Леў
Леў | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Разьдзел | Білятэральныя |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Надатрад | Ляўразыятэрыі |
Атрад | Драпежныя |
Падатрад | Коткападобныя |
Сямейства | Каціныя |
Падсямейства | Пантэравыя |
Род | Пантэры |
Від | Леў |
Падвіды | |
Бінамінальная намэнклятура | |
Panthera leo Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
Арэал распаўсюджваньня льва | |
Леў (па-лацінску: Panthera leo) — від жывёл клясы сысуноў атрада драпежных сямейства каціных.
Дарослыя самцы адрозьніваюцца вялікай грывай і важаць 150—200 кг, часам да 240 кг, пры даўжыні цела без хваста 1,6—2,2 м, хвост — 90—110 см, вышыня ў холцы 90—110 см. Маса самак 90—150 кг, у асобных выпадках да 160 кг.
Індыйскі (азіяцкі) падвід ільва мае менш густую грыву, як бы прылізаную, больш прыземістае цела, што стварае ўражаньне аб яго меншых памерах у параўнаньні з афрыканскім.
Львы жывуць у сямейных групах, так званых прайдах. Прайд складаецца з аднаго самца, некалькіх дарослых самак і львянят абодвух палоў. Самкі займаюцца паляваньнем для прайда, а самец — аховай тэрыторыі. Маладыя самцы выганяюцца з прайда, нярэдка аб’ядноўваюцца зь іншымі самцамі-адзіночкамі для супольнага паляваньня.
Львы жывуць у стэпах і саванах, палююць на жывёл сярэдняга памеру, у першую чаргу, на капытных. Яны падкрадваюцца да ахвяры на невялікую адлегласьць, пасьля чаго імкліва кідаюцца на яе.
Існуе больш за дзясятак падвідаў ільвоў, якія адрозьніваюцца паводле памераў, формы грывы і інш. Усе падвіды, акрамя аднаго, жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Ільва называюць «Царом звяроў», які адначасова зьяўляецца традыцыйным сымбалем магутнасьці, які ўвасабляе сілу сонца і агню. У геральдыцы леў сымбалізуе каралеўскую годнасьць і высакароднасьць. Выявы ільва зьмешчаная на многіх гербах, у тым ліку — трох гарадоў Беларусі: Ліды, Слоніма і Гарадка.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ільвы — адныя зь нешматлічоных драпежнікаў, якія маюць выразны палавы дымарфізм. Дарослыя львы-самы адрозьніваюцца наяўнасьцю грывы, яны буйнейшыя за львіц[1]. Грывы самцоў бываюць сьветлыя і цёмныя. Існуе меркаваньне, што сьветлагрывыя львы звычайна болей ціхія і паслухмяныя за цёмнагрывых, хоць і крыху глупаватыя[2]. У некаторых раёнах Афрыкі самцы ня маюць грывы: магчыма, гэта другасны эвалюцыйны прызнак як прыстасаванасьць да перасоўваньня ў густой сухой расьліннасьці. Гэтак, у двух вядомых ільвоў-людажэраў з Кеніі не было грываў. Мех у львоў кароткі, яго афарбоўка наверсе ад пясчанага да рыжавата-карычневага, на брусе амаль белы. На канцы хваста ёсьць кутасік. Самцы звычайна важаць ад 150 да 225[3] ці 250 кг[4], сярэдняя вага — 188 кг[3] Дліна цела самца без хваста — у сярэднем 170—250 см[3] (паводле іншых зьвестак — 180—240 см[1]), хвост — 90-105 см[3][4], вышыня ў карку — каля 123 см[3].
Падвіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе больш дзясятка падвідаў львоў, адрозных памерамі, формай грывы і інш. Усе падвіды, акрамя аднаго, насяляюць у Афрыцы паўднёвей Сахары.
- Азіяцкі або індыйскі леў (P. leo persica) быў распаўсюджаны па тэрыторыі паўднёвай Эўразіі ад Грэцыі да Індыі. Цяпер захавалася каля 300 асобін у Гірскам запаведніку ў штаце Гуджарат, Індыя.
- Атласкі або бэрбэрыйскі леў (P. leo leo) быў распаўсюджаны на поўначы Афрыкі ў Атласкіх горах. Вядомыя з старажытнасьці — менавіта атласкія львы ўтрымоўваліся ў рымскіх імпэратараў. Апошні леў быў зьнішчаны ў Марока ў 1922 годзе.
- Капскі леў (P. leo melanochaita) — зьнішчаны (апошні леў у 1860 годзе).
- Катангскі леў (P. leo bleyenberghi) — насяляе ў Анголе і на поўдні Конга (названы па правінцыі Катанга); пад пагрозай зьнікненьня.
- P. leo nubica — насяляе ва Ўсходняй Афрыцы. Часта падпадзяляецца на асобныя падвіды:
- Самалійскі леў (P. leo somaliensis)
- Масайскі або афрыканскі леў (P. leo massaicus), уключаючы львоў Сэрэнгэці, аб колькасьці няма дакладных дадзеных
- Кангалезскі леў (P. leo hollisteri)
- Абісынскі леў (P. leo roosevelti)
- Сэнэгальскі леў (P. leo senegalensis) — распаўсюджаны на тэрыторыі Заходняй Афрыкі, пад пагрозай зьнікненьня.
- Паўднёваафрыканскі або трансваальскі леў (P. leo krugeri)
- часам у асобны падвід вылучаецца калахарскі леў (P. leo verneyi)
- Эўрапейскі леў — зьнішчаны
- Суданскі леў;
- Сярэднеўсходні леў — зьнішчаны
- «Заапаркаўскі леў» — гібрыд усіх выглядаў і падвідаў жывёлы, атрыманага пры ўтрыманьні ў цырках і заапарках.
Старажытныя вымерлыя падвіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пячорны леў (Panthera leo spelaea), самы буйны прадстаўнік сямейства каціных усіх часоў.
- Амэрыканскі леў (Panthera leo atrox).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Максымальнага свайго распаўсюджваньня львы дасягнулі ў канцы плейстацэна: прыкладна 100 000-10 000 гадоў назад у іх быў самы шырокі сярод сысуноў сухапутны арэал. Розныя геаграфічныя расы або падвіды львоў сустракаліся ад Аляскі і Юкана ў Паўночнай Амэрыцы да Пэру у Паўднёвай, па ўсёй Эўропе, у Азіі да Сыбіры і на большай частцы Афрыкі. У Паўночнай Амэрыцы яны зьмерлі прыкладна 10 000 гадоў назад.
У гістарычны час львы жылі як на крайнім поўдні Афрыкі гэтак і па ўсёй поўначы кантынэнта, а таксама по ўсёй Пяредняй Азіі, даходзячы да Індыі, дзе займалі паўпустынныя раўніны ў паўночнай частцы краіны, і Балканскага паўвострава ў Эўропе. На эўрапейскім кантынэнце львы былі вынішчаны да 100 н. э., а ў іншых частках былога арэалу — да канца ХІХ ст. У Іране некалькі львоў захавалася да 1942; у Індыі іх колькасьць скарацілася прыкладна да 25, і засталіся яны там толькі ў Гірскім лесе, аднак яны былі ўзяты пад ахову, і з 1940-х гг. іх папуляцыя істотна павялічылася.
У цяперашні час, у рамках праекту Плейстацэнавы парк, разглядаецца магчымасьць рэінтрадукцыі львоў у Якутыі.
Выява льва ў культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Леў у сымболіцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Льва называюць «Царом зьвяроў». Традыцыйны сымбал магутнасьці, які ўвасабляе сілу сонца і агню. У геральдыцы леў сымбалізуе каралеўскую годнасьць і высакароднасьць.
Выявы льва зьмешчана на многіх герабах, у тым ліку — трох гарадоў Беларусі: Ліды, Слоніма і Градка.
Леў у міталёгіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Леў у іканапісе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як адно з чатырох істот у вяшчунстве Езэкііля (Ез.1), леў традыцыйна разумеецца як знак аднаго з эвангелістаў (глядзіце артыкул Знакі эвангелістаў). Па прынятай у цяперашні час у Расейскай Праваслаўнай Царквы традыцыі, леў — выява Марка, але ў старавераў выкарыстоўваецца больш старажытная на расейскай глебе ідэнтыфікацыя знакаў з эвангелістамі, у ёй льву адпавядае Іаан. Зь львом параўноўваецца і Хрыстос у такіх іконаграфічных тыпах, як Спас Нядрэмнае вока (глядзіце артыкул Сымбалічныя малюнкі Хрыста). Леў, як жывёла прысутнічае на абразах «Данііл у дзяру ільвіным» і інш.
Леў у літаратуры і кінематографе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чараўнік Смарагдавага горада — Адважны Леў
- Кароль леў — Сымба (Кароль Леў)
- Неверагодныя прыгоды італьянцаў у Расеі
- Хронікі Нарніі — Аслан
- Як Ільвяня і Чарапаха сьпявалі песьню — Ільвяня
- Вакацыі Баніфыцыя — Баніфацый
- Вялікае падарожжа — Самсон і ягоны сын Раян
- Мадагаскар — Алекс
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Жизнь животных. Том 6. Млекопитающие, или Звери / Под редакцией профессоров С. П. Наумова и А. П. Кузякина. — М.: Просвещение, 1971. — С. 366.
- ^ Даррелл Дж. Поместье-зверинец — М.: Армада, 1995. С. 386—387. ISBN 5-7632-0027-6
- ^ а б в г д Haas S. K., Hayssen V., Krausman P. R. Panthera leo // Mammalian Species. — American Society of Mammalogists, 2005. — С. 2.
- ^ а б Ronald M. Nowak Walker's Mammals of the World. — Baltimore: Johns Hopkins University Press, 1999. — ISBN 0-8018-5789-9