Амэрыканскі кінаінстытут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Амэрыка́нскі інстыту́т кінамаста́цтва (па-ангельску: The American Film Institute) — незалежная некамерцыйная арганізацыя, створаная Нацыянальным фондам мастацтваў, створаным у 1967 годзе, калі прэзыдэнт Ліндан Джонсан падпісаў закон пра Нацыянальны фонд мастацтва і гуманітарных навук.

Першым выканаўчым дырэктарам і адміністратарам быў Джордж Стывенс-млалодшы. З 1980 году і дасюль гэтыя дзьве пасады займае Джын Пікер Фірстэнберг.

У 1973 годзе інстытут заснаваў прэмію Life Achievement Award.

У 1987 годзе заснаваў асабісты кінафэстываль (AFI Fest), які штогод праводзіцца дасюль. Фэстываль Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва стаўся першым у ЗША, які атрымаў акрэдыдацыю FIAPF.

У 1998 годзе, пад час стогадовага юбілею амэрыканскага кінематографу, істытут пачаў цыкль AFI 100 Years… («AFI 100 год…») з мэтаю падвышэньня цікавасьці да гісторыі кіно. Цыкль быў скрытыкаваны за сваю непасьлядоўнасьць: некаторыя фільмы па некалькі разоў патрапілі ў некаторыя катэгорыі, нягледзячы на меркаваньне кінакрытыкаў і фанатаў, а зрэдчас нават і нягледзячы на іншыя жанры фільмаў.

Інстытут займаецца захаваньнем старых кінастужак, якія могуць зьнішчыцца ад старасьці.