Перайсьці да зьместу

Яўген Шыдлоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Шыдлоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 студзеня 1991(1991-01-13)[1] (34 гады)
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2014 Тарпэда-БелАЗ 4 (0)
2012 Ліда 18 (1)
2013 Віцебск 21 (1)
2014 Мікашэвічы 26 (1)
2015—2017 Гарадзея 38 (3)
2018 Ліда 19 (2)
2019 Смалявічы 18 (0)
Зборныя
2009 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)

Яўген Шыдлоўскі (нар. 13 студзеня 1991 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Выхаванец гарадзенскага «Белкарду». Дарослую кар’еру пачаў у дублі жодзінскага «Тарпэда», дзе выступаў у якасьці нападніка. У 2011 годзе правёў чатыры матчы за асноўную каманду. Пазьней цягам трох гадоў выступаў у арэндзе ў Першай лізе, абараняючы колеры «Ліды», «Віцебску» і «Граніту». З апошнім клюбам стаў пераможцам Першай лігі. Падчас выступаў у Першай лізе паступова апусьціўся на пазыцыю абаронцы.

Па заканчэньні сэзону 2014 году вярнуўся ў Жодзін, аднак у выніку прагляду не падышоў каманды ды ў лютым пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[2]. Неўзабаве стаў гульцом «Гарадзеі»[3], якой паводле вынікаў сэзону 2015 году дапамог прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з «цукровымі»[4]. У сэзоне 2016 году страціў месца ў асноўным складзе «Гарадзеі», правёўшы толькі 5 матчаў у Найвышэйшай лізе. У пачатку сэзону 2017 году і ў ліпені 2017 году гуляў у першай адзінаццатцы, астатні час пераважна заставаўся на лаўцы запасных. За сэзон згуляў у 7 матчах у Найвышэйшай лізе і ў двух матчах Кубках Беларусі. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Гарадзею»[5].

У лютым 2018 году адправіўся на прагляд у «Ліду» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сэзон у асноўным складзе, аднак у красавіку атрымаў траўму. Вярнуўся на пляцоўку толькі ў чэрвені. У студзені 2019 году стаў гульцом жыткавіцкага ЮАС[7], аднак у красавіку таго ж году перабраўся ў «Смалявічы»[8]. У смалявіцкай камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, зь верасня пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2020 году пакінуў «Смалявічы»[9] і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на год паводле справы аб дагаварных матчахх[10].

У 2009 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2016 Найвышэйшая ліга 5 0
2017 Найвышэйшая ліга 7 0
Ліда 2018 Першая ліга 19 2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]