Sekiro: Shadows Die Twice

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sekiro: Shadows Die Twice
Дата выпуску 22 сакавіка 2019
Дата анансаваньня 10 чэрвеня 2018
Жанр Action-adventure[1]
Стваральнікі
Распрацоўнік FromSoftware
Выдаўцы Activision
FromSoftware[2]
Мова інтэрфэйсу ангельская мова[3], француская мова[3], італьянская мова[3], нямецкая[3], гішпанская мова[3], японская мова[3], карэйская мова[3], польская мова[3], расейская мова[3], спрошчаная кітайская[d][3], тайская мова[3], традыцыйная кітайская[d][3] і бразыльская партугальская мова[d][3]
Кіраўнік Хідэтака Міядзакі
Прадусар
Дызайнэр Масару Ямамура
Кампазытар Юка Кітамура
Тэхнічныя дэталі
Рухавік PhyreEngine
Плятформы Microsoft Windows, PlayStation 4 ды Xbox One
Рэжым Аднакарыстальніцкая гульня
Век. абмежаваньні ACB: MA15+
CERO: D
ESRB: M
OFLC (NZ): M
PEGI: 18
Носьбіт аптычны дыск і лічбавы распаўсюд[d]
Кіраваньне ґеймпад, клявіятура й мыш
Афіцыйны сайт

Sekiro: Shadows Die Twice — кампутарная гульня ў жанры action/RPG, распрацаваная японскаю кампаніяю FromSoftware і выданая Activision для плятформаў Microsoft Windows, PlayStation 4 ды Xbox One. Выйсьце гульні адбылося 22 сакавіка 2019 року[4].

Sekiro: Shadows Die Twice ўяўляе сабою экшн-гульню з выглядам ад трэцяе асобы; яе дзеяньне адбываецца ў фэўдальнай Японіі ў пэрыяд Сэнґоку[4]. Пад кіраваньнем гульца знаходзіцца Сэкіра, ваяр з касьцяною рукою, узброены мячом і матузкаю з гакам; ён знаходзіцца на шляху помсты[5][6]. Гульня падобная на Bloodborne, адну з папярэдніх гульняў FromSoftware, і таксама зьмяшчае змрочны сьвет, гратэскавых ворагаў і бітвы, у якіх ад гульца патрабуецца больш нападаць, ніж абараняцца[6].

Тызэр гульні — бяз назвы, але зь сьлёґанам Shadows Die Twice — быў прадстаўлены на мерапрыемстве The Game Awards у 2017 годзе[7]. На выставе E3 2018 у рамках прэс-канфэрэнцыі Microsoft гульня была анансаваная пад поўнаю назваю — Sekiro: Shadows Die Twice, і было абвешчана, што яе выдаўцом выступіць амэрыканская кампанія Activision[4]. Кіраўніком распрацаваньня гульні ёсьць Хідэтака Міядзакі, старшыня FromSoftware ды стваральнік сэрыі Souls[8][9].

Распрацаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распрацаваньне Sekiro пачалося напрыканцы 2015 року, пасьля сканчэньня DLC Bloodborne, The Old Hunters[10]. Тызэр гульні пад назваю Shadows Die Twice быў паказаны на The Game Awards 2017 у сьнежні[11]. Пазьней, падчас прэс-канфэрэнцыі Microsoft на E3 2018 была абвешчаная назва гульні: Sekiro: Shadows Die Twice. Рэжысэрам гульні ёсьць Хідэтака Міядзакі зь японскае студыі распрацаваньня FromSoftware, вядомай па сэрыі Souls й Bloodborne[12]. FromSoftware самастойна выдала гульню ў Японіі, Cube Game — у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэґіёне, а Activision выступіла выдаўцом ва ўсім астатнім сьвеце. Саўндтрэк гульні быў напісаны Юкаю Кітамурай. 22 сакавіка 2019 року гульня была выпушчаная для PlayStation 4, Windows ды Xbox One. У той жа дзень было выпушчанае калекцыйнае выданьне гульні, якая ўлучала футляр з сталёвае кнігі, статуэтку галоўнага героя, мастацкую кнігу, фізычную мапу сьвету гульні, код для запампаваньня саўндтрэку і рэплікі манэтаў у гульні.

Каманда Sekiro чэрпала натхненьне з сэрыі стэлс-гульняў Tenchu, якія былі часткова распрацаваныя й выдадзеныя самою FromSoftware. Першапачаткова гульня разглядалася як працяг Tenchu, але бо гэтая сэрыя была створаная рознымі студыямі да таго, як FromSoftware атрымалі правы на яе, было вырашана йсьці ў іншым кірунку[10].

Міядзакі акцэнтаваў увагу распрацоўкі баявое сыстэмы на перадачу адчуваньня «сутыкненьня мячоў», калі байцы спрабуюць стварыць момант для нанясеньня сьмяротнага ўдару[13]. Гэтак жа, ён і ягоная каманда стваралі Sekiro для аднакарыстальніцкае гульні, паколькі лічылі, што шматкарыстальніцкі выгляд мае абмежаваньні, якіх яны хацелі пазьбегнуць.

Слова «Сэкіра» на японскай мове значыць «аднарукі воўк», спасылаючыся на сытуацыю пэрсанажа гульца, у той час як падзагаловак «Shadows Die Twice» меў быў быць толькі сьлёґанам трэйлера-тызэра, пакуль Activision не запатрабавала яго захаваньня для канчатковае назвы.

Нягледзячы на тое, што Sekiro праходзіць у пэрыяд рэальнае гісторыі Японіі Сэнґоку, ў гульні няма рэальных гістарычных людзей або лякацыяў[11].

Рэакцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Sekiro: Shadows Die Twice атрымала «ўсеагульнае прызнаньне» ад крытыкаў і рэцэнзэнтаў розных выданьняў, паводле зьвесткаў сайту-аґрэґатара рэцэнзіяў Metacritic. Сярэдні бал адзнакаў для плятформы PlayStation 4 складае 91 бал з 100 магчымых, на ґрунце 33 рэцэнзіяў ад розных выданьняў, для вэрсіяў на ПК (Windows) ды Xbox One — 91 ды 92 балы адпаведна.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sal Romano Sekiro: Shadows Die Twice is an action adventure game without stats or classes Gematsu Праверана 2018-06-13 г.
  2. ^ Activision And FromSoftware Announce Sekiro: Shadows Die Twice Set To Arrive In Early 2019
  3. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Steam — 2003.
  4. ^ а б в FromSoftware’s Sekiro: Shadows Die Twice coming from Activision Polygon Праверана 11 June 2018 г.
  5. ^ 'Sekiro' is the latest game from the studio behind 'Dark Souls' Engadget Праверана 11 June 2018 г.
  6. ^ а б From Software and Activision announce Miyazaki's latest, Sekiro: Shadows Die Twice Eurogamer Праверана 11 June 2018 г.
  7. ^ Teaser Trailer For New From Software Game Posits That 'Shadows Die Twice' Game Informer Праверана 11 June 2018 г.
  8. ^ Bloodborne Director Heading Up Sekiro: Shadows Die Twice Game Informer Праверана 11 June 2018 г.
  9. ^ FromSoftware’s Sekiro: Shadows Die Twice coming from Activision Праверана 11 June 2018 г.
  10. ^ а б 『SEKIRO: SHADOWS DIE TWICE』フロム・ソフトウェアが放つ完全新作を大特集! 宮崎英高ディレクターにも直撃!!【先出し週刊ファミ通】. ファミ通.com. Праверана 2019-03-26 г.
  11. ^ а б Suriel Vazquez Teaser Trailer For New From Software Game Posits That 'Shadows Die Twice'. Game Informer. Праверана 2019-03-26 г.
  12. ^ Imran Khan Bloodborne Director Heading Up Sekiro: Shadows Die Twice. Game Informer. Праверана 2019-03-26 г.
  13. ^ Steven Messner Sekiro, From Software's next game, subverts nearly everything we've come to expect from Dark Souls. PC Gamer. Праверана 2019-03-26 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]