Перайсьці да зьместу

Каціныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каціныя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
НадатрадЛяўразыятэрыі
АтрадДрапежныя
ПадатрадКоткападобныя
СямействаКаціныя
Падсямейства
Бінамінальная намэнклятура
Felidae
Fischer von Waldheim, 1817
Арэал

Каціныя (па-лацінску: Felidae) — сямейства сысуноў атрада драпежных. Найбольш спэцыялізаваныя з драпежнікаў, прыстасаваныя да здабываньня жывёльнай ежы шляхам падкраданьня, падчэкваньня, радзей перасьледу.

Памеры шырока вагаюцца: ад 34 см і масы 1 кг (плямістай-рудая котка) да 3,8 м і больш за 300 кг (тыгр). Канечнасьці пальцаходзячыя, пярэднія — 5-пальцавыя, заднія — 4-пальцавыя. Ва ўсіх відаў, акрамя гепарда і суматранскай коткі, кіпцюры ўцягвальныя. Зубоў менш, чым у астатніх драпежных (28-30), таму пыса кароткая, а галава выглядае круглявай. Зубная сыстэма рэзка выяўленага драпежнага тыпу. Язык пакрыты дробнымі, завостранымі рагавымі смочкамі, якія дапамагаюць каціным саскабляць мяса з касьцей і чысьціць поўсьць. Хвост у большасьці відаў доўгі. Афарбоўка ад шэрай да рудавата-бурай, як правіла з палосамі, плямамі, плямкамі або разеткамі. Валасяное покрыва нізкае, больш пухнатае ў паўночных і высакагорных відаў. З органаў пачуцьцяў лепш разьвітыя слых і зрок; нюх слабейшы. Коткі здольныя чуць вельмі высокія гукі — частатой да 80 000 Гц (чалавек да 20 000 Гц).

Лад жыцьця пераважна змрочны і начны. Жывуць у адзіночку ці сем’ямі; львы ўтвараюць прайды. Дробныя віды размножваюцца штогод або часьцей (свойскі кот); буйныя — раз у 2-3 гады. Дзіцянятаў у дробных відаў да 5-6, у буйных 2-4. Дзіцяняты нараджаюцца сьляпымі і бездапаможнымі. Выхоўвае дзіцянятаў маці, бацька клапоціцца пра іх толькі ў рэдкіх выпадках. Працягласьць жыцьця да 30 гадоў.

У сямействе выдзяляюць 14 родаў, размешчаных у 8 эвалюцыйных радаводах.

РодЛацінскі назоўБеларускае словаРадаводы
LeopardusLeopardus colocoloпампасавы котрадавод Leopardus
LeopardusLeopardus geoffroyiдзікі кот Жафруа
LeopardusLeopardus guignaкодкод
LeopardusLeopardus jacobitusандзкая котка
LeopardusLeopardus pardalisацэлёт
LeopardusLeopardus tigrinusанцыла
LeopardusLeopardus wiediiмаргай
OtocolobusOtocolobus manulманулрадавод Prionailurus
PrionailurusPrionailurus bengalensisкот бенгальскы
PrionailurusPrionailurus planicepsкот суматранскы
PrionailurusPrionailurus rubiginosusкот пляміста-рыжы
PrionailurusPrionailurus viverrinusкот-рыбак
PumaPuma concolorпумарадавод Puma
HerpailurusHerpailurus yagouaroundiягуарундзі
ГепардыAcinonyx jubatusгепард
LeptailurusLeptailurus servalсэрвалрадавод Caracal
КаракалыCaracal caracalкаракал
КаракалыCaracal aurataзалатая котка
PardofelisPardofelis marmorataкот мармуровырадавод Catopuma
КатапумыCatopuma temminckiiкот залацісты
КатапумыCatopuma badiaкот калімантанскі
КоткіFelis chausчаротавы котрадавод Felis
КоткіFelis margaritaбарханны кот
КоткіFelis nigripesкот чорнаногі
КоткіFelis silvestrisкот лясны
РысіLynx canadensisрысь канадзкаярадавод Lynx
РысіLynx lynxрысь эўрапейская
РысіLynx pardinusгішпанская рысь
РысіLynx rufusрудая рысь
ПантэрыPanthera leoлеўрадавод Panthera
ПантэрыPanthera oncaягуар
ПантэрыPanthera pardusлеапард
ПантэрыPanthera tigrisтыгр
ПантэрыPanthera unciaірбіс
NeofelisNeofelis diardiпантэра барнэйская
NeofelisNeofelis nebulosaпантэра дымчатая

Табліца не ўтрымлівае новых магчымых відаў, такіх як: Felis lybica, Felis bieti, Prionailurus javanensis, Leopardus guttulus

Большасць дасьледчыкаў прыняла котку пад назвай Pseudaelurus (псеўдэлюр), якая жыла ў Эўропе ад 20 да 8 млн гадоў таму, у якасці апошняга агульнага продка сучасных каціных. Усе сучасныя каціныя паходзяць ад аднаго з некалькіх відаў Pseudaelurus; час падзелу — каля 11 млн гадоў таму. Аднак Pseudaelurus быў не першай коткай. Род Proailurus (проайлюр), які існаваў прыблізна 25 млн гадоў таму, быў продкам і роду Pseudaelurus, і буйнага падсямейства Machairodontinae (шаблязубыя коткі).

  • O’Brien, S. J.; Johnson, W. E. The Evolution of Cats  (анг.) // Scientific American. — 2007. — В. 297. — № 1. — С. 68–75.
  • Etnyre, E.; Lande J.; Mckenna A. (2011) Felidae (анг.) (On-line) Animal Diversity Web Праверана 22.10.2020 г.
  • Vaughan, T.; Ryan, J.; Czaplewski, N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 295. — 750 с. — ISBN 9780763762995
  • Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія). — ISBN 1392-9682