Resident Evil Village
Resident Evil Village (па-беларуску: Грамадзянін зла: Вёска) — кампутарная гульня ў жанры survival horror. Дзясятая ў асноўнае сэрыі Resident Evil і працяг Resident Evil 7: Biohazard. У якасьці распрацоўніка і выдаўца гульні выступае кампанія Capcom.
Гульня была анансаваная 11 чэрвеня 2020 гады ў рамках прэзентацыі PlayStation 5, яе выхад адбыўся 7 траўня 2021 гады для Windows, PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One і Xbox Series X/S. 6 чэрвеня 2022 года быў анансаваны выхад гульні на macOS. 13 верасня 2022 года была анансаваная хмарная вэрсія гульні для Nintendo Switch. Галоўным героем гульні зноў выступае Ітан Уінтэрс, пратаганіст Resident Evil 7: Biohazard, які ў выніку неназваных падзеяў аказваецца ў загадкавай засьнежанай вёсцы - месцы дзеяньня гульні.