Залатая котка
Выгляд
| Залатая котка | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
| Сямейства | Каціныя (Felidae) |
| Падсямейства | Малыя каты (Felinae) |
| Род | Каракалы (Caracal) |
| Від | Залатая котка |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Caracal aurata (Temminck, 1827) | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Залата́я ко́тка, таксама залатая афрыканская котка (Caracal aurata) — драпежны сысун сямейства каціных.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Залатая котка жыве ў трапічных дажджавых лясах Экватарыяльнай Афрыкі, трапляецца ад Сэнэгалу да паўночнай Анголы і ад Конга на захадзе да паўднёвай Кеніі на ўсходзе. Асноўная яе папуляцыя жыве ў басэйне Конга і на вакольных тэрыторыях.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Удвая большая за свойскую котку. Даўжыня цела 0,9—1,2 м, доля хваста 2/7—1/3 агульнай даўжыні; вышыня ў карку — 38—50 см. Вага самцоў у сярэднім — 11—14 кг; адзіная ўзважаная саміца важыла 6,2 кг. Вушы закругленныя, звонку цёмныя; галава маленькая.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Profelis aurata — таксанамічная інфармацыя
- Bahaa-el-din, L., Mills, D., Hunter, L. & Henschel, P. 2015. Caracal aurata. The IUCN (анг.)
- Beadle, S. 2011. "Profelis aurata" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Caracal aurata | ARKive (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — С. 248. — ISBN 0801880327. (анг.)