Перайсьці да зьместу

Ahlebait TV

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ahlebait TV
Краіна Ангельшчына
Зона вяшчаньня Заходняя і Сярэдняя Эўропа
Дата стварэньня 1 жніўня 2009 (15 гадоў таму)
Уладальнік Ahlebait Network Ltd
Слоган Глядзіце «Людзей дому». Вучыцеся ў «Людзей дому»
ahlebaittv.net

Ahlebait TV (урд. گھریلو — «людзі дому») — кругласодневы спадарожнікавы тэлеканал мусульманаў-шыітаў Ангельшчыны, заснаваны ў жніўні 2009 году. На 2016 г. сядзіба месьцілася ў раёне Ўэмблі (акруга Брэнт, графства Вялікі Лёндан) на паўночны захад ад гораду Лёндану. Вяшчаў на ангельскай і 3 мовах Паўднёвай Азіі — урду (Пакістан), гіндзі і гуджарацкай (Індыя). Меў каля 2 млн штодзённых гледачоў.

Назва каналу Ahlebait TV адносіцца да пэрсыдзкага-ўрдзкага тэрміну Ahlebait, які заснаваны на арабскім тэрміне Ahl ul-Bayt (па-арабску: أهل البيت‎‎) — славазлучэньня, якое пазначае мусульманскага прарока Мухамэда і ягоных найбліжэйшых сваякоў.

Паводле сайту тэлеканала, місія канала накіравана на асьвету чалавецтва ў:

  • Ісламскім праве (Шарыят)
  • Сацыяльных, эканамічных, культурных і рэлігійных патрэбах
  • Садзейнічаньні духоўнага адзінства
  • Садзейнічаньні мультыкультуралізму
  • Вучэньні Сьвятога Карана і Суны

Ahlebait TV трансьлюе ісламскія праграмы, такія як Majaalis, Salaam, Marsiyas, Nauhas, Duas and Ziyaraat. Іншыя праграмы ўключаюць у сябе ісламскія фільмы і лекцыі, каранскія праграмы, моладзевыя праграмы і праграмы на ангельскай мове.

На спадарожніку Eutelsat 9A тэлеканал перасталі трансьляваць 7 сакавіка 2011 году, ды 1 верасьня 2011 году канал быў зачынены цалкам, калі ён быў зьняты і са спадарожніку Eutelsat 28а і Sky channel 836[1]. 12 сьнежня 2011 году тэлеканал аднавіў вяшчаньне праз спадарожнік Eutelsat 28а[2].

На 2012 г. на вэб-старонцы тэлеканалу гаварылася, што асноўнай мэтай тэлеканалу зьяўляецца выхаваньне чалавецтва, праз адукацыйныя, сацыяльныя ды рэлігійныя праграмы.

  1. ^ Change Log: Ahlebait TV Праверана 1 September 2011 г. Архіўная копія
  2. ^ Ahlebait TV makes comeback on Sky Digital Праверана 13 December 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]