SR-71 Blackbird
SR-71 Blackbird | |
---|---|
Тып самалёта: | Самалёт-выведнік |
Павозка (экіпаж), чал.: | 2 |
Краіна-вытворца: | ЗША |
Гісторыя: | |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Канструктар: | Кларэнс Джонсон |
Першы палёт: | 22 сьнежня 1964 |
Вытворца: | Lockheed Martin |
Усяго выраблена: | 32 |
Памеры: | |
даўжыня, м: | 32,74 |
Размах крылаў, м: | 16,94 |
Вышыня, м: | 5,64 |
Плошча крылаў, м²: | 141,1 |
Маса: | |
Пусты, кг: | 27215 |
Максымальная, кг: | 77100 |
Рухавікі: | |
Рухавікі: | Pratt & Whitney J58-P4 |
Характарыстыкі: | |
Макс. хуткасьць, км/г: | 3500 |
Баявы радыюс, км: | 2000 |
Далёкасьць палёту, км: | 5230 |
Практычная столь, м: | 25910 |
Хуткапад'ёмнасьць, м/хв: | 3600 |
Узбраеньне: | |
Выявы ў: | Вікісховішчы |
Lockheed SR-71 — стратэгічны звышгукавы самалёт-выведнік ВПС ЗША. Неафіцыйна быў названы «Blackbird» (па-беларуску: чорны дрозд). Асаблівасьцямі дадзенага самалёта зьяўляюцца высокая хуткасьць і вышыня палёту. Самалёт эксплюатаваўся з 1964 па 1998 гады. 12 з 32 самалётаў былі страчаныя ў выніку няшчасных выпадкаў, баявых страт не было. У 1976 годзе быў пастаўлены рэкорд хуткасьці сярод пілятаваных лятальных апаратаў з турбапраматочнай сілавой устаноўкай.
Распрацоўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэднікам SR-71 быў Lockheed A-12 — вышынны самалёт-выведнік, распрацаваны для ЦРУ ЗША аддзяленьнем карпарацыі Lockheed Martin — Skunk Works[1]. Паступова канструкцыя самалёта эвалюцыянавала, былі зроблены зьмены ў канфігурацыі самалёта, а таксама ўжытыя меры па паніжэньні радыёлякацыйнай прыкметнасьці. Усяго было пабудавана 18 самалётаў A-12. Экіпаж A-12 складаўся з аднаго чалавека.
SR-71
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва SR-71 пайшла ад прататыпа звышгукавога бамбавіка XB-70. У позьнія пэрыяды выпрабаваньняў XB-70 быў прапанаваны ў ролі стратэгічнага самалёта-выведніка, атрымаўшы пазначэньне RS-70. Аднак неўзабаве стала відавочна, што хуткасны патэнцыял A-12 значна вышэй, і яго было вырашана выкарыстаць у якасьці базавай мадэлі, на якой будзе заснаваны новы высакахуткасны самалёт. Прататып быў названы R-12. Ён быў даўжэйшы і цяжэйшы за A-12. Яго фюзюляж быў падоўжаны для пашырэньня паліўных бакаў, павозка была пашырана да 2 чалавек. Самалёт быў абсталяваны радыёэлектроннымі датчыкамі, РЛС бакавога агляду і фотаапаратам[2].
Асаблівасьці самалёта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асабліва складанай праблемай палёту на хуткасьцях больш 3 М зьяўляецца высокі нагрэў корпуса. Для рашэньня гэтай праблемы значная частка плянэра была вырабленая з тытанавых сплаваў. Самалёт быў выраблены з выкарыстаньнем раньніх стэлс-тэхналёгій. Сэрыйныя самалёты афарбоўваліся цёмна-сіняй фарбай для маскіроўкі на фоне начнога неба. Самалёт атрымаў неафіцыйны назоў «Blackbird», што адлюстроўвала яго супраціў сьвятла і радыёлякацыйнаму выпраменьваньню.
Сыстэмы жыцьцязабесьпячэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры палёце на вышыні 24 км канструктары сутыкнуліся з 2 праблемамі:
- Са стандартным ціскам кіслароднай маскі на вышыні больш 13 км чалавек ня можа нармалёва дыхаць
- На хуткасьці больш 3300 км/г самалёт імгненна разаграваўся да 400 °C.
Для рашэньня гэтых праблем былі распрацаваныя адмысловыя скафандры поўнага ціску для ўсіх павозак A-12 і SR-71. Пасьля гэтыя ж скафандры выкарыстоўваліся пры палёце касьмічных Шатлаў.
Нагрэў самалёта быў адной з найважнейшых праблем палёту на хуткасьцях 3 М. Для забесьпячэньня прымальных тэмпэратур паветра ў кабіне пілётаў астуджалася кандыцыянэрам, цеплыня з кабіны пераносілася на паліва праз цеплаабменьнік, зьмешчаны перад сілавымі ўсталёўкамі.
Паліва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У якасьці паліва выкарыстоўваецца адмыслова распрацаванае рэактыўнае паліва JP-7, адрознае высокай тэмпэратурай узгараньня і тэрмаўстойлівасьцю. Дзякуючы гэтым якасьцям паліва JP-7 можна было выкарыстаць у якасьці хладагэнта для астуджэньня кабіны пілёта. Кандыцыянэр перадаваў цеплыню з кабіны пілёта да паліваправодаў рухавікоў, нагрэтае ў цеплаабменніку паліва адразу ж паступала ў рухавікі і згарала, пазьбягаючы рызыкі ўзгараньня і выбуху нагрэтых пароў. Маса паліва самалёта роўная 46 180 кг, пры поўнай запраўцы маса самалёта 77 100 кг, што робіць немагчымым узьлёт з поўнай запраўкай. Спачатку самалёт паднімаўся ў паветра з малаважным запасам паліва, затым дазапраўляўся ў паветры, пасьля чаго лётчык мог прыступаць да выкананьня заданьня. Пасьля поўнай дазапраўкі самалёт станавіўся прыкладна ўдвая цяжэй. Выдатак паліва на крэйсерскай хуткасьці складае каля 600 кг/хв.
Стэлс-тэхналёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]SR-71 быў першым самалётам, створаным з ужываньнем тэхналёгіяў паніжэньня радыёлякацыйнай прыкметнасьці[3]. Першыя дасьледаваньні ў гэтай вобласьці паказалі, што плоскія формы са звужваючыміся бакамі маюць меншую ЭПР. З мэтай паніжэньня радыёлякацыйнай прыкметнасьці вэртыкальнае апярэньне нахілена адносна плоскасьці самалёта, каб не ствараць зь фюзэляжам прамы вугал, які зьяўляецца ідэальным адбівальнікам. На самалёт нанесеныя радыёпаглынальныя пакрыцьці, у паліва дадаваўся цэз для паніжэньня тэмпературы выхлапу, і, як сьледзтва, ІЧ-прыкметнасьці самалёта. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя меры, SR-71 лёгка выявіць з-за велізарнага струменя разагрэтых выхлапных газаў. Корпус самалёта падчас палёту на высокіх хуткасьцях разаграваецца да 400—500 °C, што таксама значна павялічвае ІЧ-прыкметнасьць.
Агульная эфэктыўнасьць усіх мераў па зьніжэньні прыкметнасьці самалёта ўсё яшчэ абмяркоўваецца, аднак самі распрацоўнікі прызнаюць, што радыёлякацыйная тэхніка Савецкага Зьвяза разьвівалася значна хутчэй, чым «антырадар» ад Lockheed Martin[4].
Эксплюатацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баявое ўжываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]SR-71 удзельнічаў у выведцы ў Віетнаме і Паўночнай Карэі ў 1968 годзе.
Падчас Халоднай вайны выконваў выведвальныя палёты над тэрыторыяй СССР на Кольскай паўвысьпе і Кубе.
У 1973 годзе, падчас араба-ізраільскай вайны Суднага дня, SR-71 вырабляў фотавыведку Эгіпту, Ярданіі і Сырыі.
Неаднаразова парушалі паветраную прастору СССР.
Мірнае выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя стратэгічнай выведкі самалёт выконваў аэрадынамічныя дасьледаваньні NASA па праграмах AST (Advanced Supersonic Technology — пэрспэктыўныя звышгукавыя тэхналёгіі) і SCAR (Supersonic Cruise Aircraft Research — распрацоўка самалёта з крэйсерскай звышгукавой хуткасьцю палёту).
Рэкорды SR-71
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1976 годзе SR-71 усталяваў абсалютны рэкорд хуткасьці сярод пілятаваных самалётаў з прамацёкавымі рухавікамі — 3529,56 км/г. Усяго ў FAI было зарэгістравана 4 сапраўдныя рэкорды, усе яны тычацца хуткасьці палёту.
Лётна-тэхнічныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэхнічныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Павозка: 2 чалавека
- Даўжыня: 32,74 м
- Размах крыла: 16,94 м
- Вышыня: 5,64 м
- Плошча крыла: 141,1 м²
- Маса пустога: 27215 кг
- Максімальная ўзьлётная маса: 77100 кг
- Маса карыснай нагрузкі (абсталяваньне): 1600 кг
- Маса паліва: 46180 кг
- Тып рухавіка: Прамацёкавы паветрана-рэактыўны рухавік
- Мадэль: Pratt & Whitney J58-P4
- Цяга максімальная: 2 x 10630 кгс
- Цяга на фарсажы: 2 x 14460 кгс
- Маса рухавіка: 3200 кг
Лётныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Максімальна дапушчальная хуткасьць: 3,2 М (пры тэмпературы насавой часткі менш 427° дапушчаецца разгон да 3,3 М)
- Далёкасьць палёту: 5230 км
- Радыюс дзеяньня: 2000 км
- Працягласьць палёту: 1,5 ч
- Практычная столь: 25 910 м
- Хуткапад’ёмнасьць 60 м/с
- Даўжыня разьбегу/прабегу: 350 м
- Нагрузка на крыло: 546 кг/м²
- Цягаўзброенасьць: 0,36
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У сыстэме пазначэньняў ВПС ЗША азначнікі ўсіх самалётаў-выведнікаў пачынаюцца на R (напрыклад, зьнішчальнік-выведнік F-84F Thunderstreak («Грымотны выбліск») носіць азначнік RF-84), то правільнае пазначэньне «Чорнага дразда» ва ўсіх афіцыйных дакумэнтах — RS-71 (выведнік стратэгічны, мадэль 71). Але ўлетку 1964 году амэрыканскі прэзыдэнт Л. Джонсан на прэс-канфэрэнцыі выпадкова абмовіўся, назваўшы гэты самалёт SR-71. На наступны дзень СМІ звалі гэты самалёт менавіта так, у выніку чаго гэтая назва намёртва «прыляпілася» да самалёта.
- SR-71 шырока вядомы пад назвай «Чорны дрозд» (Blackbird), аднак яна зьяўляецца неафіцыйнай. Афіцыйнай назвы самалёт ня меў.
- Пры ўваходзе SR-71 у тэрытарыяльныя шыроты СССР па сродках СПА праходзіў сігнал «Драфа»
Культурны ўнёсак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У гэты самалёт трансфармаваўся Джэтфайр зь фільму «Трансформэры: Помста заняпалых».
- У гульні Call of Duty: Black Ops у адной зь місіяў можна стаць пілётам і бортмэханікам гэтага самалёта. Таксама ён зьяўляецца ўзнагародай за сэрыю ў мультыплэеры.
- У фільме «Чорны Гром» галоўны герой выкарыстоўвае SR-71 як сродак вельмі хутка дабрацца да мэты.
- У фільме Я — легенда герой Ўіла Сьміта гуляў у гольф на крыле гэтага самалёта.
- У анімэ і манге Хелсынг выкарыстоўваўся Алукардам для трапленьня на захопленае судна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Rich and Janos 1994, стар. 85
- ^ Landis and Jenkins 2005, стар. 56-57
- ^ F-117 на сайце paralay.com — «Первой крупной попыткой снижения ЭПР стала программа высотного сверхзвукового разведчика „Локхид“ SR-71, разработанного под руководством того же Джонсона»
- ^ The Advent, Evolution, and New Horizons of United States Stealth Aircraft
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]SR-71 Blackbird — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|