Перайсьці да зьместу

Apple Tea

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Apple Tea
Гады 1994 — цяпер—
Краіна
Жанр джаз
apple-tea.com (рас.)

Apple Tea — вядомы беларускі джазавы гурт з Менску. Адзін з самых вядомых у Беларусі джаз бэнд, які грае сучасны джаз і фьюжн[1].

Заснаваны ў 1994 годзе. Першы склад: Ігар Сацэвіч — лідэр, бас-гітара, кампазыцыя і аранжыроўкі, Аляксандар Сапега — барабаны, Алег Дарошын — гітара, Андрэй Матлін — саксафоны, Канстанцін Гарачы — клавішныя, Сяргей Ліпкоўскі — фартэпіяна, аранжыроўка.

У розныя гады ў склад групы ўваходзілі: Віталь Ямуцееў і Андрэй Бандарэнка (саксафоны), Максім Пугачоў — клавішныя («Беларускія Песьняры»), Аляксандар Старажук — перкусыя («Ляпіс Трубяцкой» 2002). Група ўдзельнічала ў студыйных запісах многіх вядучых музыкаў Беларусі.

Першая зь беларускіх гуртоў выдала альбом у Расеі, першая выдала відэавэрсыю сольнага канцэрту. З 1994 да 1997 музыкі працавалі, як малы склад Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі, у 2000-01 — як студыйная група польскай фірмы «PGK Studio International». У 2005 група мела склад: Ігар Сацэвіч, Аляксандар Сапега, Сяргей Аляксандраў — клавішныя, Ігар Люты — саксафоны, Андрэй Ускоў — гітара. Напрыканцы 2005 на месца Андрэя Ўскова прыйшоў Міхаіл Філіпеня-малодшы, з 2006 з гуртом супрацоўнічаюць саксафаністы Аляксей Кляшчоў і Павал Аракелян, з 2009 — саксафаніст Віталь Ямуцееў.

  • 2013 — TEN-TEN
  • 2009 — Apple Tea V
  • 2006 — Instead of You
  • 2003 — Warsaw Zoo
  • 2000 — Bee Dance
  • 1999 — Angry Girls

Удзел у складанках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Лепшы кліп «Яблочный чай» (Рок-каранацыя 2006);
  • «Найлепшы джаз-выканаўца (калектыў)» (Нацыянальная музыкальная прэмія, 2012)[4]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]