Omut
Omut | |
Гады | 2004/2009 — дасюль |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Драгічын (2004—2009) Менск (2009 — дасюль) |
Мова | беларуская заходнепалескія гаворкі |
Жанр | Фолькавы мэтал Фольк |
Удзельнікі | Алесь Максімовіч Эльвіра Сцельмашук Кірыл Гутавец Вадзім Шэндэр Лора Аляксандраўна Юрый Казлоў Вячаслаў Голік |
vk.com/omut_band |
«Omut» (Вір) — беларускі фольк-мэталёвы гурт, вылучаецца выкананьнем некаторых песьняў на заходнепалескай мікрамове. Свой жанр вызначае як палескі фольк-мэтал.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Максімовіч — сьпеў
- Эльвіра Сьцельмашук — сьпеў
- Кірыл Гутавец — гітара
- Вадзім Шэндэр — гітара
- Лора Аляксандраўна — бас
- Юрыяў Казлоў — баян
- Вячаслаў Голік — барабаны
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Omut» быў створаны ў 2004 годзе ў месьце Драгічын, што на Заходнім Палесьсі. Гурт выступіў некалькі разоў у родным месьце, у жніўні 2006 году часова самараспусьціўся. Цягам 2007—2009 рокаў музыкі зьбіраліся на некалькі адзінкавых рэпэтыцыяў. Улетку 2009 году было вырашана аднавіць дзейнасьць калектыву, але ўжо ў Менску. У сакавіку 2010 року гурт выступае ўпершыню пасьля аднаўленьня.
У 2014 выходзіць дэбютны альбом гурту «Дзесяць шляхоў праз дрыгву».
У 2018 годзе прыймае ўдзел у «Лютым фэсьце». Увесну таго жа году выступае ўпершыню ў Маскве.
У 2019 годзе выходзіць міні-альбом «Лыхыј».
Зданьні пра гурт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На мой погляд, «Omut» адзін з моцных і пазыцыйных гуртоў, быў і ёсьць, бо яго харызма й арыгінальнасьць дае свой цікавы й непаўторны густ. Гурт непадобны да іншых. Вялікай і добрай навінай для мяне стала тое, што нарэшце гурт запісаў свой першы альбом. Вялікая ім падзяка за гэта! Нажаль, ёсьць гурты-старажылы, якія й дагэтуль не змаглі зрабіць хоць адзін альбом (ня буду казаць, менавіта хто). Але вы малайцы… Творчых посьпехаў, і жадаю, каб вы выйшлі на эўрапейскія пляцоўкі, каб слава пра Беларускі мэтал і Фольк жыла заўсёды, бо менавіта Беларусь заняла пачэснае першае месца ў пантэоне гэтай сцэны на пост-«саўковай» прасторы!
Васіль Верабейчыкаў (тады яшчэ Litvintroll):
Нячаста сустрэнеш гурт, які можна пазнаць зь першых нотаў. Знайсьці асабістае гучаньне ў моры гуку — уражлівае дасягненьне ў наш час. У «Omut» гэта атрымалася.
Віталь Абрамовіч (Нейра Дзюбель, Gods Tower):
Адзін з асноўных плюсаў гурту «Omut» — даволі-такі цікавая й прафэсійная музыка. Вельмі ўразіла сьпявачка — энцыкляпэдыя народнае музыкі — гэта рэдкасьць! І рэчаісна крута! З нагоды запісу альбому — асабіста ведаю велізарную колькасьць гуртоў, якія запісваюць альбом і… кладуць яго на палічку побач з астатнімі… Так, цяпер можна вельмі якасна запісацца, але гэта не гарантуе таго, што ўсё для гурту складзецца ўдала. Пры гэтым грошай траціцца вельмі шмат. Таму галоўнае, каб у «Omut» усё атрымалася. У завяршэньне: Жыва і вельмі бадзёра! Поспехаў маладой і пэрспэктыўнай камандзе!
Лявон Казакоў (Rokash):
А час-та, як аказваецца, ляціць… Ну вось і дачакаліся дэбютнага паўнафарматнага альбому ад гурту «Omut». Асабіста для мяне — гэта выдатны калядны падарунак ад добрых сяброў, зь якімі мы крочым поплеч на працягу гадоў па цярністай сьцяжыне беларускае музыкі. Чаго я чакаю ад альбому? Вядома ж шалёнага фольк-мэталічнага драйву, спалучанага зь пяшчотай і лірыкай палескіх ды ня толькі сьпеваў. Увогуле, як па мне, гэта й акрэсьлівае мэнтальнасьць беларусаў — мы такія: калі спявуча-лірычныя, а калі й рыкнуць добра можам. У любым выпадку я вельмі рады таму, што альбом нарэшце пабачыць свет, і, спадзяюся, што з дзесяці шляхоў праз дрыгву кожны знойдзе свой, а можа і не адзін.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзесяць шляхоў праз дрыгву (2014)
Міні-альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лыхыј (2019)
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ня мае назвы (2014)
- Дрыгва (2014)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка «Omut» у сацыяльнай сетцы «У Кантакце»
- Інтэрвію на belmetal.by
- Невялічкі артыкул на metalmap.by
- Крыху пра гурт
- Пра гурт на belmetal.by
- Дыскаграфія гурту
- Крыху пра Эльвіру Сцельмашук