Перайсьці да зьместу

Андрэй Дробыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Дробыш
Дата нараджэньня 22 лістапада 1982
Месца нараджэньня Варапаева, Пастаўскі раён
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 2005—дагэтуль

Андрэ́й Дро́быш (нар. 22 лістапада 1982, Варапаева, Пастаўскі раён) — беларускі актор тэатру і кіно.

Скончыў музычную вучэльню ў Наваполацку па клясу валторны. У 2006 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці «Акторскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі В. М. Раеўскага). З 2005 году працаваў ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

У жніўні 2020 году разам зь іншымі супрацоўнікамі Купалаўскага тэатру звольніўся пратэстуючы супраць гвалту і ў знак салідарнасьці з Паўлам Латушкам. 23 верасьня 2020 году затрыманы падчас акцыі пратэсту і на наступны дзень вызвалены з штрафам у 10 базавых адзінак[1].

  • Пан Адольф Быкоўскі/ Хлопец («Паўлінка» Я. Купалы);
  • Радзівіл Руды («Чорная панна Нясьвіжа» А. Дударава);
  • Дырыгент/ шляхта («Пінская шляхта» В. Дунін-Марцінкевіча);
  • Чорт, Дзяк («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля);
  • Хоня («Людзі на балоце» паводле І. Мележа);
  • Выканаўца песень «Крыжаванка», «Полька» («Местачковае кабарэ»);
  • Селянін у карчме "(«Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча);
  • Сямён Сямёнавіч Медзьвядзенка («Чайка» А. Чэхава);
  • Аўстрыяк, Пан («Дзьве душы» М. Гарэцкага);
  • Рэмон Жыру («Школа падаткаплацельшчыкаў» Л. Вернэя і Ж. Бэра);
  • Пётр Іванавіч Бабчыньскі («Рэвізор» М. Гогаля);
  • Робін/ Эльф («Сон у купальскую ноч» У. Шэкспір);
  • Ягор («Ураджай» П. Пражко);
  • Настаўнік, Сваяк Мікола («Шабаны» А. Бахарэвіча);
  • Карпа («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» паводле Я. Баршчэўскага);
  • Освальд, дварэцкі («Кароль Лір» У.Шэкспір);
  • Мудрэц, віцябчук, пецярбуржац, парыжанін, госьць на вясельлі, ваяр, рэвалюцыянэр, настаўнік, канцылярыя (En souvenir de Шагал).

Быў жанаты з акторкай Крысьцінай Дробыш. Мае сына[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]