Перайсьці да зьместу

06 (альбом)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
06
Альбом N.R.M.
Выдадзены 2007
Запісаны 2007
Жанр рок
Працягласьць 54:41
Храналёгія N.R.M.
Справаздача 1994—2004
(2004)
06
(2007)

06 (Nul šeść) — шосты альбом беларускага рок-гурта N.R.M., запісаны ў 2007 годзе.

Назва Працягласьць
1. «Nas da chalery»   04:06
2. «Stalinhrad»   03:33
3. «Hadziučnik»   04:25
4. «Miensk i Minsk»   04:24
5. «Toje, što jość pamiž nami»   04:26
6. «Palmy i biarozy»   02:48
7. «Padvodnaja łodka»   04:19
8. «Svabody hłytok»   03:04
9. «Kitaj»   02:38
10. «Himn biełaruskaha rok-n-rolščyka»   03:57
11. «Nikoli-nikoli»   04:41
12. «Tolki dla ciabie»   04:56
13. «Nie pytaj»   03:02
14. «Mama, tata, heta ja»   04:15
00:54:41

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шосты студыйны альбом N.R.M. быў запісаны, па словах лідэра гурта Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006 году. Гэта, а таксама нумар альбому, і стала нагодай, каб назваць яго менавіта лічбай 06. На плытцы зьмешчана 14 рознастылёвых песьняў: ад тыповага «нрмаўскага» гард-року да джаз-блюзу. Упершыню адну зь песьняў выканаў не Лявон Вольскі, а бубнач Алезіс Дземідовіч. А ў песьні «Hadziučnik» кожны з удзельнікаў гурта сьпявае па некалькі радкоў песьні. Акрамя таго, на апошняй песьні «Mama, tata, heta ja» прысутнічае хор зь дзяцей удзельнікаў гурта. Таксама ўпершыню, акрамя звычайнай гітары, бас-гітары і бубноў, у запісе песьняў выкарыстоўваліся іншыя інструмэнты — віялянчэль, мандаліна, клявішы.

Плытка мае незвычайны буклет з тэкстамі песьняў і выявамі ўзнагародаў — крыжоў і мэдалю — зробленых па тыпу вайсковых рэгаліяў. Як пазначана на старонках буклета, «усе крыжы і мэдаль зацьверджаныя на адмысловым паседжаньні Кабінету Міністраў N.R.M. ад 25 сьнежня 2006 году».

Альбом запісваўся ў Менску на студыі «PRO-2-Studio», а майстэрынгам займаўся швэдзкі спэцыяліст Генрык Ліп з студыі Vintage Mastering у Гётэборгу. Да рэлізу альбому была прысьвечаная акцыя «Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!» «Эўрапейскага Радыё для Беларусі». Першы наклад дыскаў трапіў у рукі прыхільнікаў 19 траўня 2007 году.

Песьня «Svabody hłytok» ў 2009 годзе трапіла й на складанку Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New[1].

  1. ^ Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] (бел.). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 2018-12-26 г. Архіўная копія ад 2019-03-11 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]