3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фэнікс»
3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фэнікс» | |
3-й десантно-штурмовий батальйон «Фенікс» | |
Нашыўка 3-га батальёну | |
Гады існаваньня | з 2014 року |
---|---|
Краіна | Украіна |
Падпарадкаваньне | Узброеныя сілы |
Уваходзіць у | 79 АДШБр |
Тып | Дэсантныя войскі |
Колькасьць | брыґада |
Дысьлякацыя |
м. Мікалаеў, (Мікалаеўская вобласьць) |
Дэвіз | «Агонь дужых сэрцаў» |
Талісман | Фэнікс |
Удзел у |
3-і дэсантна-штурмавы батальён «Фэнікс» (па-ўкраінску: 3-й десантно-штурмовий батальйон «Фенікс») — лінейны падразьдзел 79-ае асобнае дэсантна-штурмавое брыґады (м. Мікалаеў), створаны з добраахвотнікаў. Створаны пры непасрэдным удзеле валянтэра Юрыя Бірукова («Крылы Фэнікса»).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Набор добраахвотнікаў пачаўся 14 жніўня 2014 року. Тэхнічнае абсталяваньне батальёну забясьпечваюць валянтэры й прадпрыемствы м. Мікалаева. Частка бранятэхнікі (10 адзінак БТР-80) атрымана з прэзыдэнцкага полку[1].
Удзел у баявых дзеяньнях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лістападзе 2014 року трэці батальён перакінулі ў зону правядзеньня АТА.
Зімою ды вясною 2015 батальён нёс службу ў сэктары «М» (Марыюпаль), удзельнічаў у баях пад Гранітным, Шырокіным. З дапамогаю артылерыі быў зьнішчаны склад са зброяю супраціўніка пад Гранітным[2]. У той жа час дэсантнікі «Фэнікса» аказвалі дапамогу мясцоваму мірнаму насельніцтву арґанізацыі фэльчарскага пункту й сыстэмы ацяпленьня. У зону адказнасьці батальёну ўваходзіла ахова порту Марыюпалю й узьбярэжжа Азоўскага мора.
На красавік 2016 року батальён «Фэнікс» зьмяніў 14-ю АМБр на баявых пазыцыях у раёне места Мар’інка на данецкім кірунку. У ноч на 24 красавіка ў раёне Мар’інкі супраціўнік некалькі дзясяткаў разоў абстрэльваў пазыцыі УСУ зь цяжкае зброі, што забаронена Менскімі дамоўленасьцямі. У выніку абстрэлу батальён «Фенікс» страціў шмат тэхнікі, двое воінаў атрымалі раненьні.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе батальёну:
- 1 дэсантна-штурмавая рота
- 2 дэсантна-штурмавая рота
- 3 дэсантна-штурмавая рота
- мінамётная батарэя
- гаўбічная артылерыйская батарэя
- рота агнявое падтрымкі
- зэнітны артылерыйскі зьвяз
- зэнітны ракетны зьвяз
- выведвальны зьвяз
- снайпэрскі зьвяз
- аддзяленьне сувязі
- аддзяленьне бесьпілётнікаў
- інжэнэрна-тэхнічны зьвяз
- гаспадарчы зьвяз
- мэдычны пункт
Узбраеньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- БТР-70 / БТР-80
- стралковая зброя (аўтамат Калашнікава)
- кулямэты (ПКМ і Утьос)
- ґранатамёты (розныя, у тым ліку АГС)
- мінамёты 120-мм
- гаўбіцы Д-30 122-мм
- машыны выведкі
- колавая тэхніка
Камандаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- маёр Сямён Калейнік
- падпалкоўнік Сяргей Пачтарэнка[3]
Страты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Багдан Гавеля, сяржант, ґранатамётнік. Загінуў 4 лютага 2015 у выніку абстрэлу патруля УСУ паблізу с. Шырокіна.
- Аляксандар Зайчэнка, жаўнер, ґранатамётнік. Загінуў 4 лютага 2015 у выніку абстрэлу патруля УСУ паблізу с. Шырокіна.
- Міхайла Губрычэнка, жаўнер, баі за Пяскі, 14 лютага,
- Аляксандар Еўсюкоў, старшы жаўнер, санінструктар. Загінуў 21 лютага 2015 року падчас абстрэлу з танка ды мінамётаў паблізу в. Шырокіна.
- Уладзімер Вакалюк, жаўнер, наводчык. Загінуў 22 лютага 2015 року падчас мінамётнага абстрэлу ды далейшага агнявога сутыкненьня ў мястэчках Шырокіна — Саханка.