Перайсьці да зьместу

Аватар. Шлях вады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аватар. Шлях вады
Avatar: The Way of Water
Жанр навукова-фантастычны фільм[d][1], баявік[d][2], прыгодніцкі фільм[2], кінафантастыка, драматычны фільм і эпічны фільм[d]
Рэжысэр Джэймз Кэмэран
Сцэнарыст Джэймз Кэмэран
Рык Джафа
Аманда Сильвер
Прадусар Джэймз Кэмэран, Джон Ландаў
У ролях Сэм Ўортынгтан
Зоі Салдана
Сыгурні Ўівэр
Кампазытар Сайман Фрэнглені
Апэратар
Мантаж Джэймз Кэмэран, Stephen E. Rivkin[d], Дэйвід Брэнэр[d] і John Refoua[d]
Вытворчасьць Сьцяг ЗША 20th Century Studios
Распаўсюд 20th Century Fox, Fórum Hungary[d][3], Walt Disney Pictures[d][4] і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 2022
Працягласьць 192 хвілін
Краіна ЗША ЗША
Мова ангельская мова і На’ві[d]
Бюджэт $ 350-460 млн
Прыбытак $1 928 251 314
Папярэдні Аватар
Наступны Аватар 3
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Аватар: Шлях вады» (па-ангельску: Avatar: The Way of Water), таксама вядомы як «Аватар 2» (па-ангельску: Avatar 2) — амэрыканскі навукова-фантастычны 3D-фільм рэжысэра і сцэнарыста Джэймза Кэмэрана.

Пасьля неаднаразовых пераносаў прэм’ера фільму «Аватар: Шлях вады» адбылася ў Лёндане 6 сьнежня 2022 году, а прэм’ера ў ЗША — 16 сьнежня 2022 году. Фільм сабраў у сусьветным пракаце больш за 1,5 мільярды даляраў, стаўшы другім па прыбытку фільмам 2022 году, і ў цэлым атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Фільм хвалілі за візуальныя эфэкты і тэхнічныя дасягненьні, але галоўны яго недахоп — трохгадзінная працягласьць. [5]. Фільм пераадолеў мяжу ў мільярд даляраў за два тыдні, стаўшы шостым па касавых зборах[6].

У сусьветным пракаце фільм сабраў больш за 1, 9 мільярды даляраў, стаўшы самым касавым фільмам 2022 году. Таксама карціна ўвайшла ў 10 самых касавых фільмаў за ўсю гісторыю кінэматографу[7].

Сюжэтна зьяўляецца прамым працягам фільму «Аватар» 2009 году. Пасьля прыняцьця вобразу аватару салдат Джэйк Салі становіцца правадыром народа на’ви і бярэ на сябе місію па абароне новых сяброў ад карысьлівых бізнэсмэнаў з зямлі. Цяпер яму ёсьць за каго змагацца — у яго выдатная жонка Найціры і дзеці. Калі на Пандору вяртаюцца да зубоў узброеныя зямляне, Джэйк гатовы змагацца зь імі.

Нацыянальная рада кінакрытыкаў ЗША[10] і Амэрыканскі інстытут кінамастацтва[11] назвалі фільм адным з дзесяці лепшых фільмаў 2022 году, і ён быў намінаваны за «лепшы фільм — драма» і за «лепшую рэжысёрскую працу» на 80-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты глёбус».