Перайсьці да зьместу

Trollwald

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Trollwald
Гады 2015 — дасюль
Краіна
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова беларуская
Жанр фолькавы мэтал
Зьвязаныя праекты Litvintroll
Удзельнікі Андрэй Апановіч
Алег Клімчанка
Андрэй Гарчакоў
Генадзь Парахневіч
Аляксей Панкратовіч
Павел Аленчык
Аляксей Жабуронак
vk.com/trollwaldband

«Trollwald» (па-беларуску: Трольвальд) — беларускі фольк-мэталёвы гурт, які ўзьнік пасьля распаду «Litvintroll».

  • Андрэй Апановіч (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — сьпевы, дуда, жалейка, цыстра
  • Алег Клімчанка (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — бас-гітара
  • Андрэй Гарчакоў (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — сынтэзатар
  • Генадзь Парахневіч (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — бубны
  • Аляксей Панкратовіч — бас-гітара
  • Павел Аленчык — гітара
  • Аляксей Жабуронак — гітара

Пра зьмены ў стылі адносна «Litvintroll»:

Мы крыху перадумалі канцэпцыю. Ня будзе гроўлу, я й раўці нармальна не ўмею. Музыка стане больш рок-н-рольная, трэшавая. Тэксты іншыя. Пішу цяпер больш пра тое, што хвалюе. Тэкстаў шмат назбіралася за час LitvinTroll, але ў працу яны тады не пайшлі, зноў жа Вася ставіўся да іх скептычна.

Пра песьні «Litvintroll» і аўтарскія правы на іх:

Так, усе песьні зарэгістраваныя на мяне. Аўтарства Васі — «Чорная панна», «Лясун», «Каралеўская», «Рок-н-трол», «Да сябра», іх мы дакладна ня будзем граць, нам чужога ня трэба. Штосьці са сваіх, можа, і возьмем, але трэба будзе адаптаваць пад наш новы стыль. Той жа гроўл замяніць чыстым вакалам. Гаворкі пра гэта пакуль не йдзе, бо багата новага матэрыялу, і на яго скіраваная ўся ўвага. Наогул ёсьць глябальная задума зрабіць канцэптуальны альбом на словы аднаго беларускага клясыка. Больш пакуль нічога пра гэта не скажу. Працай над ім якраз зоймемся ў 2016.

Пляны на будучыню:

Найперш нашага выступу 25 сьнежня, вельмі адказнага для нас. Пасьля міні-альбому з 4 песьняў мы выкладзем яшчэ некалькі сынглаў, хочам зьняць кліп і маем ужо ідэю. Ён ня будзе ў фолькавым стылі і не такі як у «Зьніча», без мілітарызму. Гэта будзе адарваны і трэшовы кліп. Таксама думаем даць сумесныя канцэрты ў Горадні й Берасьці разам са «Зьнічом». І палякі ўжо нас непакояць, запрашаюць сыграць у іх. Спадзяюся, зробім у наступным годзе той самы канцэптуальны альбом.

У інтэрвію была патлумачаная назва гурту:

Думалі мы, думалі… Было дахалеры варыянтаў, але спыніліся на гэтым. Увогуле, яшчэ песьня пра крыжака павінна была называцца «Trollwald», калісьці так прапаноўваў Алежка [Алег Клімчанка], але некаторыя ўдзельнікі забракавалі гэты варыянт. Таму назва, напэўна, чакала свайго часу.

У іншым пра назву паведамілі наступнае:

Гэтае слова ўсплыло, яшчэ калі пісалі «Чорную панну». Алежка (Алег Клімчанка — басіст гурта, які памёр падчас канцэрту проста на сцэне 2 верасьня 2012 году) прапаноўваў назваць «Трольвальд», па аналогіі з Грунвальдам, адну з нашых песьняў, якая ўвайшла ў альбом пад назвай «Крыжак» («Песьня пра троляў — 2»). Тады таксама Вася забракаваў гэтую ідэю. Так што назва чакала свайго часу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]