Ігар Маршалаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Анатольевіч Маршалаў
Ігар Маршалаў 2023 год
Род дзейнасьці фінансавая міліцыя
Дата нараджэньня 1972(1972)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, БССР, Магілёўская вобласьць, м. Шклоў
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы
Пасада намесьнік Старшыні КДК РБ — дырэктар ДФР КДК РБ
Час 9 жніўня 2013 г.
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені
Сайт Старонка ў сеціве

Ігар Анатольевіч Маршалаў[1] — намесьнік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

І. Маршалаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў г. Шклове Магілёўскай вобласці. Вучыўся ў сярэдняе школы. Пасьля яе заканчэньня вучыўся ў вучылішчы. У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, дзе атрымаў дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст». У 1998 годзе скончыў Беларускі камэрцыйны унівэрсытэт кіраваньня па спэцыяльнасьці «правазнаўства».

У лістападзе 1993 г. прыняты на службу ў аддзел падатковых расьсьледаваньняў па г. Мазыру Дзяржаўнае падатковай інспэкцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскае вобласьці.

Пазьней служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расьсьледаваньняў: ад старэйшага інспэктара міжраённага аддзела да намесьніка начальніка ўпраўленьня — начальніка сьледчага аддзела ўпраўленьня Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскае вобласьці.

З кастрычніка 2012 г. па жнівень 2013 г. І. Маршалаў прызначаны на пасаду намесьнік дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

9 жніўня 2013 г. Указам Прэзыдэнта Беларусі прызначаны намесьнікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў.

Вучоба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, дзе атрымаў дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст».

У 1998 годзе скончыў Беларускі камэрцыйны унівэрсытэт кіраваньня па спэцыяльнасьці «правазнаўства».

У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «міжнародныя адносіны».

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені.

Званьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генерал-маёр фінансавай міліцыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ураднікі ДФР КДК РБ.. КДК РБПраверана 1 траўня 2022 г.