскі
- Вартаўнікі — Міхась Есьман, Зьміцер Есяневіч
- Адлюстраваньне — Алег Хаменка
- Маргарыта Сьцяпанаўна — Ганна Вольская
- Містэр Падключальнік — Аляксандар Кухто
- Фройліны — Яўгенія Кульбачная, Ліза Лазарэвіч
- Чароўны Трусік — Мацей Сабураў
Суправаджэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У стужцы выконваліся 7 песьняў на словы й музыку Лявона Вольскага:
- Дзяржава — гэта я (Алег Гарбуз);
- З гэтай вежы (Ганна Хітрык)
- Толькі так (Сяргей Рудзеня, Натальля Качаткова і Арцём Бародзіч)
- Усё — за каханьне (Міхась Зуй)
- Пусікі-сімпампусікі (Алег Гарбуз)
- Мужчыны як дзеці (Сьвятлана Зелянкоўская і Ганна Хітрык)
- Дай сьвятло нам, Сьвяты Мікалай (супольна)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тэлеказка Лявона Вольскага «Аднойчы ў Барахляндыі» зьявілася онлайн. Generation.by (17 студзеня 2012). Праверана 5 лютага 2012 г.
- ^ Казка пра краіну Барахляндыю. Tut.by (14 студзеня 2011). Праверана 5 лютага 2012 г.
- ^ Мацей Сабураў (15 студзеня 2012) Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі. Ютуб. Праверана 5 лютага 2012 г.
- ^ Алесь Герасіменка (2 сьнежня 2009) Лявон Вольскі здымае тэлеказку. Generation.by. Праверана 5 лютага 2012 г.
- ^ Аднойчы ў Барахляндыі. Сеціўная крама «Прастора». Праверана 5 лютага 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аднойчы ў Барахляндыі. ARCHE Пачатак (22 студзеня 2012). Праверана 5 лютага 2012 г.
- Юра Сідун Фотарэпартаж са здымачнай пляцоўкі тэлеказкі «Аднойчы ў Барахляндыі». Generation.by. Праверана 5 лютага 2012 г.
- Пусікі-сімпапусікі. Ютуб (16 студзеня 2011). Праверана 5 лютага 2012 г.