Перайсьці да зьместу

Baldur’s Gate III

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Baldur’s Gate 3
Дата выпуску
  • Windows
  • 3 жніўня 2023
  • PlayStation 5
  • 6 верасьня 2023
  • macOS
  • 22 верасьня 2023
  • Xbox Series X/S
  • 7 сьнежня 2023
Дата анансаваньня 6 чэрвеня 2019
Жанр ролевая відэагульня
Ліцэнзія платная ліцэнзія[d]
Сэрыя Baldur’s Gate
Стваральнікі
Распрацоўнік Larian Studios
Выдавец Larian Studios
Мова інтэрфэйсу ангельская мова
Кіраўнік Свэн Вінке
Прадусар Дэйвід Ўолгрэйв
Праграмісты
  • Бэрт Ван Сэмэртыр
  • Блэйк Молтбі
Мастак Ёахім Влемінкс
Сцэнарыст Адам Сьміт
Кампазытар Барыслаў Славаў
Тэхнічныя дэталі
Плятформы
Рэжымы адзінаасобная гульня, шматасобавая гульня
Носьбіт лічбавы распаўсюд[d]
Кіраваньне клявіятура, кампутарная мыш і клявіятура кампутара[d]
Афіцыйны сайт
Baldur’s Gate 3 у Вікісховішчы

Baldur’s Gate 3 (па-беларуску: Бальдэрава брама 3) — ролевая відэагульня 2023 року, распрацаваная і выдадзеная бэльгійскай кампаніяй Larian Studios. Гэта трэцяя частка з сэрыі гульняў Baldur’s Gate, заснаваных на настольнай фэнтэзійнай ролевай сыстэме Падзямельлі і цмокі. Даступная для macOS, Windows, PlayStation 5 ды Xbox Series X/S.

Гульня атрымала ўхвалу крытыкаў за гульнявы працэс, сюжэт і якаснае выкананьне. Атрымала некалькі розных узнагародаў за найлепшую гульню году.

Baldur’s Gate 3 — ролевая відэагульня з элемэнтамі адзінаасобнага і каапэратыўнага праходжаньня. Гульцы могуць стварыць аднаго або некалькіх пэрсанажаў і гуляць з дапамогай згенэраваных пэрсанажаў. Альбо можна згуртавацца ў анляйне зь іншымі жывымі гульцамі.

Сыстэма заданьняў у гульні гнуткая — існуе некалькі спосабаў выкананьня заданьняў. Гульня падзеленая на тры акты, дзеяньне кожнага зь якіх адбываецца ў розных частках сьвету. Унутры гэтых актаў заданьні можна выконваць літаральна ў якой заўгодна пасьлядоўнасьці, і нават зьнішчэньне негульнявых пэрсанажаў не замінае праходзіць гульню.

У адрозьненьне ад ранейшых гульняў сэрыі, у Baldur’s Gate 3 зьявіўся пакрокавы рэжым бітваў, як у раньніх гульнях кампаніі Larian Divinity: Original Sin і Divinity: Original Sin II; правілы бітвы рэгулююцца правіламі 5-га выданьня Падзямельляў і цмокаў. Большасьць дзеяньняў і закляцьцяў узятыя адтуль жа. Існуюць 12 клясаў пэрсанажаў, у сваю чаргу падзеленых на 46 падклясаў. Кожны кляс мае ўласную сыстэму бою: прыкладам, чараўнік стварае разнастайныя закляцьці, а барбар добра валодае навыкам ручной бойкі. Для пэрсанажа можна абраць некалькі клясаў, што робіць яго больш унікальных і рознабаковым.

Для ўдзелу ў вашай групе даступныя дзесяць пэрсанажаў-кампаньёнаў з уласнай гісторыяй і біяграфіяй, якую таксама можна вывучаць. З гэтымі пэрсанажамі можна падтрымліваць стасункі, выбіраючы розныя варыянты дыялёгаў. Некаторыя з пэрсанажаў будуць даступныя толькі пры ўмове пэўнага праходжаньня сюжэту ці выбару дыялёгаў.

Падзеі Baldur’s Gate 3 разгортваюцца ў сьвеце Забытых каралеўстваў у 1492 року гульнявой храналёгіі, праз 120 гадоў пасьля падзеяў відэагульні Baldur's Gate II: Shadows of Amn і празь некалькі месяцаў пасьля падзеяў настольнага дадатку Baldur’s Gate: Descent into Avernus.

Усе падзеі ў гульні суправаджае дыктарка Амэлія Тайлер, якая выступае ў якасьці гаспадыні падзямельля(d). Пэрсанажаў можна распрацаваць самастойна, скарыстацца шасьцю шаблёнамі альбо сёмым напаўгатовым пэрсанажам, вядомым як «Цёмны бес». Шасьцёх згаданых можна наняць і ў кампанію да сваіх пэрсанажаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]