Перайсьці да зьместу

Гэлаўін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяцільні Джэка(en) — гарбузовая галава адзін з галоўных атрыбутаў Гэлаўіну

Гэлаўін (па-ангельску: Halloween, All Hallows 'Eve або All Saints' Eve) — сьвята, што мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў, у Ірляндыі і Шатляндыі, гісторыя якога пачалася на землях сучаснай Вялікабрытаніі і паўночнай Францыі; адзначаецца 31 кастрычніка — напярэдадні Дня ўсіх сьвятых.

Традыцыйна адзначаецца ў ангельскамоўных краінах, хоць афіцыйным выходным або дзяржаўным сьвятам не зьяўляецца. З канца ХХ стагодзьдзя цягам працэсу амэрыканізацыі і глябалізацыі мода на атрыбутыку Гэлаўіну зьявілася таксама ў большасьці неангельскамоўных краінаў Захаду і ў краінах Усходняй Эўропы. Гэлаўін таксама нефармальна адзначаецца ў некаторых іншых краінах, якія маюць шчыльныя культурныя сувязі з ЗША ці Вялікай Брытаніяй, напрыклад, у Японіі, Паўднёвай Карэі, Сынгапуры, Аўстраліі і Новай Зэляндыі, у шэрагу іншых краінаў на выспах Акіяніі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]