Сэм Ўортынгтан
Сэм Ўортынгтан | |
| Sam Worthington | |
Пад час удзелу ў перадачы "Позьняе шоў з Дэвідам Лэтэрманам (2010 год) | |
| Імя пры нараджэньні | Сэмюэл Генры Джэй Ўортынгтан |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 2 жніўня 1976[1] (49 гадоў) |
| Месца нараджэньня | |
| Грамадзянства | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | актор, актор агучваньня, кінаактор, кінарэжысэр, сцэнарыст, тэлеактор |
| Гады дзейнасьці | 2000—дагэтуль |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0941777 |
Сэм'юэл Гэнры Джэй Ўортынгтан (па-ангельску: Samuel Henry J. Worthington; нар. 2 жніўня 1976, Годалмінг, Сарэй, Ангельшчына) — аўстралійскі актор ды рэжысэр родам з Ангельшчыны.
Нарадзіўся ў сям’і Джан (дзявочае прозьвішча Мартын) і Роналда Ўортынгтана, супрацоўніка электрастанцыі. Калі Сэму было шэсьць гадоў, сям’я пераехала ў Аўстралію, у прыгарад Пэрта. Скончыў мастацкі коледж Джона Кертына ў Фрымантле, працаваў мулярам. У 1998 годзе Сэм скончыў Нацыянальны інстытут драматычнага мастацтва (Сыднэй, Аўстралія). У 2009 годзе выканаў ролю ў фільме Аватар, за якую атрымаў прэмію «Сатурн». Таксама ў 2009 годзе зьявіўся ў фільме Тэрмінатар: Збавеньне. Пасьля гэтага яго пачалі запрашаць у галівудзкія фільмы «Бітва тытанаў» (2010), «На грані» (2012)[2]. У 2022 годзе выканаў ролю ў фільме Аватар. Шлях вады.
Акрамя акторскай гульні Ўортынгтан займаўся агучкай кампутарнай гульні Call of Duty: Black Ops.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #141389141 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Elaine Lipworth (4 лютага 2012) Sam Worthington on 'Man on a Ledge' (анг.). The Telegraph.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сэм Ўортынгтан (анг.) на сайце IMDb
| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |