Lockheed U-2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
U-2 Dragon Lady
Usaf.u2.750pix.jpg
Тып самалёта: Самалёт-выведнік
Павозка (экіпаж), чал.: 1/2
Краіна-вытворца: ЗША
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: 1957 — цяперашні час
Выкарыстаньне: ВПС ЗША
Гісторыя вытворчасьці:
Канструктар: Кларэнс Джонсон
Першы палёт: 1 жніўня 1955
Вытворца: Lockheed Skunk Works
Усяго выраблена: каля 86
Памеры:
даўжыня, м: 19,2
Размах крылаў, м: 31,4
Вышыня, м: 4,88
Плошча крылаў, м²: 92,9
Маса:
Пусты, кг: 6760
Максымальная, кг: 18 100
Рухавікі:
Рухавікі: General Electric F118-101
Цяга, кгс: 84,5 kN
Характарыстыкі:
Макс. хуткасьць, км/г: 805
Далёкасьць палёту, км: 10 300
Практычная столь, м: звыш за 21 300
Узбраеньне:
Выявы ў: Вікісховішчы

Lockheed U-2 — звышвышынны выведнік. Мае неафіцыйную мянушку Dragon Lady (бел. Цмок-жанчына). Прыняты на ўзбраеньне ў ВПС ЗША. Папярэдне выкарыстоўваўся ў інтарэсах ЦРУ ЗША.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку 1950-х, калі Халодная вайна набірала моц, вайскоўцы ЗША запатрабавалі лепшы вышынны самалёт-выведнік, каб лепш уяўляць сабе савецкія магчымасьці і намеры. Існыя самалёты-выведнікі, у першую чаргу бамбавікі, пераабсталяваныя для выведкі, былі ўразьлівыя для зэнітнай артылерыі, ракет і зьнішчальнікаў. Лічылася, што калі самалёт мог лётаць на вышыні 21 000 м, то ён быў бы па-за дасяжнасьцю савецкіх зьнішчальнікаў, ракет і нават радара. Гэта б дазволіла пралятаць над тэрыторыяй СССР (сьвядома парушаючы яго паветраную прастору) для аэравыведкі.

Пад кодавай назвай «Лысы Арол» ВПС выдаў Bell Aircraft, Martin Aircraft і Fairchild Engine and Airplane кантракты для распрацоўкі прапаноў па новых самалётах-выведніках. Чыноўнікі Lockheed Aircraft Corporation пачулі аб праекце і папрасілі авіяцыйнага інжынэра Кларэнса «Кэлі» Джонсана, каб ён прыдумаў дызайн. Джонсан быў бліскучым распрацоўшчыкам, які адказваў за распрацоўку P-38 Lightning і P-80. Ён працаваў у адасобленым падразьдзяленьні кампаніі, якое ў жарт называлася Skunk Works (літаральна «скунсавыя майстэрні»).

Дызайн Джонсана, які называўся CL-282, уяўляў спалучэньне доўгіх крылаў плянэру зь фюзэляжам ад іншага зь яго праектаў, Lockheed F-104 Starfighter. Каб захаваць вагу, у першапачатковым дызайне адсутнічалі звычайныя шасі, а самалёт уздымаўся з калыскі і садзіўся на санках. Дызайн быў адхілены ВПС, але прыцягнуў увагу некалькіх грамадзянскіх асоб з адказнай камісіі, у прыватнасьці, Эдвіна Лэнда, бацькі імгненнай фатаграфіі. Лэнд прапанаваў дырэктару ЦРУ Алену Далесу, што яго ведамства павінна прафінансаваць і пачаць эксплюатацыю гэтага самалёта. Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Эйзэнхаўэрам, Lockheed атрымала $22,5-мільённы кантракт на першыя 20 самалётаў. Ён быў перайменаваны ў U-2, дзе «U» спасылалася на наўмысна расплывістае пазначэньнее «utility» (карыснасьць). ЦРУ азначыла праект як «AQUATONE», а ваенна-паветраныя сілы выкарыстоўвалі імя «OILSTONE».

Першы палёт адбыўся на выпрабавальным палігоне Groom Lake (Area 51) 1 жніўня 1955 году. У гэты дзень плянаваліся толькі хуткасныя прабежкі. Але плянэр самалёту быў настолькі эфэктыўны, што самалёт падскочыў у паветра на хуткасці ў 70 вузлоў (130 км/г).

Працуючы на кампанію Perkin-Elmer, Джэймс Бэйкер распрацаваў оптыку для шырокафарматнай камэры, якая павінна была выкарыстоўвацца на U-2. Гэтая новая камэра дазваляла разглядаць дэталі памерам 2,5 фута (76 см) з вышыні 60 000 футаў (18 000 м). Балянсыроўка мела вырашальнае значэньне на U-2, і таму камэра павінна была выкарыстоўваць дзьве фатастужкі, з касэтамі на розных баках, што дазваляла падтрымліваць збалянсаванае разьмеркаваньне вагі на працягу ўсяго палёту.

Першыя аблёты Савецкага Саюза адсочваліся радарам, і ЦРУ ініцыяваў праект RAINBOW для зьніжэньня радыёлякацыйнай прыкметнасьці U-2. Гэтыя намаганьні, у выніку, аказаліся няўдалымі, і пачалася праца над наступным самалётам — SR-71 Blackbird.

Вытворчасьць была адноўлена ў 1980-х гадах для стварэньня мадэляў TR-1/U-2R.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Lockheed U-2сховішча мультымэдыйных матэрыялаў