Перайсьці да зьместу

PIAREVARACIEŃ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
PIAREVARACIEŃ
Гады 2004 — дасюль
Краіна
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова беларуская
Жанр РСК
Блэк-мэтал
Паганскі мэтал
Фолькавы мэтал
Выдавец «Crush The Desert»
«Volh Records»
«Wolf Tyr Productions»
«Casus Belli Musica»
«Purity Through Fire»
«Werewolf Promotion»
Зьвязаныя праекты невядома
Удзельнікі Невядома
vk.com/piarevaracien

«PIAREVARACIEŃ» (пярэварацень) — беларускі гурт, які рэдка дае канцэрты і часта мяняе свой склад, але яшчэ існуе й радуе заўзятараў сваёй творчасьцю. Імёны былых альбо цяперашніх музыкаў гурт адмаўляецца называць. Выканаўцы граюць ў жанрах фольк-мэтал, паганскі мэтал, блэк-мэтал і РСК. Лірыка гурту прысьвечаная збольшага паганству, беларускай гісторыі й досыць нацыялістычная.

Гурт заснаваны ў 2004 годзе ў Менску. Праз 2 гады ўпершыню выступае на фэстывалі «Heart Of Metal». У 2008 годзе быў выдадзены дэбютны альбом «Торны шлях».

Гурт шмат супрацоўнічае з францускім лэйблам «Crush The Desert», пра што сам кажа:

Мы працуем з лэйблам «Crush The Desert» ужо доўгі час і выдалі там альбомы «If no Sun» (2011), «Spadčyna / Heritage» (2016), «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ» (2016). «Crush The Desert» дапамаглі нам з запісам «If no Sun». І яны таксама афармляюць некаторыя нашыя рэлізы. Мы задаволеныя нашымі ўзаемаадносінамі, мы маем аднолькавыя пагляды на сучасны сьвет, што ёсьць таксама вельмі важным для нас, калі мы размаўляем пра лэйбл, які мог бы нас выдаваць.

У 2012 «Пярэварацень» выдае «Триединство» разам з «ЧУР» і «ОПРИЧЬ», пасьля чаго нічога не выдаваў працягам 4 гадоў, пра што кажа:

За мінулыя 4 гады ў нас зьмяніўся склад гурту, мы выступалі з канцэртамі на пэўных мерапрыемствах, працавалі над матэрыялам альбомаў «Spadčyna / Heritage» і «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ», запісалі кавэр-вэрсію для трыб’юту ABSURD — «Der Scharlachrote Tod» (выданы 2014), а таксама запісалі матэрыял для спліту, які зараз рыхтуецца да выданьня.

У 2016 годзе гурт выдае 2 новыя альбомы — «Spadčyna / Heritage» і «U Pošukach Pačatku Tych Šlachoŭ». Пра вядомасьць гурту сярод заўзятараў блэк-мэталу ды паганскага мэталу ў сьвеце музыкі ў тым жа годзе кажуць:

Шчыра кажучы, мы не цікавімся гэтай сытуацыяй, але ж ў нас ёсьць знаёмыя й сябры з Расеі, Украіны, Сэрбіі, Францыі, Баўгарыі, Польшчы, Вугоршчыны, Славаччыны, Нямеччыны, Латвіі, Летувы, ЗША, Інданэзіі… І мы ведаем, што ў гэтых краінах ёсьць людзі, якія любяць нашую творчасьць. Хоць мы й зусім невядомыя шырокаму колу слухачоў гурт.

У 2019 годзе выдаецца альбом «Nad krajem Brasłaŭskich azioraŭ».

Інтэрнэт-партал «OccultBlackMetalZine» у інтэрвію спытаў пра язычніцтва ў лірыцы, на што быў дадзены адказ:

Беларускае язычніцтва ня ёсьць нашай асноўнай тэмаю ў творчасьці, літаральна. Нашае «язычніцтва» — гэта Беларусь, Прырода, мова, Белая культура, сямейная традыцыя, нашыя імкненьні ды мэты, ды г.д.

Зь іншага боку, мы ўпэўненыя, што людзі павінныя вяртацца да сваіх каранёў. Любая з рэлігіяў ёсьць інструмэнтам кіраваньня думкамі людзей, але традыцыя ёсьць духоўнаю ды фізычнаю прамою сувязьзю паміж табой ды тваімі продкамі.

У той час, калі іхныя рэлігіі загадваюць ім стаць на калені ды глядзець, як іх землі загінаюць пад натоўпам зграяў «бежанцаў», талерантных підараў, карумпаваных палітыкаў ды іншых адлюдкаў, толькі голас крыві абудзіць сумленьне ў Белых людзях, каб выступіць супроць гэтага ўсяго вар’яцтва ды вяртаць свае землі.

У сваёй афіцыйнай суполцы ва «У Кантакце» «Пярэварацень» штогод віншуе сябраў суполкі 23 лютага з днём заснаваньня БКА (як альтэрнатыву дню заснаваньня РСЧА). Там жа яны пісалі пра «Apraxia» й іхны альбом «Hymns of Dark Forests» наступнае:

Гурт і альбом, без якога гурту «PIAREVARACIEŃ» ніколі б не было.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]