Баі за Мар’інку
Баі за Мар’інку | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Украінскі сьцяг над радыёвежаю ў Мар’інцы пасьля вызваленьня ад тэрарыстаў | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Украіна | Расея ДНР | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Андрэй Білецкі (пры вызваленьні места ў 2014) Міхайла Забродзкі | Ігар Гіркін Аляксандар Захарчанка | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
Узброеныя сілы Ўкраіны
незалежныя фармаваньні: | Узброеныя сілы Расеі ГВК ҐШ РФ (адмыспрызначэнцы) Народнае ополчення Донбасу: Агулам 500—1500 наймітаў ды жаўнераў, 10 танкаў, батарэі 2С1 «Гвазьдзік» (падчас баёў 03.06.15) | ||||||||
Страты | |||||||||
4 забітых, 39 параненых, зьнішчана 1 ГАЗ-66 ды 2 УАЗ-452 (падчас бояў 03.06.15) | 36 — 60 забітых, 12 палонных, 91-150 параненых, зьнішчана 2 танкі, 2 БТР-80, 9 адзінкаў іншае тэхнікі (падчас бояў 03.06.15) | ||||||||
Баі́ за Ма́р’інку (па-ўкраінску: Бої за Мар'їнку) — баявыя дзеі падчас вайны на Данбасе, што адбываліся ў раёне Мар’інкі — вялікага места, што ляжыць заходней і практычна ўшчыльную да Пятроўскага раёну Данецку. Вызваленая Ўзброенымі сіламі Ўкраіны 5 жніўня 2014 року, да гэтае даты пераходзіла з «рук у рукі». Пэрыядычна места абстрэльваць акупантамі ды тэрарыстамі з Данецку.
2014
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4 жніўня ў баях за Мар’інку загінуў жаўнер батальёну «Азоў» Сяргей Грэк «Балаган». 5 жніўня паведамлялася пра ўзяцьце места.[3]
21 жніўня атрымаў сьмяротныя раненьні на блёкпасьце пад Мар’інкаю сяржант 51-е брыґады Сяргей Прыймак, яшчэ трое вайскоўцаў параненыя.
5 верасьня падчас выкананьня выведвальнаю ґрупаю баявога заданьня ў раёне места Мар’інкі жаўнер 74-га батальёну Дзяніс Дробны зачапіў разьцяжку, спрацаваў выбухавая прылада. Загінуў, прыкрыўшы сваім целам іншых байцоў.
6 кастрычніка 2014-га перад поўначчу загінуў падчас чаргаваньня на блёкпосту ля Мар’інкі ад кулявое раны жаўнер 28-е брыґады Віталь Ткач[4]. 8 кастрычніка 2014-га грузавік, якім кіраваў супрацоўнік пракуратуры Анатоль Трэцякоў — выконваў работы па ўьзвядзеньні аб’ектаў грамадзянскае абароны на вызваленых ад тэрарыстаў тэрыторыях, падарваўся на міне каля вёскі Карлаўкі. 29 кастрычніка на блёкпасьце ля вёскі Новаміхайлаўкі (Мар’інскі раён) расейскія ўзброеныя фармаваньні зьдзейсьнілі абстрэл, міна трапіла ў дрэва і разьляцелася аскепкамі, трапіла ў акоп, жаўнер 28-е брыґады Кастусь Сяргіенка атрымаў сьмяротныя раненьні, пры тым выратаваў пабраціма, якога закрыў ад аскепкаў.
8 лістапада атрымаў цяжкае раненьне ў галаву ў баю ля места Краснагораўка жаўнер 28-е брыґады Аляксандар Чэскі; 10 лістапада, перабываючы ў каматозным стане, памёр у Днепрапятроўскай лякарні.
18 сьнежня 2014-га ля вёскі Наваміхайлаўкі Мар’інскага раёну ўночы калёна байцоў 28-е брыґады патрапіла у засаду ды была абстраляная, загінуў жаўнер Аляксандар Грузавенка.
2015
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 студзеня 2015-га загінулі Сяргей Бузэйнікаў — лейтэнант 28-е брыґады ды жаўнер Аляксандар Лівадар — на блёкпасьце ў раёне Мар’інкі — Курахове падчас агляду аўтамабіля, які падарваў тэрарыст — «сьмяротнік»; сьмяротнае раненьне атрымаў жаўнер 28-е брыґады Леанід Крынычка ад кулі снайпэра. 26 студзеня раніцаю падчас абстрэлу тэрарыстамі з БМ-21 ля Мар’інкі атрымаў цяжкае раненьне жаўнер Аляксандар Тацэнка. Эвакуяваны ў Сялідаўскае ЦРЛ, дзе памёр ад раненьняў.
4 лютага цяжкапаранены аскепкамі пры абстрэле тэрарыстамі ля Мар’інкі старшына 28-е брыґады Руслан Гранда; 11 лютага памёр у шпіталі Днепрапятроўску. 28 лютага 2015-га памер ад сэрцавога нападу падчас выкананьня баявога заданьня ля Мар’інкі жаўнер 28-е брыґады Мікола Факас[5].
11 сакавіка ваяры з блёкпасту ў вёсцы Слаўнае Мар’інскага раёну з БТРам ды ШТЛБ вырушылі на дапамогу сваім пабрацімам, якія ўсталёўвалі мінныя загароды для абароны блёкпасту і натыкнуліся на «Урал» з сэпаратыстамі. Падчас баявога выізду ШТЛБ наехала на супрацьтанкавую міну, у выніку выбуху старшы жаўнер 28-е брыґады Іван Юсыпаў загінуў, яго брат Руслан атрымаў аскепкавае параненьне ды пераламаў ногі. 5 красавіка падчас выкананьня вайсковых абавязкаў у Антонаўцы Мар’інскага раёну загінуў прапаршчык 28-е брыґады Сяргей Мацэпула. 8 красавіка ад кулі снайпэра пад Кураёвым загінуў сяржант 28-е брыґады Юры Краўчанка[6]. 12 сакавіка падчас выкананьня баявога заданьня жаўнер 28-е брыґады Генадзь Ліхавід — падарваўся на «разьцяжцы» ля вёскі Беразовага. 7 траўня 2015-га загінуў падчас абстрэлу БМП 28-е брыґады дывэрсійнаю тэрарыстычнаю ґрупаю загінуў жаўнер Сяргей Калатаеў. 31 траўня 2015-га, падчас нападу дывэрсійнае ґрупы ворага, на аўтамабіль «Урал» ля в. Слаўнае Данецкае вобласьці, загінулі капітан Дзьмітры Васільеў ды Віктар Валкадаў, двое былі цяжкапараненыя, іншыя двое былі захопленыя ў палон, сярод іх — Раман Капацы.
Ход баявых дзеяньняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 чэрвеня 2015 тэрарысты пайшлі ў наступ[7], спрабуючы адбіць населены пункт, актыўна ўжываючы РСЗА ды артылерыю.
Зь іншага боку, раднік прэзыдэнта Ўкраіны Юры Бірукоў заявіў у СМІ, што ў раёне Мар’інкі Ўзброеныя сілы Ўкраіны сканцэнтравалі вялікую ґрупоўку, у выніку чаго апалчэнцы «рэальна спалохаліся пачатку нашага наступу і вырашылі контратакаваць»[8].
Украінскімі сіламі па адбіцьці тэрарыстаў кіраваў Міхайла Забродзкі[9].
Мэдык-валянтэр Армэн Нікагасян паведамляў, што бой пачаўся ля 4-ы раніцы наступам тэрарыстаў з боку Данецку, вяліся абстрэлы з «Градаў» і танкаў. Тэрарысты спрабавалі ўзяць Мар’інку ў кола, на дапамогу 28-й брыґадзе ЎСУ прыйшлі танкі й БТРы[10]. Па стане на 13-ю гадзіну дня было вядома пра раненьні трох цывільных жыхароў[11]. У другой палове дня ўкраінскія байцы ў баю палонілі параненага расейкага жаўнера, які паведаміў, што ў штурме Мар’інкі задзеяныя 500 расейскіх вайскоўцаў[12]. Палонены ў хуткім часе загінуў пры абстрэле тэрарыстамі з «Градаў»[13]. Бліжэй да вечару штаб УСУ паведаміў, што Мар’інку штурмуюць больш за 10 танкаў ды понад тысячу вайскоўцаў, наступ падтрымліваюць самаходныя гарматы 2С1 «Гваздыка»[14]. Ля 4-е гадзіны раніцы расейска-тэрарыстычныя ўзброеныя фармаваньні ажыцьцяўляюць спробу штурму Мар’інкі, атака пачалася з масованага абстрэлу пазыцыяў УСУ з ужываньнем САЎ, артылерыі ды РСЗА. Пасьля артпадрыхтоўкі на штурм пайшлі 2 тактычныя ґрупы пяхоты пры падтрымцы танкаў. УСУ задзейнічалі артылерыю. Наступ быў адбіты, тэрарысты панесьлі страты й адступілі. У баю загінулі 3 вайскоўцаў 28-е брыґады — старшы жаўнер Аляксандар Галушчынскі, малодшы сяржант Васіль Пісарэнка ды старшы сяржант Васіль Піхцееў, жаўнер 3-а палку Ўладзімер Шэляг, сьмяротнае раненьне атрымаў жаўнер 55-е брыґады Алег Шчэрбань; 26 байцоў атрымалі раненьні.
Як адзначыў раднік старшыні МУС Заран Шкірак, у раён Мар’інкі на падмацненьне для тэрарыстаў рушыла цяжкая тэхніка: САЎ, танкі, РСЗА, артылерыйскія ўсталёўкі ды пяхота[15]. Пад вечар у СБУ паведамілі, што страты баевікоў за дзень бою склалі 10 забітых і понад 80 параненых, таксама было ўсталявана, што страты адмыспрызначэнцаў ГВК Ґенштабу УС РФ, якія былі прыцягнутыя ў гэтай апэрацыі, складалі найменш 4 забітых[16].
4 чэрвеня пад Мар’інкаю ў баях былі параненыя тры ўкраінскіх ваяроў[17].
З 4 на 5 чэрвеня пад Мар’інкаю была выяўленая дывэрсыіна-выведвальная ґрупа тэрарыстаў, які спрабавалі патрапіць у тактычны тыл украінскіх войскаў за кальцавою дарогаю між населенымі пунктамі Аляксандраўка й Перамога. Падчас баявога сутыкненьня тэрарыстычная ДВҐ адступіла на папярэднія пазыцыі. Яшчэ адна ДВҐ баевікоў была выяўленая між Краснагораўкаю й Мар’інкаю — пры спробе выхаду на «нэўтральную паласу», у баю з украінскімі сіламі тэрарысты адступілі[18].
5 чэрвеня стапрад ЗША ў ААН Саманта Паўэр заявіла, што напад на Мар’інку быў сумеснаю апэрацыяю расейскіх войскаў і сэпаратыстаў. Яна паведаміла, што падчас баёў загінулі 5 украінскіх вайскоўцаў, 35 атрымалі раненьні. Паўэр нагадала, што прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін падпісаў загад, згодна зь якім інфармацыя пра страты УС Расеі затаемнілася[19].
У той жа дзень намесьнік ґенэральнага сакратара ААН па палітычных пытаньнях Джэфры Фэлтман падчас экстранага паседжаньня Рады бясьпекі ААН паведамляе, што ў раёне Мар’інкі 3 чэрвеня загінулі 9 цывільных жыхароў[20]. Прадстаўнік Украіны пры ААН Юры Сяргееў у сваім выступе паведамляе, што ў нападзе на Мар’інку былі задзеяныя 30 танкаў ды 1000 тэрарыстаў[21].
Пры адбіцьці тэрарыстычнае атакі быў захоплены ў палон ўкраінскі ваяр 28-ае МБР Раман Машчанка. У палоне пад ціскам і пагрозаю для жыцьця ён быў вымушаны дзеля апраўданьня разьбіцьця атакавалых сілаў баявікоў пад Мар’інкаю паўтарыць расейскія прапаґандысцкія настановы наконт неверагодных стратаў украінскіх войскаў (якіх насамрэч не існавала)[22]. Празь некалькі дзён Рамана Машчанка вызвалілі з палону ў абмен на целы байцоў ДНР[23].
8 чэрвеня тэрарысты зноўку абстрэльвалі з танкаў ды мінамётаў Мар’інку, адбыўся блізкі бой[24], нападнікі зазналі страты параненымі й забітымі, разьбітая варожая БМП[25].
9 чэрвеня радца кіраўніка Ґенэральнага штабу Руслан Кавацюк заявіў, што з радыёперахапленьняў стала вядома пра 156 загінуўшых тэрарыстаў і некалькі сотняў параненых[26], сярод украінскіх ваяроў загінуў старшы жаўнер 28-е брыґады Сяргей Бядры. Тады ж загінулі сяржант Аляксей Гэрэга, жаўнеры Аляксей Бобкін, Алег Дарашэнка, Сяргей Керніцкі, Аляксандар Мостыпан, Максім Чарнакніжны.
13 чэрвеня ў баях пад Мар’інкаю зазнаў параненьне, несумяшчальнае з жыцьцём, старшына 93-е брыґады Дзьмітро Кулікоў; ад прамога трапленьня стрэлу ў бліндаж загінуў жаўнер 28-е брыґады Іван Кучмі. 14 чэрвеня тэрарысты ў чарговы раз абстралялі Мар’інку, вядома пра аднаго параненым мешканца места[27], пасьля зьяўляецца інфармацыя пра двух параненых на блёкпасьце вайскоўцаў[28].
У ноч з 16 на 17 чэрвеня расейска-тэрарыстычныя войскі ажыцьцяўляюць спробу прарыву ля Мар’інкі — ґрупа колькасьцю да 30 баявікоў. Пазьней пад прыкрыцьцём 120-мм мінамётаў штурмаваць намагалася яшчэ адно бандфармаваньне — колькасьцю ня менш за 150 байцоў[29]. У гэтых баях параненыя 10 украінскіх вайскоўцаў, з 15 па 17 чэрвеня ў бесперапынных баях адзін вайсковец загінуў — малодшы сяржант 28-е брыґады Ўладзімер Мельнікаў, 24 параненыя[30]. Агулам, пачынаючы зь вечара 16 чэрвеня да раніцы 18 чэрвеня баявікі зьдзейсьнілі ня менш за 5 спробаў прарыву абароны ўкраінскіх войскаў у раёне Мар’інкі[31]. У начным баі з 17 на 18 чэрвеня загінулі два ўкраінскіх байцы[32] — малодшы сяржант Уладзімер Мельнікаў ды жаўнер Барыс Гена[33].
З прычыны ранішніх абстрэлаў Мар’інкі 20 чэрвеня загінулі два мірныя мешканцы, чацьвера параненыя, зь іх 3 вайскоўцаў[34]. Уначы з 22 на 23 чэрвеня ў выніку абстрэлаў тэрарыстамі загінуў адзін вайсковец УСУ — малодшы сяржант 20-га батальёну Алег Брайчанка[35].
З 23 на 24 чэрвеня тэрарысты 4 разы адчынялі агонь па блёкпасьце «Мар’інка», дзе сумесна нясуць службу памежнікі й вайскоўцы. Агнём тэрарысты былі адагнаныя, адзін украінскі ваяр паранены[36], загінуў сяржант 17-га тэрбату Сяргей Макараў. У баях з тэрарыстамі 25 чэрвеня падчас абстрэлу блёкпаста «Лякарня» загінуў адзін украінскі баец[37] — жаўнер 28-е брыґады жаўнер Антон Хомань[38].
20 ліпеня загінуў падчас мінамётнага абстрэлу тэрарыстамі паблізу Краснагораўкі загінуў старшы жаўнер 28-е брыґады Уладзімер Тамілін. 26 ліпеня загінуў на блёкпасьце паблізу места Мар’інкі, ратуючы жыцьцё параненага падчас абстрэлу тэрарыстамі баявога сябра, жаўнер 20-га батальёну Руслан Чайкоўскі. 31 ліпеня ад абстрэлаў тэрарыстамі паранены ноччу ва ўласным доме чалавек[39]. 1 жніўня падчас абстрэлу тэрарыстамі ВОП 2862 (чацьверты пост) паблізу Мар’інкі загінуў жаўнер 28-е брыґады Пятро Крывавус. Смяротныя параненьні ў тым баі зазнаў Аляксей Аляксандраў. 5 жніўня ля Карлаўкі а 3:04 на фуґасе падарваліся й загінулі ваяры 74-га батальёну — Максім Лянка, Віктар Расторапша ды Аляксандар Шапавал.
17 жніўня загінуў ад кулі снайпэра падчас бою на блёкпасьце ля Мар’інкі жаўнер 28-е брыґады Андрэй Ладзік. 19 жніўня тэрарысты абстрэльваюць места, паранены мясцовы жыхар[40]. Уначы з 19 на 20 жніўня тэрарысты абстрэльваюць места, чацьвера вайскоўцаў параненыя[41]. З прычыны 6-гадзіннага абстрэлу тэрарыстамі з 26 на 27 жніўня параненыя двое ўкраінскіх вайскоўцаў[42], загінулі ваяры 28-е брыґады Станіслаў Шпілёў ды Віталь Лапушой.
Далейшыя баі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 верасьня тэрарысты каля паўтары гадзіны вялі агонь па ўкраінскіх пазыцыях, без ужываньня цяжкага ўзбраеньня[43]. 7 Кастрычніка падарваўся на «расцяжцы» паблізу вёскі Тарамчук Мар’інскага раёну старшына 14-е брыґады Ўладзімер Чэпіль.
8 лістапада вайскоўцы рухаліся на БТРы і штосьці здарылася — ці наехалі, ці падстралілі — БТР зь сямю вайскоўцамі перавярнуўся, адзін ваяр загінуў — старшы прапаршчык Ігар Няшко, шасьцёра параненыя[44]. 8 лістапада пад сялом Слаўнае атрымаў сьмяротнае раненьне жаўнер 14-е брыґады Сяргей Тарасюк. 11 лістапада пад Краснагораўкаю загінуў малодшы сяржант 95-е брыґады Аляксандар Мяшок. 12 лістапада ва ўзбройнае сутычцы загінуў выведнік 14-е брыґады Руслан Скатэнюк[45]. Тады жа загінулі старшы жаўнер Алег Рамановіч, сяржант Станіслаў Асадчук ды старшы сыржант Юры Ясан. 24 лістапада двое цывільных жыхароў былі параненыя ў выніку абстрэлу з пальнае зброі тэрарыстамі[46]. 1 сьнежня 2015-а за трагічных абставінах пад Краснагораўкаю загінуў малодшы сяржант 99-а батальёну Дзьмітры Напрыекна.
2016
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6 студзеня ў 2016 годзе падчас абстрэлу тэрарыстамі ля Мар’інкі адзін вайсковец УСУ атрымаў раненьне[47]. У канцы студзеня 2016-го падчас бою між расейска-тэрарыстычнымі вайскоўцамі ды ўкраінскімі сіламі паранены ўкраінскі вайсковец, мянушка «Мядзьмедзь»[48]. 20 лютага 2016 року ГВК Украіны апублікавала дадзеныя, што за папярэднія 2 сутак пад Мар’інкаю загінула дзевяць вайсковаслужачых УС РФ, восьмера былі параненыя[49]; загінуў адзін украінскі вайсковец[50].
З прычыны абстрэлаў 7-8 лютага 2016-га параненьні зазнаў адзін вайсковец[51]. 22 лютага 2016 року ад спыненьня сэрца памёр старшы сяржант 14-е брыґады Алег Вішнэўскі.
2 сакавіка загінуў у прыместы Краснагораўкі падчас выкананьня баявога заданьня сяржант 14-е брыґады Ігар Грышачкін. 9 сакавіка падчас нясеньня службы паблізу Краснагораўкі загінуў старшы лейтэнант 58-е брыґады Юры Арол[52]. Ад прамога траплення прыстаса пад Мар’інкаю 25 сакавіка загінуў Віктар Чапко[53]. 9 красавіка ў выніку артылерыйскіх абстрэлаў тэрарыстамі ў Мар’інцы зазнала параненьні мірная жыхарка[54]. 11 красавіка варожы снайпэр цяжка параніў цывільную асобу, якая памерла пры транспартоўцы да лякарні[55]. Таго ж дня пасьля 9-гадзіннага бою ўкраінскія вайскоўцы агнём у адказ ліквідавалі лінію абароны тэрарыстаў[56]. 18 красавіка адзін украінскі вайсковец зазнаў параненьні падчас абстрэлаў тэрарыстаў[57]. 29 красавіка загінуў у часе мінамётнага абстрэлу тэрарыстамі апорнага пункту УСУ ля Невельскага жаўнер 128-е брыґады Сяргей Завала. 9 траўня памёр ад параненьня, якое атрымаў пад Мар’інкаю, жаўнер 79-е брыґады Аляксандар Палуцкі. 23 траўня падчас бою паблізу вёскі Тарамчук (Мар’існкі раён) байцы «Айдару» выехалі на месца падзеньня варожага бесьпілётніка, для гэтага прайшлі на 3 км у бок акупаванага Дакучаеўску, ды наехалі на супрацьтанкавую міну. У выніку падрыву загінулі малодшы сяржант Мікола Куліба ды сяржант Сяргей Баула. 11 чэрвеня ноччу паблізу вёскі Слаўнае на супрацьтанкавай міне падарваўся вайсковы цяжарнік, загінулі ваяры батальёну «Айдар» Барыс Макарэвіч ды старшы жаўнер Яўген Ціханаў, яшчэ чацьвера зазналі параненьні. 5 ліпеня папоўначы падразьдзел 8-га батальёну прыбыў у раён Мар’інкі, толькі асабісты склад прайшоў інструктаж і атрымаў баявыя заданьні, як пачаўся абстрэл тэрарыстаў з буйнакалібарнае артылерыі, які доўжыўся 2 гадзіны. Жаўнер Валеры Ротар загінуў каля 3-е раніцы. Уначы з 6 на 7 ліпеня 32-рочны жаўнер натрапіў на міну, у выніку выбуху страціў правую нагу й руку[58]. Той жа ноччу ґрупа тэрарыстаў-выведнікаў з чатырох чалавек спрабавала прайсьці ў тыл украінскіх вайскоўцаў, іх заўважылі, двое былі зьнішчаныя, дваім атрымалася зьбегчы[59]. 11 ліпеня 2016-га раніцаю сапёры батальёну «Айдар» разам з ґрупаю прыкрыцьця высунуліся на пярэдні край і натыкнуліся на міну накіраванае дзеі з «разьцяжкаю», загінулі старшы жаўнер Яраслаў Камароў й малодшы лейтэнант Юры Гурцяк, яшчэ адзін жаўнер зазнаў параненьні. 14 ліпеня па паўночы жаўнер 46-га батальёну Сяргей Дунаеўскі загінуў у выніку артылерыйскага абстрэлу пазыцыяў УСУ тэрарыстамі паблізу места Мар’інкі — два пранікальныя параненьні ў сьпіну. Пабрацімы пад абстрэлам выцягнулі яго да «хуткае», але ён ужо ня быў жывым. 15 ліпеня двое вайскоўцаў зазналі кантузію ў выніку абстрэлу Мар’інкі тэрарыстамі[60], занінуў жаўнер 8-га батальёну Сяргей Патарайка, Паўло Юрбаш, намагаючыся выратаваць пабрацімаў, трапіў у палон; вызвалены 27 сьнежня 2017 року па абмене.
21 ліпеня ў баях пад Мар’інкаю загінуў вайсковец, двое параненыя — атакавала ДВҐ колькасьцю да 10 чалавек[61]. 22 ліпеня пад Мар’інкаю ў баях параненыя двое жаўнераў[62]. 23 ліпеня ДВҐ тэрарыстаў двойчы спрабавалі захапіць украінскія апорныя пункты, вайскоўцы УСУ адбілі атакі, загінуў жаўнер 10-е горна-штурмавое брыґады Анатоль Васылік[63]. 28 ліпеня каля 21:00 гадзіны дывэрсанты ў колькасьці да 30 асобаў з ґранатамётамі ды стралковаю зброяю спрабавалі захапіць апорныя пункты ў Мар’інцы. Украінскія вайскоўцы адкрылі агонь у адказ й вымусілі суперніка адступіць, стратаў сярод сілаў УСУ не было[64]. 30 ліпеня ў вечар тэрарысты недалёка ад Мар’інкі зьдзейсьнілі спробу прарыву ўкраінскіх пазыцыяў дзьвюма ДВҐ, у часе бою супраціўнік адступіў на зыходныя рубяжы, страціўшы 8 забітымі, украінскія вайскоўцы страты не зазналі[65]. Уначы з 6 на 7 жніўня адбылося боесутыкненьне, украінскія вайскоўцы адхілілі ДВҐ тэрарыстаў[66]. 6 жніўня падчас абстрэлаў тэрарыстамі паранены адзін ваяр[67]. 9 жніўня ў Мар’інцы ў выніку прамога трапленьня прыстаса ў дом аскепкавыя раненьні зазналі двое дзяцей — васьмі і трынаццаці рокаў[68]. 8 верасня ў баях загінуў 1 ваяр[69]. 9 верасьня ў Мар’інцы загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў[70]. 11 кастрычніку ля Мар’інцы вайскоўцы стрэлам з ґранатамёта зьнішчылі бронемашыну тэрарыстаў, адчыніўшы агонь пасьля абстрэлу ўкраінскіх пазыцыяў[71]. 16 кастрычніка падчас мінамётнага абстрэлу параненыя двое ўкраінскіх вайскоўцаў[72]. 12 лістапада падчас абстрэлаў тэрарыстамі пад Краснагораўкаю загінуў ваяр 92-е АМБр Арцём Шынкавенка[73]. У ноч з 14 на 15 лістапада ваяры 14-е брыґады адбівалі ДВҐ у Мар’інцы — атакавала расейская марская пяхота. Падчас бою кулямётнік буйнакалібарнага кулямёту зазнаў кантузію, ворагу атрымалася падыйсьці да ўкраінскіх пазыцыяў на адлегласьць менш як 100 мэтраў; Анатоль Лоцман пад шквальным абстрэлам заняў мейсца кулямётніка, агнём з ДШК прымусіў тэрарыстаў адступіць. Зазнаў цяжкае параненьне — куля ўвайшла пад шалом і прабіла галаву навылет. 14 сьнежня у Мар’інцы на цэнтральнай вуліцы выбухнуў адзіночны прыстас, аскепкамі паранены мірны жыхар[74]. 23 сьнежня 2015 року загінуў пад местам Мар’інкаю ад кулявога параненьня ў галаву старшы лейтэнант Ігар Скіра.
2017
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4 красавіка 2017 року тэрарысты ад Трудаўскага намагаліся наблізіцца да ўкраінскіх вайскоўцаў, іх рух быў выяўлены. Агнём у адказ супернік быў адкінуты, пасьля давыведкі дзялянкі баявога сутыкненьня было выяўленае цела тэрарыста з зброяю ды набоямі[75]. 24 красавіка падчас абстрэлу тэрарыстамі зазнаў параненьі валянтэр[76]. 27 красавіка падчас абстрэлу тэрарыстамі апорнага пункту мэханізаванае брыґады ля Краснагораўкі адзін ваяр УСУ загінуў, чацьвера параненыя[77]. 1 траўня тэрарысты абстрэльваюць Мар’інку з 82-мілімэтровых мінамётаў, два мясцовых мяшканца зазналі параненьні[78].
Вонкавыя мэдыяфайлы |
---|
Раніцаю 20 ліпеня 2017 прарасейскія баявікі атакавалі апорны пункт Узброеных сілаў Украіны ў раёне Краснагораўкі. Атака пачалася з артылерыйскага абстрэлу, які трываў з 1-е ночы да 3:00-4:00 раніцы і наносіўся 82-мм мінамётам, усталёўкаю «Град-П» і танкам. Сьведчаньне ўкраінскіх вайскоўцаў кажа пра 2-3 танкі, што працавалі карусельлю, зтмяняючы адзін аднаго для падтрымантня высокае шчыльнасьці агню. А 4:15 адбыўся паўторны абстрэл з танкаў, мінамётаў 82 мм і 120 мм. Паўторны абстрэл прыкрываў падыход дывэрсійнае ґрупы баявікоў, што а 4:45 выйшла да ўкраінскага апорнага пункту і частковага яго заняла. Колькасьць ґрупы баявікоў — 10-15 чалавек. Бой быў працяглы, што можа сьведчыць пра спробу заняць увесь апорны пункт. Дывэрсійная ґрупа баявікоў была выбітая дзякуючы разгортваньню падмацаваньняў, і пакінула на пазыцыях 3 цела баявікоў, у радыёперахопе было згадана і пра чацьвертага забітага. Ўкраінскія сілы страцілі 3 чалавекі загінулымі, 1 быў палонены, 7 былі параненымі ці зазналі кантузію[79]. 30 ліпеня 2017-га пры абстрэле апорнага пункту атрымаў параненьне ўкраінскі вайсковец[80]. 8 жніўня каля 4-е ранку тэрарысты пачалі абстрэл украінскіх ўмацаваньняў паблізу Мар’інкі; агнём быў накрыты супернік шчыльным агнём. Падчас гэтага супрацьстаяньня адно з украінскіх узбраеньняў выйшла з ладу ды разарвалася, 2 вайскоўца загінулі, 5 атрымалі раненьні[81]. 3 верасьня тэрарысты ажыцьцяўляюць ґранатамётны абстрэл украінскіх пазыцыяў на подступах да Мар’інкі[82]. 9 верасьня ноччу тэрарысты абстрэльваюць з 82-мм мінамёта ўкраінскія пазыцыі пад Краснагораўкаю, адзін жаўнер загінуў (жаўнер 28-е брыґады Максім Крывыдэнка), яшчэ 1 паранены[83][84]. 28 верасьня ўвечары ў выніку агнявога супрацьстаяньня (з ужываньнем супрацьтанкавых ґранатамётаў і буйнакалібарных кулямётаў) раненьні атрымалі два ўкраінскія вайскоўцы[85]. 4 кастрычніка ля Краснагораўкі ў выніку агнявога супрацьстаяньня ўкраінскі баец зазнаў аскепкавае раненьне[86]. 10 кастрычніка падчас агнявога супрацьстаяньня з тэрарыстамі раненьні атрымалі 2 ваяроў УСУ[87]. 23 кастрычніка падчас абстрэлу з аўтаматычнае зброі тэрарыстамі зазнаў параненьне 1 жаўнер УСУ[88]. 17 лістапада 2017-га адзін ваяр зазнаў параненьне[89]. 12 сьнежня 2017 року ля Мар’інкі ў выніку артабстрэлу тэрарыстамі загінуў жаўнер УДА Аляксандар Зубчанка[90].
2018
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 чэрвеня ад кулі снайпэра загінуў старшы жаўнер в/ч А1469 Артур Федасэнка[91].
6 ліпеня 2018 року ад Краснагораўкаю снайпэр параніў украінскага вайскоўца[92].
У кіно
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2016 року выйшаў францускі дакумэнтальны фільм «Алегавы выбар», у якім бой за Мар’інку 3 чэрвеня 2015 року стаў ключавою падзеяю. Аўтары Алена Валошын ды Джэймс Кіо ўсталявалі даверныя адносіны з расейскім добраахвотнікам з Цюмені, камандзірам батальёну «БАРС» Алегам Дубініным па мянушцы Дубіна і суправаджалі ягоны атрад амаль да перадавое. У батальёне было ля 60 малакваліфікаваных расейцаў й 4-5 мясцовых. У баі Дубіна страціў 20 ваяроў 200-мі. Нейкім цудам ім удалося выйсьці з ахопу. Шок ад бою быў настолькі вялікім, што Кіо й Валошын скарысталіся разгубленасьцю баявікоў ды зьнялі псыхааналіз, напоўнены нязручнымі пытаньнямі ды адкрытымі адказамі[93][94][95][96].
У фільме ёсьць эпізод рахманае гутаркі ды сілкаваньня палоннага Рамана Машчанкі, але не паказана, што перад тым яго тры дні зьбівалі й не давалі ежы[97]. Суаўтар Джэймс Кіо паведаміў на фэсты ў Празе сакавіка 2016 пра тое, што загад напасьці на ўкраінскую пазыцыю ў Мар’інцы прыйшоў з Масквы[98].
Фота
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Параненых пад Мар’інкаю накіравалі да лякарняў Днепрапятроўску
- ^ Ваяр з Мар’інкі, якога лічылі забітым, выжыў
- ^ У батальёне «Шахтарськ» заявляюць, што Мар’інка пад кантролем сілаў АТА
- ^ Ткач Віталь Іванавіч
- ^ Мікола Факас
- ^ Юрв Краўчанка
- ^ Баі пад Мар’інкаю йдуць прама на зьвязных апорных пунктах (рас.)
- ^ Зараз к АТА рэкордная колькасьць байцоў УСУ, у Мар’інцы воран рэальна спалохаўся, — Бірюков(недаступная спасылка)
- ^ Падчас зачысткі Мар’інкі байцы АТА захапілі 12 тэрарыстаў, у тым ліку расейца, — Парашэнка(недаступная спасылка)
- ^ Падчас пяцігадзіннага бою ў Мар’інцы параненыя 25 украінскіх вайскоўцаў(недаступная спасылка)
- ^ Падчас абстрэлу Мар’інкі тэрарыстамі параненыя трое цывільных жыхароў(недаступная спасылка)
- ^ Пад Мар’інкаю ўкраінцы ўзялі ў палон расейскага вайскоўца(недаступная спасылка)
- ^ Палоненага расейскага жаўнера забіла расейскім «Градам», — цэнтар «Міратворац»(недаступная спасылка)
- ^ Каля 1000 тэрарыстаў на танках спрабуюць захапіць Мар’інку, — Ґенштаб(недаступная спасылка)
- ^ Расея дасылае ў Мар’інку для падмацненьня баевікоў тэхніку, танкі, артусталёўкі, — Шкірак(недаступная спасылка)
- ^ Вайскоўцы зьнішчылі 10 баевікоў ды чатарых ГРУшнікаў унасьледак бою ў Мар’інцы, — СБУ(недаступная спасылка)
- ^ Учора пад Мар’інкаю былі параненыя тры байцы — А.Лісэнка(недаступная спасылка)
- ^ Ля Мар’інкі дывэрсанты спрабавалі пракрасьціся ў тыл украінскіх войскаў(недаступная спасылка)
- ^ Постпред США при ООН: нападение на Марьинку — совместная операция российских войск и сепаратистов (рас.)
- ^ ООН: у районі Мар'їнки 3 червня загинуло 9 мирних мешканців(недаступная спасылка)
- ^ Стапрад Украіны ў ААН: у нападзе на Мар’інку бралі ўдзел 30 танкаў(недаступная спасылка)
- ^ Полоненого під Мар'їнкою бойовики тортурами змусили «свідчити» на камери
- ^ З полону звільнили бійця, якого бойовики змусили брехати про 200 загиблих у Мар'їнці
- ^ Бойовики відновили наступ на Мар'їнку, — Дейдей
- ^ Бійці АТО відбили наступ на Мар'їнку. Вороги понесли значні втрати, — Дейдей
- ^ Під час атаки на Мар'їнку загинули 156 бойовиків, — Генштаб
- ^ Бойовики обстріляли Мар'їнку, є поранені, — МВС
- ^ Внаслідок обстрілу блокпосту «Мар'їнка» поранені двоє військових — ДПСУ
- ^ Бойовики вночі двічі йшли на штурм сил АТО біля Мар'їнки
- ^ У батальйоні «Кривбас» повідомили про 10 поранених українських військових під Мар'їнкою
- ^ ІС: Ситуація в Мар'їнці все більше схожа на ситуацію в ДАП
- ^ Через обстріл Мар'їнки загинули два бійця батальйону «Дніпро»
- ^ Гено Борис Олегович
- ^ Бойовики обстріляли Мар'їнку: загинули двоє мирних жителів, четверо — поранені
- ^ Під Мар'їнкою загинув один військовий
- ^ Внаслідок обстрілу блокпосту «Мар'їнка» поранений боєць АТО
- ^ У Мар'їнці загинув боєць АТО — І.Ківа
- ^ Український Меморіал
- ^ Під час обстрілу Мар'їнки постраждав місцевий житель
- ^ Під час обстрілу бойовиками Мар'їнки постраждав мирний мешканець
- ^ Під час обстрілу терористами Мар'їнки поранено 4 українських бійців
- ^ Мар'їнку обстрілювали шість годин: є поранені серед силовиків і населення(недаступная спасылка)
- ^ За суткі ў АТА параненыя 4 украінскіх байца, згіблых няма(недаступная спасылка)
- ^ Пад Мар’інкаю загінуў адзін вайсковец, яшчэ шасьцёра параненыя(недаступная спасылка)
- ^ Скатэнюк Руслан Дзьмітровіч
- ^ Падчас абстрэлу Мар’інкі параненыя два цывільных жыхаоа(недаступная спасылка)
- ^ Байца АТА паранілі пад Мар’інкаю(недаступная спасылка)
- ^ Бой пад Мар’інкаю(недаступная спасылка)
- ^ У раёне Мар’інкі забітыя дзевяць расейскіх вайскоўцаў, восьмера параненыя(недаступная спасылка)
- ^ Пад Мар’інкаю загінуў адзін вайсковец(недаступная спасылка)
- ^ Біля Мар'їнки знову поранили українського військового
- ^ Книга пам'яті
- ^ На Волині поховали вбитого воїна Віктора Чопка
- ^ Бойовики вдарили артилерією по Авдіївці та Мар'їнці, є поранені
- ^ У Мар'їнці бойовики вбили мирного мешканця
- ^ Під Мар'їнкою українські військові знищили лінію оборони бойовиків
- ^ За добу в АТО поранено 8 українських бійців
- ^ У Мар'їнці на міні підірвався український воїн
- ^ Волонтери повідомляють про трьох загиблих українських військових в АТО
- ^ За добу поранено 3 військових
- ^ У боях під Мар'їнкою загинув військовий, двоє поранені
- ^ За минулу добу в зоні АТО поранено 6 військових
- ^ Сили АТО за добу відбили п'ять атак ДРГ бойовиків, — штаб
- ^ Бойовики штурмували опорні пункти
- ^ У бою з двома диверсійними групами біля Мар'їнки загинули 8 бойовиків, — штаб АТО
- ^ В Авдіївці і Новоселівці бойовики обстріляли позиції українських військових з мінометів — штаб АТО
- ^ У зоні АТО загинули троє українських військових
- ^ У Мар'їнці внаслідок обстрілу бойовиків поранені двоє дітей
- ^ Нові втрати в АТО: загинув один військовий, двоє поранені
- ^ На Донеччині бойовики втопили свій БТР під час нічних навчань, — розвідка
- ^ Українські військові з гранатомета знищили ворожий БМП під Мар'їнкою
- ^ /war/1573913-za-dobu-v-zoni-ato-poraneno-dvoe-ukrajinskih-viyskovih.html За добу в зоні АТО поранено двоє українських військових
- ^ Білокуракинський портал
- ^ У центрі Мар'їнки вибухнув снаряд, є поранені
- ^ Баявікі абстралялі УСУ ля Мар’інкі(недаступная спасылка)
- ^ У Мар’інцы паранены валянтэр(недаступная спасылка)
- ^ Пад Краснагораўкаю загінуў вайсковец, яшчэ чацьвера параненыя(недаступная спасылка)
- ^ Супернік цэліць па Мар’інцы з мінамётаў(недаступная спасылка)
- ^ В штабе АТО рассказали детали массированной атаки террористов под Красногоровкой: 3 украинских воинов погибли, 7 ранены, 1 попал в плен. ФОТОрепортаж (рас.) Праверана 2017-07-22 г.
- ^ Внаслідок обстрілу Мар'їнки український військовий отримав кульове поранення
- ^ Трагічний інцидент стався в зоні АТО
- ^ Загострення в АТО: у бійця ЗСУ поцілили з гранатомета біля Мар'їнки
- ^ Доба на фронті: 41 обстріл, під Красногорівкою загинув боєць ЗСУ
- ^ В Одеській області поховали українського воїна
- ^ 2 бійців АТО зазнали поранень під час протистояння біля Мар'їнки
- ^ 2 бійців АТО зазнали поранень під час бойових протистоянь на Донбасі
- ^ 2 бійців ЗСУ загинули на Донбасі, ще 4 — поранені
- ^ У бою під Мар'їнкою поранено українського воїна
- ^ Біля Троїцького на Луганщині загинув військовий, поблизу Мар'їнки — поранений
- ^ На Донеччині загинув захисник України з Миргорода
- ^ Ваяры ООС, якія загінулі ў чэрвені: наймалодшаму было 20, найстарэйшаму — 57(недаступная спасылка)
- ^ На Данбасе снайпэр расейскіх баявікоў параніў украінскага вайскоўца(недаступная спасылка)
- ^ Les confidences d’Oleg le Russe, engagé dans le Donbass // Télérama Праверана 5 сьнежня 2016 г.
- ^ Le choix d'Oleg : filmer l’absurdité de la guerre // Public Sénat Праверана 5 сьнежня 2016 г.
- ^ Російський офіцер відверто розповів про "довбану ДНР" // Газета по-українськи Праверана 5 грудня 2016 г.
- ^ Фільм «Вибір Олега»: російські вояки-«добровольці» розповідають, що забули на Донбасі // Радыё «Свабода» Праверана 5 сьнежня 2016 г.
- ^ Vues du FIPA 2016 : deux films ravivent la question de la distance face à l’ennemi. Le blog documentaire. Праверана 6 сьнежня 2016 г.
- ^ Ruský dobrovolník přijel na Ukrajinu bránit civilisty. Útok, který údajně neexistoval, vše změnil. Aktuálně.cz. Праверана 6 сьнежня 2016 г.
|