Lockheed Martin

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Lockheed Martin/BAE/Northrop Grumman X-35 (прататып зьнішчальніка F-35)

Lockheed Martin Corporation (LMT) — амэрыканская кампанія, якая спэцыялізуецца ў вобласьці авіябудаваньня, авіякасьмічнай тэхнікі, суднабудаваньня, аўтаматызацыі паштовых службаў і аэропортовой лягістыкі. Штаб-кватэра ў горадзе Бэтэсда (Мэрылэнд), ЗША. Лік супрацоўнікаў па ўсім сьвеце складае 130 тыс. чалавек. У цяперашні час пост прэзыдэнта, старшыні і генэральнага дырэктара карпарацыі займае Робэрт Стывэнс.

Карпарацыя Lockheed Martin — найбуйнейшае ў сьвеце прадпрыемства ВПК (па дадзеных на 2008 г.). 95% прыбыткаў кампанія атрымлівае ад заказаў Міністэрства абароны ЗША, іншых агенцтваў і дэпартаментаў урада ЗША, а таксама ад замежных заказчыкаў.

C-130J — транспартны самалёт, які вырабляецца з 1950 году
Запуск ракеты Trident з падводнай лодкі