Diablo III
Diablo III | |
Распрацоўнік | Blizzard Entertainment |
---|---|
Выдавец | Blizzard Entertainment |
Дызайнэр |
Джэй Ўілсан Леанард Баярскі |
Кампазытары |
Расэл Броўэр[1] Дэрэк Д’юк Глэн Стафард Джозэф Лоўрэнс Ніл Экры Лорэнс Джубэр Эда Гўідоцьці |
Рухавік | уласны, Havok |
Плятформы | Microsoft Windows, OS X |
Дата выпуску | 15 траўня 2012[2] |
Вэрсія |
1.0.5.12811 (25 кастрычніка 2012)[3] |
Жанры | Action RPG, dungeon crawl, hack and slash |
Рэжымы | Адзіна- і шматасобавая онлайн-гульня |
Рэйтынгі |
BBFC: 15[4] ESRB: M[5] PEGI: 16+ USK: 16 |
Носьбіты | DVD DL, лічбавае распаўсюджаньне |
Сыстэмныя патрабаваньні | |
Кіраваньне | клявіятура, мыш |
Сэрыя | Diablo |
«Diablo III» — кампутарная гульня ў жанры action RPG з элемэнтамі дасьледаваньня падзямельляў і маханьня зброяй направа і налева, трэцяя ў сэрыі гульняў «Diablo». Распрацаваная і выдадзеная Blizzard Entertainment 15 траўня 2012 року[2]. За першыя 24 гадзіны з моманту выпуску было прададзена 3,5 мільёны копіяў гульні, што складае новы сусьветны рэкорд па хуткасьці продажаў[6].
Гульцу даступныя пяць клясаў пэрсанажаў: вядзьмак, барбар, чараўнік, манах і паляўнічы на дэманаў. Гулец можа абіраць для кожнага клясу плоць, у адрозьненьне ад папярэдніх гульняў, дзе плоць была фіксаванай для кожнае клясы.
Дзеяньне гульні, як і ў папярэдніх частках сэрыі, адбываецца ў сьвеце цёмнага фэнтэзі, гэтак званым Санктуарыі[7] (анг. сьвяцілішча). Падзеі разьвіваюцца вакол супрацьстаяньня войскаў Нябёсаў і Пекла. Пэрсанажы гульцоў не зьяўляюцца адназначнымі прыхільнікамі якога-небудзь з бакоў, аднак схіляюцца да сілаў Нябёсаў, бо войскі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць іхні родны сьвет — Санктуарый.
Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Падзеі «Diablo III» адбываюцца праз 20 рокаў пасьля Diablo II: Lord of Destruction[8] у цёмным фантастычным сьвеце пад назваю Санктуарый. Практычна ўсе сьведкі мінулых падзеяў памерлі[9]. Мэфіста, Д’ябла і Баал былі пераможаныя, аднак Камень сьвятла, які ахоўваў Санктуарый ад сілаў як Нябёсаў, так і Пекла, зьнішчаны. Калі Дэкард Каін вяртаецца да руінаў храму ў Трыстраме, таямнічая камета падае зь неба акурат у тое месца, дзе калісь зьявіўся Д’ябла, што чарговым разам абуджае войска дэманаў[10][8].
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ PC Gamer US. (2008-08-01) Diablo III Preview(анг.). GamesRadar. Праверана 2008-08-02 г.
- ^ а б Diablo III Launching May 15 – Digital Pre-Sales NOW OPEN(анг.). Blizzard Entertainment (2012-03-15).
- ^ Patch 1.0.4 Now Live(анг.). Battle.net (22 жніўня 2012). Праверана 22 жніўня 2012 г.
- ^ Diablo III(анг.). British Board of Film Classification (2011-10-03). Праверана 2011-10-05 г.
- ^ Diablo III Rating Information(анг.). ESRB. Праверана 21 October 2011 г.
- ^ Diablo III sets PC game launch record(анг.). Blizzard Entertainment.
- ^ Галоўная бачына праекту
- ^ а б Diablo 3 FAQ
- ^ Diablo 3 FAQ
- ^ Gry OnLine(пол.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйная бачына(анг.)
- Бачына суполкі(анг.)
|