Перайсьці да зьместу

Treasure Island Dizzy

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Dizzy II»)
Treasure Island Dizzy
Экранная застаўка гульні
Экранная застаўка гульні
Дата выпуску жнівень 1988
Жанр Прыгодніцкая аркада
Сэрыя Dizzy
Стваральнікі
Распрацоўнік Блізьняты Олівэр
Выдавец Codemasters
Мова інтэрфэйсу ангельская мова
Дызайнэр Ніл Адамсан
Кампазытар Дэвід Ўіттэйкер
Тэхнічныя дэталі
Плятформы Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Enterprise 64/128, Amiga, Atari ST, DOS, NES, Amiga CD32
Рэжым Адзінаасобная гульня
Носьбіт Аўдыёкасэта
Кіраваньне Клявіятура/Кэмпстан-джойстык

«Treasure Island Dizzy» (па-беларуску: «Востраў скарбаў Дызі») — другая з сэрыі гульняў пра чалавекападобнае яйка. Гульня распрацаваная брытанскімі братамі Філіпам і Эндру Олівэрамі і выдадзеная Codemasters у жніўні 1988 року[1] Codemasters.

Гульня адрозьніваецца ад сваёй папярэдніцы палепшанай анімацыяй. У ёй заўважна меней ворагаў у параўнаньні зь першай часткай, больш увагі аддаецца разьвязаньню ламанінаў. Мэта гульні — вырашыць ланцужок разнастайных заданьняў, пасьля чаго Дызі зможа здабыць човен і вярнуцца да сваёй сям’і і сяброў. Іншым новаўвядзеньнем, якое захавалася і ў наступных гульнях сэрыі Dizzy, сталі староньнія квэсты, падчас якіх трэба сабраць 30 манэтаў.

Крытыкі называюць гэтую гульню адной з найскладанейшых у сэрыі, паколькі Дызі мае толькі адно жыцьцё, у адрозьненьне ад усіх астатніх гульняў, а лінейка ўзроўню здароўя пэрсанажу яшчэ не прымянялася. Хоць у гэтай частцы зьявілася магчымасьць цягаць адначасна тры прадметы, аднак патрэбны прадмет немагчыма выбраць у інвэнтары, не перабраўшы ўсе па чарзе. Такім чынам, напрыклад, знаходзячыся пад вадой і спрабуючы падняць знойдзеную рэч, Дызі можа захлынуцца, калі ў ягоным інвэнтары дыхальная трубка знаходзілася на версе сьпісу.

Яшчэ больш ускладняе выкананьне задачы тое, што для перамогі неабходна выканаць дзьве задачы: уцячы з вострава і сабраць 30 манэтаў. Некаторыя з манэтаў схаваныя па-за прадметамі інтэр’еру, таму гэта таксама няпростая задача.

У 2004 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 16-е месца ў сьпісе найлепшых гульняў усіх часоў па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[2].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ World of Spectrum Праверана 6 чэрвеня 2012 г.
  2. ^ Top 50 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, November 2004.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]