Інтэрфэйс карыстальніка
Выгляд
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
У дачыненьні да ўзаемадзеяньня чалавека з кампутарам, паняцьце інтэрфэйс карыстальніка (карыстальніцкі інтэрфэйс, па-ангельску: user interface, UI) азначае графічную, тэкставую й гукавую інфармацыю, якую праграма падае карыстальніку, і кіруючыя пасьлядоўнасьці, такія як націсканьні клявішаў на клявіятуры, перамяшчэньні мышы, і выбары з дапамогай адчувальнага да дотыкаў экрана, якія карыстальнік ужывае для кіраваньня праграмай.
Дзьвюма самымі распаўсюджанымі формамі інтэрфэйсу карыстальніка зьяўляюцца інтэрфэйс загаднага радка, дзе загады кампутару трэба набіраць радок за радком, і графічны інтэрфэйс карыстальніка, дзе прысутнічае візуальнае асяродзьдзе (часьцей за ўсё з вокнаў, кнопак і іконак).