Delphi (мова праграмаваньня)
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Delphi — мова праграмаваньня, якая выкарыстоўваецца ў аднайменным асяродзьдзі распрацоўкі. Спачатку мова называлася Object Pascal. Пачыная з асяродзьдзя распрацоўкі Delphi 7.0, у афіцыйных дакумэнтах Borland пачалі выкарыстоўваць назву Delphi для пазначэньня мовы Object Pascal.
Распрацоўка новага асяродзьдзя праграмаваньня пачалася з моманту калі Borland вырашылі, што патрэбны Pascal з больш прадуманай рэалізацыяй аб’ектна-арыентаванага праграмаваньня, і пачалі распрацоўку Delphi, якая выкарыстоўвала ідэі Object Pascal, прапанаваныя кампаніяй Apple за аснову. Borland таксама называў сваю рэалізацыю Object Pascal у першых вэрсіях Delphi, аднак зьмяніў назву на «мова праграмаваньня Delphi» ў далейшым. Асноўнае дапаўненьне ў параўнаньні з папярэднімі вэрсіямі — заснаваная на спасылках (reference-based) аб’ектная мадэль, віртуальныя канструктары і дэструктары, і ўласьцівасьці. Існуе некалькі кампілятараў, заснаваных на гэтым дыялекце. Ад 2008 году замест Borland Delphi пачала выпускацца Embarcadero Delphi.
Знакамітыя праграмы, зробленыя на Delphi
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод самых распаўсюджаных праграмаў, зробленых на Delphi, магчыма знайсьці:
- Відэа і аўдыё прайгравальнікі: The KMPlayer, X-Player, AIMP, Snow Player.
- Абмен інфармацыяй у інтэрнэце: Skype, QIP, QIP Infium і R&Q, The Bat! і si.Mail, PopTray, FeedDemon, XanaNews, Xnews.
- Вэб-распрацоўка: Macromedia HomeSite (HTML-рэдактар), TopStyle, Pro (CSS-рэдактар), Macromedia Captivate, Quick Page 2008.
- Вэб-браўзэры: Avant Browser, Netcaptor.
Гэта — накід артыкула па кампутарным праграмаваньні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |