Перайсьці да зьместу

Яўген Чыквін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Чыквін
1985 — 1993
2001 — 2015
з 12 лістапада 2019
25 лістапада 1991 — 31 траўня 1993
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 верасьня 1949(1949-09-12)[1][2] (75 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Эльжбэта Чыквін[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
срэбны Крыж Заслугі афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чыквін.

Яўге́н Чы́квін (па-польску: Eugeniusz Czykwin; нар. 12 верасьня 1949, Орля, Падляскае ваяводзтва, Польшча) — польскі палітык, беларускі й праваслаўны дзяяч у Польшчы.

Скончыў факультэт чыгуначнага транспарту Варшаўскае палітэхнікі. У 1980 стаў кіраўніком Кола праваслаўных тэолягаў праваслаўных тэалягічных і сьвецкіх школаў (пазьней — Брацтва праваслаўнае моладзі), першае масавае праваслаўнае сьвецкае арганізацыі ў краінах камуністычнага блёку. У 1980-х быў сябрам Краёвае рады Патрыятычнага руху нацыянальнага адраджэньня ў Беластоку, тады ж уваходзіў у склад ваяводзкага кіраўніцтва Таварыства польска-савецкага сяброўства ў Беластоку. Ад 1985 галоўны рэдактар часопісу Праваслаўны агляд (да 1991 — Tygodnik Podlaski). У 1985—1991 дэпутат Польскага Сойму ІХ і Х скліканьня ад Хрысьціянска-сацыяльнага таварыства, першы ў гісторыі паваеннае Польшчы праваслаўны прадстаўнік у парлямэнце. У 1991—1993 дэпутат Выбарчага камітэту праваслаўных. Суаўтар закону пра стасункі дзяржавы й Польскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы ад 4 ліпеня 1991. Падчас парлямэнцкіх выбараў 1993 і 1997 суарганізатар выбарчых камітэтаў падляскіх нацыянальных мяншыняў, якія аднак ня здолелі правесьці сваіх прадстаўнікоў у Сойм. У 2001, набраўшы 11 834 галасоў, зноў апынуўся ў парлямэнце як прадстаўнік Саюзу дэмакратычнае лявіцы. Ягоная дзейнасьць спрычынілася да прыняцьця 6 студзеня 2005 закону пра нацыянальныя й этнічныя мяншыні й рэгіянальную мову, што нармалізуе статус нацыянальных мяншыняў у Польшчы. 25 верасьня 2005 на чарговых парлямэнцкіх выбарах набраў 14 181 голас, стаўшы адзіным прадстаўніком беларускае мяншыні ў Сойме. Стартаваў у парлямэнцкіх выбарах у Сойм у 2007 (набраў 14 234 голас) ды ў 2011 (набраў 14 286 голас) — за кожным разам пераходзіў у парламэнт.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]