Перайсьці да зьместу

Ігар Маршалаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Анатольевіч Маршалаў
Файл:Ігар Маршалаў 2023 год.jpg
Ігар Маршалаў 2023 год
Род дзейнасьці фінансавая міліцыя
Дата нараджэньня 1972(1972)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, БССР, Магілёўская вобласьць, м. Шклоў
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы
Пасада намесьнік Старшыні КДК РБ — дырэктар ДФР КДК РБ
Час 9 жніўня 2013 году — 20 лістапада 2023 году
Наступнік Андрэй Самбук
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені
Сайт Старонка ў сеціве

Ігар Анатольевіч Маршалаў[1] — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намесьнік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў (2013–2023), амбасадар Беларусі ў Зымбабвэ з 2023 году. Знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, ЕС ды іншых краін.

Ігар Маршалаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў горадзе Шклове Магілёўскай вобласьці. Вучыўся ў сярэдняй школе. Пасьля яе заканчэньня вучыўся ў вучылішчы. У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, дзе атрымаў дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст». У 1998 годзе скончыў Беларускі камэрцыйны унівэрсытэт кіраваньня па спэцыяльнасьці «правазнаўства».

У лістападзе 1993 году прыняты на службу ў аддзел падатковых расьсьледаваньняў па горадзе Мазыру Дзяржаўнае падатковай інспэкцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскае вобласьці.

Пазьней служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расьсьледаваньняў: ад старэйшага інспэктара міжраённага аддзела да намесьніка начальніка ўпраўленьня — начальніка сьледчага аддзела ўпраўленьня Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскае вобласьці.

З кастрычніка 2012 году па жнівень 2013 году Ігар Маршалаў займаў пасаду намесьніка дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

9 жніўня 2013 году Указам Прэзыдэнта Беларусі прызначаны намесьнікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў.

20 лістапада 2023 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зымбабвэ[2].

У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, дзе атрымаў дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст».

У 1998 годзе скончыў Беларускі камэрцыйны унівэрсытэт кіраваньня па спэцыяльнасьці «правазнаўства».

У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «міжнародныя адносіны».

Узнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені.

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 сьнежня 2021 году Маршалаў быў даданы ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. 20 сьнежня Маршалава ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[4]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя.

9 жніўня 2023 году Маршалаў быў ўнесены ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[5][6].

Генэрал-маёр фінансавай міліцыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]