Helloween
Helloween | |
![]() | |
![]() Выступ у Нюрнбэргу, 2006 рок | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1984 — цяпер |
Адкуль | Гамбург, ![]() |
Мова | ангельская |
Жанр(ы) | паўэр-мэтал, гэві-мэтал |
Выдавец | Noise · RCA · EMI · Castle · Sony Music · Nuclear Blast · Steamhammer/SPV |
Удзельнікі | Міхаэль Вайкат Маркус Гроскопф Кай Гансэн Міхаэль Кіске Эндзі Дэрыс Саша Герстнэр Даніель Лёбле |
Былыя ўдзельнікі | Інґа Швіхтэнбэрґ Ролянд Грапаў Улі Куш Марк Крос Штэфан Шварцмэн |
Узнагароды і прэміі | |
https://www.helloween.org/ |
Helloween (па-ангельску: hell — пекла, і сьвята Halloween) — нямецкі паўэр-мэтал гурт. Створаны ў 1984 року ў месьце Гамбург, Нямеччына. За гады свайго існаваньня стаў вядомы як адзін з самых знакамітых паўэр-мэтал гуртоў у сьвеце.
Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Helloween разьвіліся зь мясцовых мэтал-гуртоў Gentry, Iron Fist і Second Hell. Калі сьпявак і лідэр гурта Піт Зыльк (пазьней працаваў з Iron Savior), пакінуў гурт і адмовіўся ад Iron Fist, Кай Гансэн вырашыў далучыцца да Міхаэля Вайката ў Powerfool. Замест гэтага Вайкат пакінуў Powerfool і стварыў Helloween з Гансэнам і барабаншчыкам Iron Fist/Gentry Інґа Швіхтэнбэрґам. Менавіта апошні й выбраў назву гурта. Паводле словаў астатніх удзельнікаў, Інґа вельмі любіў слова «пекла»[1].
Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейныя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Міхаэль Вайкат — гітара, бэк-вакал (1984 — цяпер)
- Маркус Гроскопф — бас-гітара, бэк-вакал (1984 — цяпер)
- Кай Гансэн — гітара (1984 — 1989, 2016 — цяпер) , сьпеў (1984 — 1986, 2016 — цяпер) , бэк-вакал (1986 — 1989, 2016 — цяпер)
- Міхаэль Кіске — сьпеў (1986 — 1993, 2016 — цяпер)
- Эндзі Дэрыс — сьпеў (1994 — цяпер)
- Саша Герстнэр — гітара, бэк-вакал (2002 — цяпер)
- Даніель Лёбле — бубны (2005 — цяпер)
Былыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Інґа Швіхтэнбэрґ — бубны (1984 — 1993; памёр у 1995)
- Ролянд Грапаў — гітара, бэк-вакал (1989 — 2001)
- Улі Куш — бубны, бэк-вакал (1994 — 2001)
- Марк Крос — бубны (2001 — 2003)
- Штэфан Шварцмэн — бубны (2003 — 2005)
Дадатковыя ўдзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ёрн Элерброк — клявішы, фартэпіяна (1988 — 2003)
- Матыяс Ульмэр — клявішы (2007 — цяпер)
- Эдзі Урапіпру — клявішы (2010)
- Рытчы Абдэль-Набі — бубны (1993)
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Walls of Jericho (1985)
- Keeper of the Seven Keys: Part I (1987)
- Keeper of the Seven Keys: Part II (1988)
- Pink Bubbles Go Ape (1991)
- Chameleon (1993)
- Master of the Rings (1994)
- The Time of the Oath (1996)
- Better Than Raw (1998)
- The Dark Ride (2000)
- Rabbit Don't Come Easy (2003)
- Keeper of the Seven Keys: The Legacy (2005)
- Gambling with the Devil (2007)
- 7 Sinners (2010)
- Straight Out of Hell (2013)
- My God-Given Right (2015)
- Helloween (2021)
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Hellbook (2015)[2]
- Seven Keys United Memorial – Complete Collection of Helloween (2021)[3]
- Helloween: The Full History (2021)[4]
- Helloween: Seekers of the Seven Keys Comic Book (2021) # Several issues[5]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://metallian.com/helloween.php
- ^ https://whiplash.net/materias/news_802/225629-helloween.html
- ^ https://whiplash.net/materias/news_733/329216-helloween.html
- ^ https://www.esteticatorta.com/produtos/livro-helloween-a-historia-completa/
- ^ https://www.rockbizz.com.br/helloween-anuncia-lancamento-do-comic-book-seekers-of-the-seven-keys-saiba-mais/