Перайсьці да зьместу

3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фэнікс»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фэнікс»
3-й десантно-штурмовий батальйон «Фенікс»

Нашыўка 3-га батальёну
Гады існаваньня з 2014 року
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Падпарадкаваньне ЗСУ Узброеныя сілы
Уваходзіць у  79 АДШБр
Тып  Дэсантныя войскі
Колькасьць брыґада
Дысьлякацыя м. Мікалаеў,
(Мікалаеўская вобласьць)
Дэвіз «Агонь дужых сэрцаў»
Талісман Фэнікс
Удзел у

Вайна на Данбасе

3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фэнікс» (па-ўкраінску: 3-й десантно-штурмовий батальйон «Фенікс»)  — лінейны падразьдзел 79-ае асобнае дэсантна-штурмавое брыґады (м. Мікалаеў), створаны з добраахвотнікаў. Створаны пры непасрэдным удзеле валянтэра Юрыя Бірукова («Крылы Фэнікса»).

Набор добраахвотнікаў пачаўся 14 жніўня 2014 року. Тэхнічнае абсталяваньне батальёну забясьпечваюць валянтэры й прадпрыемствы м. Мікалаева. Частка бранятэхнікі (10 адзінак БТР-80) атрымана з прэзыдэнцкага полку[1].

Удзел у баявых дзеяньнях

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 2014 року трэці батальён перакінулі ў зону правядзеньня АТА.

Зімою ды вясною 2015 батальён нёс службу ў сэктары «М» (Марыюпаль), удзельнічаў у баях пад Гранітным, Шырокіным. З дапамогаю артылерыі быў зьнішчаны склад са зброяю супраціўніка пад Гранітным[2]. У той жа час дэсантнікі «Фэнікса» аказвалі дапамогу мясцоваму мірнаму насельніцтву арґанізацыі фэльчарскага пункту й сыстэмы ацяпленьня. У зону адказнасьці батальёну ўваходзіла ахова порту Марыюпалю й узьбярэжжа Азоўскага мора.

На красавік 2016 року батальён «Фэнікс» зьмяніў 14-ю АМБр на баявых пазыцыях у раёне места Мар’інка на данецкім кірунку. У ноч на 24 красавіка ў раёне Мар’інкі супраціўнік некалькі дзясяткаў разоў абстрэльваў пазыцыі УСУ зь цяжкае зброі, што забаронена Менскімі дамоўленасьцямі. У выніку абстрэлу батальён «Фенікс» страціў шмат тэхнікі, двое воінаў атрымалі раненьні.

У складзе батальёну:

  • 1 дэсантна-штурмавая рота
  • 2 дэсантна-штурмавая рота
  • 3 дэсантна-штурмавая рота
  • мінамётная батарэя
  •  гаўбічная артылерыйская батарэя
  • рота агнявое падтрымкі
  • зэнітны артылерыйскі зьвяз
  • зэнітны ракетны зьвяз
  • выведвальны зьвяз
  • снайпэрскі зьвяз
  • аддзяленьне сувязі
  • аддзяленьне бесьпілётнікаў
  • інжэнэрна-тэхнічны зьвяз
  • гаспадарчы зьвяз
  • мэдычны пункт
  • Багдан Гавеля, сяржант, ґранатамётнік. Загінуў 4 лютага 2015 у выніку абстрэлу патруля УСУ паблізу с. Шырокіна.
  • Аляксандар Зайчэнка, жаўнер, ґранатамётнік. Загінуў 4 лютага 2015 у выніку абстрэлу патруля УСУ паблізу с. Шырокіна.
  • Міхайла Губрычэнка, жаўнер, баі за Пяскі, 14 лютага,
  • Аляксандар Еўсюкоў, старшы жаўнер, санінструктар. Загінуў 21 лютага 2015 року падчас абстрэлу з танка ды мінамётаў паблізу в. Шырокіна.
  • Уладзімер Вакалюк, жаўнер, наводчык. Загінуў 22 лютага 2015 року падчас мінамётнага абстрэлу ды далейшага агнявога сутыкненьня ў мястэчках Шырокіна — Саханка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]