Black Isle Studios

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Black Isle Studios (BIS)амэрыканская кампанія, якая займалася вытворчасьцю кампутарных ролевых гульняў. Заснаваная Фэргусам Уркгартам у 1996 годзе. Зьяўлялася падразьдзяленьнем кампаніі Interplay Entertainment. Названая ў гонар выспы ў Шатляндыі, радзіме Фэргуса; гэта назва была прынятая толькі ў 1998 годзе. Кампанія разьмяшчалася ў Лос-Анджэлесе, ЗША. Black Isle найбольш вядомая распрацоўкай гульняў Planescape: Torment і Fallout.

У пачатку сьнежня 2003 году, напярэдадні банкруцтва, Interplay звольніла супрацоўнікаў Black Isle. Многія работнікі Black Isle перайшлі ў кампаніі Obsidian Entertainment, Troika Games і BioWare. Падразьдзяленьне было афіцыйна ліквідаванае 9 сьнежня 2003 году.

Гульні Black Isle Studios[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Black Isle Studios таксама дапамагала ў распрацоўцы некалькіх кампутарных ролевых гульняў, выдадзеных кампаніяй Interplay. Сярод іх — сэрыя Baldur's Gate для Windows і Mac OS і Baldur's Gate: Dark Alliance для гульнявых кансоляў. Black Isle зьяўлялася выдаўцом сэрыі Baldur's Gate, таму кампанія часам памылкова лічыцца распрацоўнікам сэрыі, але сэрыю Baldur's Gate насамрэч была распрацаваная кампаніяй BioWare, якой, у сваю чаргу, памылкова прыпісваюць аўтарства сэрыі Icewind Dale. Таксама, Black Isle ўдзельнічала ў распрацоўцы гульні Lionheart: Legacy of the Crusader (2003), дзе выконвала ролю кансультанта, дапамагаючы кампаніі Reflexive Entertainment, якая часткова складалася з былых супрацоўнікаў Black Isle.

Кодавыя назвы праектаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Black Isle Studios давала сваім праектам кодавыя назвы паводле прозьвішчаў прэзыдэнтаў і віцэ-прэзыдэнтаў ЗША.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]