BibleQuote

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
BibleQuote
бел. «Цытата зь Бібліі»
Распрацоўка Цімафей Ха
Напісаны на Delphi
АС
Ліцэнзія GNU GPL v. 2.0
Афіцыйная старонка http://bqt.ru/

«BibleQuote» (па-расейску: Цитата из Библии, па-беларуску: Цытата зь Бібліі) — бясплатная праграма для працы зь біблійнымі тэкстамі[1][2]. Працуе ў АС Windows і Linux (праз Wine).

Інтэрфэйс «Цытаты зь Бібліі» перакладзены на чатыры мовы: ангельскую, нямецкую, расейскую і ўкраінскую.

Магчымасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праграма палягчае працу зь біблійнымі тэкстамі пасродкам падлучэньня разнастайнага слоўніка-даведачнага матэрыялу, камэнтароў і тлумачэньняў. «Цытата зь Бібліі» дазваляе выкарыстоўваць адначасна некалькі дзясяткаў перакладаў Бібліі на розных мовах (для параўнаньня і вывучэньня).

Праграма зьмяшчае тэксты на грэцкай мове (Новы Запавет) і іўрыце (Стары Запавет), а таксама дапаможную літаратуру (даведнікі, энцыкляпэдыі, слоўнікі, тлумачэньні, хрысьціянскую багаслоўскую літаратуру, мастацкія кнігі і да т. п.). У стандартны дыстрыбутыў уключаныя Лексыконы Стронга, слоўнікі Брокгауза, Віхлянцава і тэматычны слоўнік NIV/Zondervan. Дыстрыбутыў таксама зьмяшчае камэнтары з Новай Жэнэўскай Бібліі і камэнтары Ўільяма Барклі да Новага Запавету, базу паралельных месцаў (скрыжаваных спасылок), заснаваную на Treasury of Scripture Knowledge.

Праграма мае таксама ўнутраны рэдактар тэкстаў, які дазваляе пакідаць уласныя нататкі.

Стварэньне модуляў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмест праграмы можа быць грунтоўна дапоўнены пры дапамозе адмысловых модуляў-кніг, якія распрацоўваюць тыя, хто знаёмы з элемэнтарнымі прынцыпамі вэб-рэдагаваньня (без неабходнасьці адмысловых ведаў). Модуль уяўляе сабой пакет HTML-файлаў, якія адпавядаюць патрабаваньням да фарматаваньня модуля BQT, і звычайны тэкставы файл апісаньня модуля.

Стваральнікамі модуляў могуць быць усе ахвотныя. Дзеля гэтай мэты была адмыслова напісаная праграма генэраваньня модуляў[3].

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праграма «Цытата зь Бібліі» ўжываецца ў працэсе выкладаньня Сьвятога Пісаньня ў шэрагу духоўных навучальных установаў. Так, яна ўваходзіць у сьпіс праграмнага забесьпячэньня, рэкамэндаванага катэдрай біблеістыкі Маскоўскай праваслаўнай духоўнай акадэміі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Слово Божие for Windows» — Обзор Библейского программного обеспечения в «Компьютерре» № 38 от 24 октября 2003 года («Цитата» названа лидером обзора)
  2. ^ Наталья Литвиненко. Электронная Библия «Мой компьютер», № 4 (279) 26.01.2004
  3. ^ Цитата из Библии: вспомогательный софт
  4. ^ Сссылки на сайты в интернете, посвященные библеистике. Библейский софт

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]