Перайсьці да зьместу

Ёркшыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёркшыр
Yorkshire
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус гістарычнае графства
Адміністрацыйны цэнтар Ёрк
Райдынгі 1 паўночны • 2 заходні • 3 усходні
Найбуйнейшыя гарады
Дата скасаваньня 1974
Насельніцтва (1991) 3 978 484 чал[2]
Плошча 11 903 км²
Шырата 54
Даўгата -2
Месцазнаходжаньне Ёркшыру
Ёркшыр на мапе
Ёркшыр на мапе Ангельшчыны
Мапа Ёркшыру
Ёркшыр, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +0
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ё́ркшыр (па-ангельску: Yorkshire, [ˈjɔrkʃər] — гістарычнае графства на поўначы Ангельшчыны, найвялікшае ў Вялікабрытаніі[3]. Плошча — 11 903 км².

Мяжуе зь іншымі гістарычнымі графствамі: Дарэмам, Лінкальншырам, Нотынгэмшырам, Дэрбішырам, Чэшырам, Лянкашырам і Ўэстмарлэндам[4]. Падзяляецца на тры гістарычныя раёны, або райдынгі: паўночны, заходні і ўсходні.

Абацтва Рыво у Ёркшыры

Цяпер Ёркшыр не зьяўляецца адміністрацыйнаю адзінкаю: у 1974 року была праведзеная рэарганізацыя, і гістарычнае графства было пераўтворанае ў адміністрацыйныя графствы Паўночны Ёркшыр, Паўднёвы Ёркшыр, Заходні Ёркшыр ды Ўсходні райдынг Ёркшыру. Большая частка Ёркшыру ўваходзіць у склад рэгіёну Ёркшыр і Гамбэр.

Назва графства складаецца з назвы цэнтральнага месца Ёрк ды ангельскае адміністрацыйнае адзінкі шыр. Акрамя Ёрку, іншымі местамі зьяўляюцца Лідс, Шэфілд, Кінгстан-апон-Гал, Брэдфард ды Ўэйкфілд.

Эмблема Ёркшыру — белая ружа каралеўскага роду Ёркаў, якая выкарыстоўваецца і на сьцягу графства.

  1. ^ archINFORM (ням.) — 1994.
  2. ^ 200 years of the Census in Yorkshire (анг.) (PDF) National Statistics Праверана 15 July 2008 г.
  3. ^ G. Gibbons, Yorkshire: Britain’s Largest County (London: Geographica Ltd., 1969).
  4. ^ The historic counties of England (анг.). JLCarr.info. Праверана 24 October 2007 г. Архіўная копія ад 8 February 2005 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: 54° пн. ш. 2° з. д. / 54° пн. ш. 2° з. д. / 54; -2