Kryvakryž
Kryvakryž | |
Гады | 2008 — 2014 |
---|---|
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская расейская |
Жанр | Нэафолк |
Выдавец | «Crivia Records» |
Зьвязаныя праекты | «EIZVA» «ШЫХТ» |
Удзельнікі | Алесь Мікус, Ларыса Праабражэнская, Сяргей Мікалаенка, Вольга Ўласенка, Дзьмітры Касьцюшка |
kryvakryz.kryuja.org |
«Kryvakryž» (таксама Крывакрыж) — крыўскі нэафолк-праект Алеся Мікуса.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютны выступ адбыўся 6 красавіка 2008 году на фэстывалі «Crivia Aeterna» у Менску. Першы альбом выйшаў на музычным лэйбле «Crivia Records» у сакавіку 2009 году пад назовам «Malitvy vainy» (Малітвы вайны).[1] Перад гэтым у 2008 годзе ў Летуве ўбачыў сьвет дыск зь лірычнымі кампазыцыямі «У каралеўскіх далонях», палову песень якога створаны Крывакрыжам. У 2014 годзе выпушчаны другі альбом (часам альбом пазначаецца як аўтарскі альбом Алеся Мікуса) «Рамантыка».[2] Песьні з гэтага альбому напісаны на словы Янкі Купалы, Тодара Кляшторнага й Ўладзімера Дубоўкі. Фактычна праект скончыў сваё існаваньне пасьля выпуску «Рамантыкі», бо потым пад гэтай назвай выступаў не было ды навінаў пра «Крывакрыж» няма.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Мікус — клявішныя, сьпеў
- Ларыса Праабражэнская — скрыпка
- Сяргей Мікалаенка — віялянчэль
- Вольга Ўласенка — акардэон
- Дзьмітры Касьцюшка — труба
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У каралеўскіх далонях (2008)
- Malitvy vainy (2009)
- Рамантыка (2014)
Цікавосткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Песьня «Белы легіён» з альбому «Malitvy vainy» запісаная як неафіцыйны гімн ужо спынілай сваё існаваньне арганізацыі «Белы легіён».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kryvakryž "Малітвы вайны" / Experty.by
- ^ Алесь Мікус запісаў альбом "Рамантыка". Ёсць песні на вершы Дубоўкі / Westki.info
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка гурта на Last.fm
- Старонка гурта Вконтакте
- Рэцэнзія Lutavit на партале metalfront.org
- Артыкул пра гурт(недаступная спасылка)
- Разважанні ў Сеціве